дзеяч Кампартыі Польшчы і КПЗБ. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Чугуеўскага рэўкома. З 1919 у Польшчы. У 1921—23 сакратар акр.к-та Дамброўскага басейна КПП, чл.ЦК Кампартыі Усх. Галіцыі, у 1923—29 канд. у чл.ЦК КПП. Удзельнік арганізац. афармлення КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПП на II (1924) канферэнцыі КПЗБ. У 1924 кааптаваны ў ЦК, чл. Сакратарыята ЦККПЗБ. Дэлегат V (1924) кангрэса Камінтэрна. За рэв. дзейнасць тройчы арыштаваны польск. ўладамі. У 1930 у апараце Выканкома Камінтэрна. У 1931—35 у Кампартыі Румыніі: чл.ЦК і Палітбюро ЦК. З канца 1935 у СССР на гасп. рабоце. У лют. 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НСКІ ((Lenski) Юльян) (сапр. Ляшчынскі; 8.1.1889, г. Плоцк, Польшча — 20.8.1939),
дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху. Вучыўся ў Ягелонскім (Кракаўскім) ун-це (1909—12). З 1905 чл. Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. У час Кастр. рэвалюцыі 1917 камісар ВРК, пазней камісар па польскіх справах у Наркамнацы. Са снеж. 1918 у Мінску, адзін з арганізатараў і рэдактар газ. «Młot» («Молат»). У 1919 нар. камісар асветы Літ.-Бел. ССР, чл.ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. У 1920 чл. Польскага бюро пры ЦК РКП(б). З 1925 чл.ЦК і Палітбюро ЦК Кампартыі Польшчы (КПП). Удзельнік I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ. У 1929—37 ген. сакратар КПП, чл. Прэзідыума Выканкома Камінтэрна. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЛЕ́ЎСКІ (Рыгор Майсеевіч) (1.5. 1889, г. Брэст — 1939),
савецкі дзярж. дзеяч. Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1915). 3 мая 1917 чл. Палескага к-таРСДРП(б), потым выканкома Гомельскага Савета. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 узначальваў ВРКг. Гомель. Дэлегат Дэмакр. нарады 1917, II (1917) і III (1918) Усерас. з’ездаў Саветаў. 3 сак. 1918 нам. старшыні Самарскага губвыканкома і гар. Савета. 3 мая 1920 заг. аддзела НКУС. З 1921 чл., старшыня Малога Саўнаркома, адм.-фін. камісіі СНКСССР. З 1934 нам. пракурора СССР. Чл.ЦВКСССР. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар успамінаў «Аб рабоце У.І.Леніна ў Саўнаркоме ў 1921—1922 гг.» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБЫЛЁВА-КО́РБА (Ганна Паўлаўна) (дзявочае Мейнгард; 21.11.1849, г. Цвер, Расія — 1939),
расійская рэвалюцыянерка-народніца. Ў 1874—77 у Мінску ўдзельнічала ў стварэнні Т-ва дапамогі вучням, зборы сродкаў на карысць нац.-вызв. руху балканскіх славян, у эвакуацыі параненых і хворых у рус.-тур. вайну 1877—78. У рэв. руху з 1879, са студз. 1880 чл.Выканкома«Народнай волі». Працавала ў рэдакцыі газ. «Народная воля». Удзельніца падрыхтоўкі замахаў на Аляксандра II. У 1882 арыштавана. Засуджана па працэсе 17-і на 20 гадоў катаргі. У 1905 амнісціравана, жыла ў Маскве; у 1909 арыштавана, выслана ў Мінусінск. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Усесаюзнага т-ва паліткатаржан.
Тв.:
«Народная воля»: Воспоминания о 1870—1880-х гг.М., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
старшыня́, ‑і, м.
1. Асоба, якая вядзе сход, праводзіць пасяджэнне. Ён [палкоўнік Груп] — камандзір і старшыня, Сам абвясціў павестку дня.Колас.
2. Кіраўнік некаторых устаноў, аб’яднанняў, арганізацый або іх аддзелаў, органаў. Старшыня выканкома. Старшыня камітэта па друку. □ — Я скажу, сусед, аб гэтым Табе толькі пад сакрэтам: У мяне, бач, ёсць радня — Сельсавета старшыня.Крапіва.Лаўніцкі застаўся чакаць старшыню калгаса — яму сказалі, што ён павінен тут хутка быць.Шахавец.
3.(з вялікай літары). У саставе афіцыйнай назвы кіраўніка дзяржавы, урада або вышэйшых дзяржаўных органаў. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Старшыня Савета Міністраў СССР. Старшыня Савета Нацыянальнасцей. Старшыня Вярхоўнага Суда СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЛО́ВА (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна
(н. 28.7.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах), дзеяч фіз. культуры і спорту. Засл. майстар спорту (1968), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1979), засл. трэнер Беларусі (1994). Канд.пед.н. (1979), праф. (1993). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1971). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у асабістым (1968) і камандным (1968, 1972, 1976) пяршынствах, прызёр Алімпійскіх гульняў: бронзавы ў асабістым (1976) і сярэбраны ў камандным (1980) заліках. Чэмпіёнка свету ў асабістым (1969) і камандным (1970, 1971, 1974, 1975, 1977—79) пяршынствах, 11-разовая чэмпіёнка Еўропы ў асабістых і камандных спаборніцтвах. Член выканкомаНац. алімпійскага к-та Беларусі (з 1991). Узнагароджана ганаровым прызам Міжнар. алімпійскага к-та «За ідэалы алімпізму ў спорце» (1966) у сувязі з 100-годдзем алімпійскага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛО́ЎСКІ (Мікалай Паўлавіч) (парт.псеўд.Сакалоўскі, Алесь, Андрэй, Марцін, Пракоп; 1905, в. Ялоўка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 27.11.1938),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1922 рабочы на чыгунцы. З 1926 сакратар Смалявіцкага і Капыльскага райкомаў, з 1929 Мінскага акр.к-та ЛКСМБ. З ліп. 1930 на нелегальнай рабоце ў Зах. Беларусі, першы сакратар ЦК КСМЗБ, з 1934 чл. Сакратарыята ЦККПЗБ. Удзельнік I з’езда КСМЗБ (1933), П з’езда КПЗБ (1935), IV з’езда Кампартыі Польшчы (1932), VII кангрэса Камінтэрна (1935). На VI кангрэсе КІМ выбраны канд. у чл.Выканкома КІМ, на II з’ездзе КПЗБ — чл.ЦККПЗБ. У крас. 1935 вярнуўся ў Мінск, да канца 1936 на кіруючай рабоце ў прадстаўніцтве ЦККПЗБ у Мінску. 29.12.1937 арыштаваны, 12.4.1938 асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 4.2.1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМЛЕ́Й (Юліян Уладзіміравіч) (21.2.1921, Масква — 4.6.1990),
рускі гісторык-славіст і этнограф. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. 1966), д-ргіст.н. (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). З 1966 дырэктар Ін-та этнаграфіі АНСССР. Чл.выканкома (1970—80) і віцэ-прэзідэнт (з 1980) Міжнар. саюза антрапал. і этнагр. навук; чл. Бюро Адміністрацыйнага савета (1968) і віцэ-прэзідэнт (з 1982) Міжнар.т-ва этналогіі і фальклору Еўропы. Даследаваў сярэдневяковую гісторыю Харватыі: «Сялянскае паўстанне 1573 г. ў Харватыі» (1959), «Станаўленне феадалізму ў Харватыі» (1964); тэорыю этнасу і этнічных працэсаў, гісторыю першабытнага грамадства, тэарэт. пытанні і сучасную праблематыку этнагр. навукі: «Сучасныя праблемы этнаграфіі» (1981), «Нарысы тэорыі этнасу» (1983), «Тэарэтычная этнаграфія» (1984, на англ. мове), «Чалавецтва — гэта народы» (з Р.Р.Падольным, 1990) і інш. У этнагр. працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981, 1987.
дзярж. і паліт. дзеяч Беларусі. З 1915 у Мінску, ствараў бальшавіцкія арг-цыі ў войсках Зах. фронту. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл.выканкома Мінскага Савета, з вер. 1917 старшыня Мінскага к-таРСДРП(б). На I і II Паўн.-Зах.абл. канферэнцыях РСДРП(б) выбраны нам. старшыні абл.к-та. З ліст. 1917 сакратар Прэзідыума Аблвыкамзаха, камісар працы Зах. вобласці. У 1918 нам. старшыні Паўн.-Зах.к-та РКП(б), адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля на тэр. Беларусі, акупіраванай герм. войскамі. Чл.ЦККП(б)Б у 1918, ЦВКБССР у 1919. З 1919 у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935—41 заг. кафедры, дэкан Маскоўскага ін-та гісторыі, філасофіі і л-ры. Загінуў у Вял.Айч. вайну ў баі пад Вязьмай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РВІЧ (Яўгенія Аронаўна) (Адольфаўна; 1861, Мінск — 1934?),
удзельніца народніцкага і с.-д. руху ў Беларусі. Сястра І.А.Гурвіча. У час вучобы ў Пецярбургу ў 1879 арыштавана, саслана ў Мінск. Удзельнічала ў арганізацыі мінскай падп. друкарні «Чорнага перадзелу». Адна з заснавальнікаў у 1888 у Мінску першай у Беларусі с.-д. арг-цыі. У сярэдзіне 1890-х г. удзельнічала ў арганізацыі і станаўленні Бунда. У 1898 арыштавана, у 1900 саслана ва Усх. Сібір, адкуль у 1902 уцякла разам з Л.Д.Троцкім. У 1906 вярнулася з эміграцыі, супрацоўнічала з меншавіцкай фракцыяй РСДРП. У 1917 чл.выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922 навук. супрацоўнік ін-та К.Маркса і Ф.Энгельса ў Маскве. Адна з перакладчыкаў 1-га т. «Капітала» К.Маркса (разам з Л.М.Закам; выд. ў 1899 у Пецярбургу). Аўтар успамінаў.