ПАЎДНЁВА-ВІ́ЦЕБСКІ РАЁН,
назва Віцебскага раёна ў ліп.—вер. 1924 у адрозненне ад Паўн.-Віцебскага р-на, які называўся Лосвідскім, потым Кузняцоўскім. Цэнтр — г. Віцебск.
т. 12, с. 192
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Таварыства імя А. Рубінштэйна (Віцебск) 3/111; 7/311
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРЖА́ННІКАВА (Таццяна Пятроўна) (н. 20.11.1964, Віцебск),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Чэмпіёнка свету 1978 у камандным першынстве ў складзе каманды СССР, неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
т. 1, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЧКА СВЯТАСЛА́ВІЧ,
віцебскі князь 12 ст. Сын Святаслава Усяславіча. Меў удзел у Полацкай зямлі (верагодна, Віцебск або частку Віцебскай воласці), праз які ў 1167 прайшлі наўгародскія паслы ў Кіеў.
т. 4, с. 405
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ «КАЦЁЛ»,
акружэнне войскамі 3-га Бел. і 1-га Прыбалт. франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 пад Віцебскам 5 ням. дывізій у час Вял. Айч. вайны. 23 ліп. войскі 43-й арміі 1-га Прыбалт. фронту і 39-й арміі 3-га Бел. фронту прарвалі абарону ворага, абышлі Віцебск з Пд і ПдЗ, у ноч на 25 ліп. злучыліся каля в. Гняздзілава Бешанковіцкага р-на і замкнулі акружэнне групоўкі праціўніка, якую разграмілі, 26 ліп. вызвалілі Віцебск. Праціўнік страціў каля 20 тыс. салдат і афіцэраў забітымі і больш за 10 тыс. палоннымі. У в. Гняздзілава ў гонар сав. воінаў пастаўлена стэла.
т. 4, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СВІДСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924. Утвораны 17.7.1924. у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — ст. Лосвіда. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 29.10.1924 перайменаваны ў Кузняцоўскі раён. Цэнтр раёна перанесены ў г. Віцебск.
т. 9, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАБА́НАЎ (Юрый Анатолевіч) (н. 2.2.1963, г. Віцебск),
бел. спартсмен (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту (1984). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1987). Чэмпіён свету 1985 у складзе каманды СССР, неаднаразовы чэмпіён СССР, пераможца міжнар. спаборніцтваў.
т. 2, с. 236
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
направля́ться
1. накіро́ўвацца, скіро́ўвацца; (идти) ісці́;
по́езд направля́ется в Ви́тебск цягні́к ідзе́ ў Ві́цебск;
2. (налаживаться) нала́джвацца;
3. страд. накіро́ўвацца, скіро́ўвацца; настаўля́цца; напраўля́цца; наво́стрывацца; нала́джвацца; см. направля́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Народная кансерваторыя (Віцебск) 1/375, 533; 3/111; 6/593
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ансамбль песні і танца «Маладосць» (Віцебск) 3/111; 7/427
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)