Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЫ́ЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́.
Існавала ў 18 — пач. 20 ст. Пабудавана да 1740 у в. Быцень (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.), уваходзіла ў комплекс базыльянскага манастыра. Мураваная 3-нефавая крыжова-купальная базіліка з 2-вежавым фасадам. Выразнасць збудавання стваралася пластыкай ліній паўкруглых крылаў трансепта і алтарнай апсіды, сферычнага купала са светлавым барабанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арнаме́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Тое, што і арнаментацыя (у 2 знач.). Адной з асаблівасцей беларускай арнаментыкі ў разьбе выяўляецца прастата і выразнасць ліній, што выклікана перавагай геаметрычных узораў разьбы.«Беларусь».
2. Сукупнасць гукаў, якія аздабляць асноўную меладычную лінію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затума́ніцца, ‑ніцца; зак.
Зацягнуцца туманам, смугой, вільгаццю і пад. Сумна зашумелі бары зялёныя, затуманіліся горы высокія, захваляваліся моры шырокія.Якімовіч.// Зэцьміцца, завалачыся (пра вочы). Я ўспомніў маці, затуманіліся мае вочы, пасыпаліся слёзы.Гурскі.//перан. Страціць яснасць, выразнасць; замарачыцца. Думкі затуманіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспрэ́сія
(лац. expressio = выражэнне)
выразнасць, сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў (напр. э. слова, э. колеру).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)