Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАГНІ́ТНЫ МО́МАНТ,
фізічная велічыня, якая характарызуе магн. ўласцівасці часцінак рэчыва і макраскапічных цел. М.м. плоскага замкнутага контуру з эл. токам — вектар
, дзе I — сіла току; S — плошча, абмежаваная контурам; — адзінкавы вектар нармалі, накіраваны перпендыкулярна да плоскасці контуру ў адпаведнасці з правілам правага вінта. Адзінка М.м. ў СІ — ампер-квадратны метр (А∙м²).
М.м. атамаў і малекул абумоўлены прасторавым рухам электронаў (арбітальны М.м.), спінавымі М.м. электронаў (гл.Спін), вярчальным рухам малекул (вярчальны М.м.), а таксама М.м. атамных ядраў (гл.Магнетон). М.м. макраскапічнага цела роўны вектарнай суме М.м. мікрачасціц, з якіх гэтае цела складаецца, і вызначае яго намагнічанасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСХАДАМЕ́Р,
прылада для вымярэння расходу (аб’ёму, масы) сыпкіх, цвёрдых ці кускавых матэрыялаў, вадкасцей, пары, газу. Да Р. адносяцца таксама дыферэнцыяльныя манометры і розныя лічыльнікі.
Адрозніваюць Р. індукцыйныя (вымяраюць расход рэчыва па значэнні эрс, якая наводзіцца ў яго патоку магн. полем), цеплавыя (расход вадкасці вызначаецца па інтэнсіўнасці пераносу цеплавой энергіі), масавыя (на адчувальным элеменце ўзнікае інерцыйны вярчальны момант, Карыяліса сіла ці гіраскапічны эфект, што фіксуюцца прыладай). вяртушкавыя (расход вымяраецца па частаце вярчэння крыльчаткі — вяртушкі, што рухаецца пад уздзеяннем патоку рэчыва) і інш. Выкарыстоўваюць для ўліку колькасці розных прадуктаў пры іх вытв-сці, транспарціроўцы. захоўванні, а таксама для рэгулявання тэхнал. і цеплаэнергетычных працэсаў у аўтам. сістэмах кіравання і кантролю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТА́РНЯ,
машына або частка машыны (камбайна) для малацьбыс.-г. культур — выдалення насення з каласоў, мяцёлак, катахоў, кошыкаў і інш. Некаторыя М. таксама ачышчаюць і сартуюць зерне.
Існуюць М. для малацьбы збожжа (у т. л. ў складзе збожжаўборачнага камбайна), лёну (ільномалатарні, гл.Ільноўборачныя машыны), канапель (каноплемалатарні, гл.Каноплеўборачныя машыны), кукурузы, кенафу і інш. Есць селекцыйныя М. — для малацьбы раслін, што ўбіраюцца з доследных дзялянак. Першыя М. з’явіліся ў 17 ст. У канцы 18 ст. ў Шатландыі вынайдзены вярчальны малацільны барабан з трохграннымі біламі, з 1-й пал. 19 ст. выпускаюць малацільныя апараты з зубавымі барабанамі і зубчастымі дэкамі.
Да арт.Малатарня. Малатарня-веялка для вылучэння насення лёну, аддзялення галовак канюшыны і насеннікаў цукровых буракоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОСТколавых машын,
элемент хадавой часткі, які ўспрымае і перадае на раму (ці кузаў) намаганні, што дзейнічаюць на колы машыны. У залежнасці ад функцыі колаў адрозніваюць М вядучыя (перадаюць вярчальны момант колам), кіроўныя (забяспечваюць паварот машыны), камбінаваныя (вядучыя і кіроўныя адначасова; могуць уключацца ў работу, напр., пры павелічэнні нагрузкі) і апорныя напр., у прычэпах); у залежнасці ад тыпу падвескі бываюць разразныя (пры незалежнай падвесцы колаў) і неразразныя (пры залежнай падвесцы). Вядучы М. — пустацелая бэлька (найб. пашырана), па канцах якой устаноўлены вядучыя колы, а ўнутры — элементы трансмісіі (галоўная перадача, дыферэнцыял, паўвосі). Кіроўны М. складаецца з бэлькі, што злучае колы, і дэталяў паваротнага механізма. Гл. таксама Задні мост, Пярэдні мост.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
obiegowy
obiegow|y
1.вярчальны;
2. абаротны; які знаходзіцца ў абароце;
karta ~a — абходны (абыходны) ліст
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Турбі́на ‘рухавік, які выкарыстоўвае рух вады, пары ці газу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.), ‘вялікае кола ў вадзяным млыне’ (Скарбы₂). Праз рус.турби́на ці польск.turbina ‘вярчальны рухавік’ з франц.turbine ‘тс’ (Арол, 4, 118 — з ням.Turbine), якое штучна было ўтворана на аснове формы Р. скл. turbinis (SWO, 1980, 783; ЕСУМ, 5, 679) ад лац.turbō ‘вір, віхор, віхура, бура, вярчэнне’ ці turbineus ‘віхравы’, роднасных ст.-грэч.τύρβη ‘бязладдзе’, лац.turba ‘сумятня, натоўп’ (Чарных, 2, 272; Даза, 732).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рух, -у, мн. -і, -аў, м.
1. У філасофіі — форма існавання матэрыі, бесперапынны працэс развіцця матэрыяльнага свету.
7. Актыўная дзейнасць многіх людзей, накіраваная на дасягненне агульнай сацыяльнай мэты.
Р. прыхільнікаў міру.
Нацыянальна-вызваленчы р.
8. Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё.
Р. народанасельніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц.tour ‘вежа’ < лац.turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел.тура ‘вежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск.tura ‘тс’, якое з франц.tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.
Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск.tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц.tour, што з сярэднявечнага лац.turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАРАВА́Я МАШЫ́НА,
цеплавы рухавік, у якім энергія сціснутай пары пераўтвараецца ў мех. энергію (у зваротна-паступальны рух поршня ў цыліндры). Выкарыстоўвалася на ф-ках і з-дах, электрастанцыях, паравозах, параходах, лакамабілях, у сельскай гаспадарцы і інш.
Праект П.м. распрацаваў у 1763 І.І.Палзуноў (пабудавана ў 1766). П.м. з цыліндрам падвойнага дзеяння вынайшаў у 1784 Дж.Уат, выкарыстаўшы для пераўтварэння прамалінейнага руху ў вярчальныспец. механізм — інверсар. Да канца 19 ст. П.м. была практычна адзіным пашыраным рухавіком у прам-сці і на транспарце. Мела добрыя цягавыя характарыстыкі, дапускала вял. перагрузкі і рэверсаванне, была надзейнай і простай. Магутнасць да 15 МВт, ккдз да 20—25%. Асн. недахоп — нізкая эканамічнасць, з-за чаго ў 1-й пал. 20 ст.вытв-сць П.м. спынена.