3. Ажыццявіць, зрабіць нешта задуманае; выканаць (якую-н. работу, абавязкі, даручэнне і пад.; разм.).
С. дамашнюю работу.
С. абавязковыя фармальнасці.
4. Зрабіць абрад.
С. царкоўную службу.
5. Нарабіць крыку, учыніць вэрхал і пад. (разм.).
С. віск.
6. Выправіць недахопы, памылкі; паправіць папсаванае, зламанае і пад. (разм.).
С. непаладкі ў маторы.
7. і каго. Перавыхаваць (разм.).
Такога чалавека цяжка ўжо с.
|| незак.спраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыко́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Давесці да канца, закончыць. — Мы адвагу мусім Несці ў сваім сэрцы. А вайну прыкончым, — Нам усё дадуць.Броўка.// З’есці або выпіць усё да астатку. — А Марыніч, дык той зараз цэлага япрука прыкончыць.Колас.
2. Дабіць каго‑н. канчаткова. Другі воўк толькі мармытнуў нешта ў адказ на віск. Яго дзядуля прыкончыў абушком.Пальчэўскі.Аджа Опермана Алёшка прыкончыў апошнім стрэлам.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з дрэва або чароту. З вуліцы чуваць трэск барабана, віск флейты-свісцёлкі і размерны тупат ног.«Маладосць».
2. Тое, што і свістулька. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча.Бядуля.Свісцёлкай з лапушыны Ён [Пеця] свішча з-пад рукі І голасам птушыным Іх [шчыглоў] вабіць на сілкі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карта́вы ’чалавек з невыразнай гаворкай’ (КЭС, лаг.), рус.картавый. Калі рэканструяваць гэты прыметнік як kъrtavъ (Фасмер, 2, 203), то беларускую і рускую лексемы трэба разглядаць як запазычанне з польскай мовы, але польская крыніца не засведчана. Балг.крътѣние ’віск’ з усходнеславянскімі лексемамі звязвае толькі яе гукапераймальны характар. Далейшае этымалагізаванне зусім ненадзейнае (гл. Фасмер, 2, 203; Слаўскі, 2, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́гат ‘віск, енчанне’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Мядзв.). Гл. скагатаць. Сюды ж ско́гліць ‘вішчаць (пра сабак і парасят)’ (Шымк. Собр.), ‘скавытаць’ (ТС), ‘плакаць, хныкаць’ (Растарг.), ско́гліць, скаго́ліць ‘брахаць з завываннем (пра сабак); голасна плакаць з усхліпамі’ (Варл.), параўн. укр.ски́глити ‘кігікаць (пра кнігаўку)’, дыял.ского́літи ‘тс’, рус.смал.ского́лить ‘вішчаць, енчыць (пра жывёлу)’. Гукапераймальнага паходжання, гл. Фасмер, 3, 644; ЕСУМ, 5, 271.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
shriek
[ʃri:k]1.
n.
1) мо́цны, прарэ́зьлівы крык, віск, сьвіст -у m.
the shriek of an engineer’s whistle — прарэ́зьлівы гук параво́знага сьвістка́
2) гу́чны ро́гат
2.
v.i.
прарэ́зьліва крыча́ць, вішча́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)