Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус.вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск.wymowa ’вымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
скорагаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Хуткае маўленне.
Гаварыць скорагаворкай.
2. Спецыяльна прыдуманая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім яе хуткае вымаўленне (напр.: ліска лашчыць лісяня, а ласіха — ласяня), хуткапрамаўлянка.
|| прым.скорагаво́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КО́ЛАН (грэч. kōlon частка цела; элемент перыяду),
рытміка-інтанацыйная адзінка маўлення: моўны такт, выдзелены паўзамі, аб’яднаны лагічным націскам. У бел. мове сярэдні аб’ём К. каля 8 складоў, у маст. прозе — 2—4 поўнанаціскныя словы, у навук. і публіцыстычнай — больш. У мове, не разлічанай на гучнае вымаўленне, падзел на К. невыразны. Адзін з асн. сродкаў аратарскага маўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pronunciation[prəˌnʌnsiˈeɪʃn]n.вымаўле́нне;
What’s the correct pronunciation of this word? Як правільна вымаўляецца гэтае слова?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
я́канне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. якаць.
2. У мовазнаўстве — вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́канне, ‑я, н.
Вымаўленне мяккага «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — у хаце, хаціна).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́КАННЕ,
вымаўленне не пад націскам на месцы фанемы <о> гука [о]. У адрозненне ад акання О. ўласціва размежаванне пры маўленні фанем <о> і <а> ў ненаціскных складах: «вода — трава». Распаўсюджана ў паўн. гаворках рус. мовы. На Беларусі сустракаецца ў паўд. гаворках Брэсцкай і Гомельскай абл. Ў асобных гаворках Столінскага і Лунінецкага р-наў назіраецца гіпероканне — замена этымалагічнага [а] на [о]: [бозар].
Літ.:
Блінава Э.Д., Мяцельская Е.С. Беларуская дыялекталогія. 2 выд.Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карта́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які нячыста, няправільна вымаўляе гукі «р» або «л». Картавае дзіця./узнач.наз.карта́вы, ‑ага, м.; карта́вая, ‑ай, ж.— Гэта той картавы? Што хваліцца: «Мяне на х’ёнце паяніла».Навуменка.
2. Нячысты, няправільны (пра вымаўленне гукаў «р» або «л»). Картавае «р». Картавае вымаўленне. Картавая гаворка. □ І калі з маладога гурту вылеціць раскацісты гучны смех або дзе пачуеш крыху картавую мову, так і закарціць азірнуцца: пэўна ж, ён [Паўлюк Трус] там.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буха́й ’бугай’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск.buhaj (у польск. мове звычайнае вымаўленне‑ch‑ замест h‑). Гл. яшчэ буга́й1. Параўн. бахун.