пазашта́тны nébenamtlich, áußerhalb des Stéllenplans;

пазашта́тны супрацо́ўнік nicht fest ángestellter Mítarbeiter;

пазашта́тны выкла́дчык Léhrbeauftragte (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЛАМА́КІН Гаўрыіл Якімавіч (Іаакімавіч; 6.4.1812, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 21.5.1885),

рускі харавы дырыжор, педагог. Сын прыгоннага. З 1822 спяваў і вучыўся ў капэле графа Дз.М. Шарамецева, адпушчаны ім на волю. З 1830 выкладчык спеваў, у 1850—72 кіраўнік капэлы, з 1874 узначальваў мужчынскі хор С.​Дз.​Шарамецева. Адначасова ў 1848—59 выкладаў у навуч. установах Пецярбурга. З М.Балакіравым заснаваў Бясплатную муз. школу, яе першы дырэктар і выкладчык (1862—68). Аўтар хар. твораў і пералажэнняў для хору, дапаможнікаў «Кароткая метода спеваў» (1878) і «Кіраўніцтва да навучання спевам у народных школах» (б.г.), «Аўтабіяграфічных запісак» (выд. 1886).

Літ.:

Горяйнов Ю.С. Г.Я. Ломакин. М., 1984.

т. 9, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РКАЎ Пётр Аляксеевіч (28.6.1902, в. Хатоўня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 3.6.1967),

генерал-палкоўнік танк. войск (1965). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1935), Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1923. З 1935 выкладчык у ваен. вучылішчах. У Вял. Айч. вайну з мая 1942 на Зах., Паўд.-Зах. і 1-м Укр. франтах: нач. аператыўнага аддзела штаба танк. корпуса, нач. штаба механіз. корпуса.

Удзельнік вызвалення Калінінскай, Смаленскай, Калужскай, Днепрапятроўскай абл., Данбаса. У 1944—58 нам. нач. штаба Упраўлення камандавання бранятанк. і механіз. войскамі Сав. Арміі, выкладчык ваен. акадэміі. З 1958 нам. нач., з 1964 нач. Ваен. акадэміі бранятанкавых войск.

т. 10, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lektor

м.

1. выкладчык замежнай мовы (у ВНУ); лектар;

2. дэкламатар; дыктар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

grek

м.

1. элініст;

2. школьн. выкладчык (старажытна)грэчаскай мовы;

3. уніят

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КУ́ШНЕР Васіль Фёдаравіч (н. 1.10.1947, в. Малыя Жухавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1977). Скончыў БДУ (1971). З 1976 выкладчык, дацэнт Бел. дзярж. пед. ун-та. У 1978—80 выкладчык Вышэйшага пед. ін-та імя Хасэ Марці (Камагуэй, Куба). У 1987—92 нач. аддзела Мін-ва адукацыі Беларусі. З 1993 гал. рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса». Даследуе пытанні гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі сав. перыяду, сумежных дзяржаў, метадалогію і методыку выкладання гісторыі.

Тв.:

Школа мужества и патриотизма: Краткий очерк истории ДОСААФ БССР. 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.);

Молодежи о Программе КПСС. Мн., 1988 (разам з АМ.Мацко);

Метадалагічныя праблемы гістарычнай навукі. Мн., 1993 (у сааўт.).

т. 9, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЧУ́ЛЬСКІ Васіль Фёдаравіч (9.8.1893, в. Навасады Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1973),

бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1946). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1911—15), скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1918 супрацоўнік Белнацкома ў Маскве, у 1919—24 выкладчык у Слуцку, у 1925—33 навук. супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, у 1934—71 выкладчык ВНУ Масквы. Друкаваўся з 1927. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў М.​Багдановіча (т. 1—2, 1927—28), А.​Гаруна (1929). Даследаваў сувязі «Слова аб палку Ігаравым» з бел. фальклорам. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій па праблемах укр., рус. л-ры.

Тв.:

Тэхніка работы з кнігай. Мн., 1933;

Лісты В.​Ф.​Мачульскага да А.​Я.​Багдановіча // Шлях паэта. Мн., 1975.

В.​У.​Скалабан.

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНДЗЕ́ЦКІС (Sondeckis) Саўлюс (н. 11.10.1928, г. Шаўляй, Літва),

літоўскі дырыжор, скрыпач, педагог. Нар. арт. Літвы (1974). Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1952). У 1955—86 выкладчык Вільнюскай школы мастацтваў імя М.​Чурлёніса і кіраўнік яе струннага аркестра. Адначасова з 1957 выкладчык Літ. кансерваторыі (з 1977 праф., у 1959—87 заг. кафедры); з 1971 кіраўнік студэнцкага камернага аркестра. З 1960 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім Літ. камернага аркестра. З 1992 кіруе створаным ім камерным аркестрам «Санкт-Пецярбург—Камерата». Творчасці С. ўласцівы вытанчаны мастацкі густ, эрудыцыя, пачуццё стылю муз. твораў. Аўтар транскрыпцый для камернага аркестра, музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Літвы 1971. Дзярж. прэмія СССР 1987.

Л.​А.​Шымановіч.

С.Сандзецкіс.

т. 14, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЕ́ЛЬ Віктар Паўлавіч (н. 15.5.1941, в. Стары Капыль Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. гісторык і географ.

Канд. гіст. н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1964), Мінскую ВПШ (1973), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1979). З 1966 сакратар Кобрынскага райкома ЛКСМБ, Камянецкага райкома КПБ, заг. сектара ЦК КПБ. З 1987 выкладчык Мінскай ВПШ, дацэнт Ін-та паліталогіі і сац. кіравання КПБ, выкладчык ліцэя Бел. гуманітарнага адукацыйна-культ. цэнтра. З 1994 заг. рэдакцыі выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Навук. працы па праблемах сац. перабудовы сучаснай вёскі, павышэння культуры сельскага побыту, адраджэння нац. духоўнасці, сусветнай гіст.-культ. спадчыны, краязнаўства і гісторыі геагр. адкрыццяў.

Тв.:

Каменец: Ист.-экон. очерк. Мн., 1975;

Рабочий класс и переустройство быта современного села. Мн., 1982;

Социальное переустройство села. Мн., 1985;

Памятники всемирного наследия. Мн., 1998.

т. 8, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮБЧУ́К Сяргей Фядосавіч (н. 2.5.1940, в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). З 1960 выкладчык, кіраўнік аркестра сярэдняй школы № 34, саліст-баяніст Бел. тэлебачання і радыё ў Мінску. З 1965 у Брэсце: кіраўнік аркестра нар. інструментаў і выкладчык муз. вучылішча, кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Брастчанка» эл.-механічнага з-да, з 1980 маст. кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Бярэсце» Палаца культуры аблсаўпрофа. Аўтар фантазіі на тэмы бел. нар. песень для баяна з аркестрам нар. інструментаў, рамансаў, песень (у т. л. «Шла дзяўчына з яру», «Прывітальная», «Светлячкі Чарнобыля», «Песня пра Бярэсце»), «Элегіі» для хору a cappella, музыкі да спектакляў абл. т-ра лялек, апрацовак і пералажэнняў для аркестра нар. інструментаў і нар. хароў.

т. 9, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)