1. Які мае адносіны да стаіцызму (у 1 знач.). Стаічная філасофія. Стаічная школа.
2.перан. Стойкі, мужны ў жыццёвых выпрабаваннях. Стаічнае рашэнне.// Уласцівы стойкаму чалавеку; мужны. Стаічная вытрымка [Караля] прымушала слухацца і ў той жа час пачынала раздражняць Валю.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каму‑н. хапае цярпення, вытрымкі; у каго‑н. ёсць цярпенне, вытрымка. Кастусю асабліва не цярпелася. Бацька абяцаў прывезці яму сёння кнігу з вялікімі літарамі і малюнкамі.С. Александровіч.— Бабуля, а што піша тата? — не цярпелася даведацца хлопчыку.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Extráktm, n -(e)s, -e
1) вы́трымка (з кнігі)
2) хім. экстра́кт, вы́цяжка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
выно́слівасцьж.разм. Wíderstandskraft f , Wíderstandsfáhigkeit f -, Zähigkeit f ; Áusdauer f - (вытрымка);
ху́ткасная выно́слівасцьспарт. Témpohärte f -, spezi¦élle Áusdauėr
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
moderation
[,mɑ:dəˈreɪʃən]
n.
1) умеркава́насьць, памярко́ўнасьць, стры́манасьць f.
2) зьмякчэ́ньне, памякчэ́ньне n.
3) вы́трымка, ро́ўнасьць (хара́ктару)
in moderation — памярко́ўна; умеркава́на; стры́мана
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВІНАРО́БСТВА,
прыгатаванне віна шляхам спіртавога браджэння з вінаграду, а таксама з соку пладоў і ягад. Тэхнал. працэсы вырабу вінаграднага віна падзяляюць на першаснае вінаробства (перапрацоўка вінаграду, прыгатаванне вінаматэрыялаў) і другаснае вінаробства (апрацоўка і вытрымка вінаматэрыялаў з мэтай надання ім пэўнага смаку, букета, паху і стабільнасці).
Асн. працэс першаснага вінаробства — спіртавое браджэнне сусла, у якое ўводзяць чыстую культуру дражджэй; браджэнне можа адбывацца і на прыродных дражджах, якія ёсць у вінаградзе. Для прыгатавання мацаванага і дэсертнага віна разам з сокам зброджваюць ці настойваюць і здробнены вінаград. Для сухіх він сусла зброджваюць поўнасцю, для паўсухіх, моцных і дэсертных — часткова. Найб. эфектыўныя для вытрымкі і захоўвання віна вінныя падвалы ці вінасховішчы (наземныя памяшканні з кандыцыяніраваннем паветра). Пры вытрымцы праводзяць даліўку, пераліўку, асвятленне, фільтрацыю, купаж, ахаладжэнне і інш. аперацыі, у выніку якіх віно набывае зададзеныя якасці. У раёнах, дзе вырошчваюць вінаград, на працягу тысячагоддзяў існуе непрамысл. вінаробства. У хатніх умовах вырабляюць пераважна ардынарныя віны мацункам 9—12%.
У прам-сці для вытв-сці віна выкарыстоўваюць паточныя высокапрадукцыйныя лініі перапрацоўкі вінаграду, устаноўкі бесперапыннага браджэння, аўтаматызаваныя лініі разліву (гл.Вінаробная прамысловасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дысцыплі́на
(лац. disciplina = вучэнне, навучанне)
1) цвёрда ўстаноўлены парадак паводзін, абавязковы для ўсіх членаў калектыву;
2) вытрымка, прывычка да строгага парадку;
3) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дысцыплі́на1, ‑ы, ж.
Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна.Краўчанка.//Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.
дысцыплі́на2, ‑ы, ж.
Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.
[Ад лац. disciplina — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́жнасць, ‑і, ж.
Рыса характару чалавека, у якой спалучаюцца храбрасць, рашучасць, вытрымка. Міхаль Рожка быў добры і шчыры хлопец, але ў яго іншы раз не хапала мужнасці і цвёрдасці.Чарнышэвіч.// Адвага, смеласць. Сакратар ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймон Кандрацьевіч Панамарэнка ад імя партыі і ўрада віншаваў налібоцкіх партызан і дзякаваў за мужнасць, праяўленую ў жорсткіх баях.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hart, ~u
м.
1. гарт, стойкасць, вытрымка;
hart ducha — стойкасць духу;
2.уст. загартоўка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)