Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр.патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус.кастр.патрать ’даражыць, берагчы’, польск.patrzeć ’глядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш.patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац.patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв.патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг.патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл.patriti ’глядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд.pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран.pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл.blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел.блюдкі ’беражлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел.патраты ’глядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск.patrzyć ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Паступова агаляцца, станавіцца голым (пра лес, поле і пад.). Журба.. ішла не толькі ад таго, што поле галела, што ў ім адчуваўся нядобры, пагібельны подых недалёкай восені.Мележ.//перан. Бяднець.
2. Быць у аголеным стане, выглядаць пустым, голым (пра лес, поле і пад.). Галелі рудыя папары.Гартны.//перан. Жыць бедна. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік. Не маю грош[ай] на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыгру́ніць ’прымусіць, змусіць; падагнаць; прымусіць хутчэй рабіць што-небудзь’ (Шат.). Да гру́ніць з той самай семантыкай. Сюды ж прысл. грунь, угру́нь ’бягом, вельмі хутка (бегчы)’ (Гарэц.), грунём ’вельмі хутка; бягом; бегчы з усёй моцы’ (барыс., бых., клім., бялын., Бяльк., Нар. сл., Нар. словатв.), якія працягваюць зыходнае для вытворных прасл.*grǫdnь ’асаблівы конскі алюр; рысь’ (ЭССЯ, 7, 148). Семантычнае развіццё можа выглядаць наступным чынам: ’конскі алюр’ → ’вельмі хуткі, імклівы рух’ → ’прымушэнне рабіць хутчэй’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
całkiem
разм. цалкам; зусім;
wyglądać całkiem młodo — выглядаць зусім молада;
całkiem przemoknąć — цалкам змокнуць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
niewinnie
1. невінавата, бязвінна;
cierpieć niewinnie — цярпець бязвінна;
2. нявінна, бяскрыўдна;
wyglądać niewinnie — выглядаць нявінна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wypatrywać
незак.
1.выглядаць, выглядваць; разглядаць;
2. высочваць; падпільноўваць; пільнаваць;
wypatrywać oczy — узірацца; уважліва глядзець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
з-запрыназ.
1. hínter (D) … hervór; von (D), aus (D);
з-за мяжы́ aus dem Áusland;
выгляда́ць з-за вугла́ hínter der Écke hervórblicken;
2.разм. (з прычыны) wégen (G); von (D); durch (A); infólge (G)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)