Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНЧУ́К (Аляксандр Іванавіч) (парт.псеўд.Волкаў, Віктар, Стах; 15.6.1905, г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці — 26.11.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую нелегальную партшколу КПЗБ (1934). У 1926—35 сакратар Слонімскага райкома КСМЗБ, чл. Баранавіцкага, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акр. к-таў КПЗБ, інструктар ЦККПЗБ. Адзін з кіраўнікоў Нарачанскіх рыбакоў выступлення 1935. Няраз быў арыштаваны, каля 7 гадоў правёў у турмах. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны ў СССР і засуджаны на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
страж, ‑а, м.
1.Высок. Ахоўнік, абаронца. Армія — страж нашых граніц./увобразнымужыв.[Лес] спрадвеку стаіць, нібы нязменны і зоркі страж, вакол вёскі, дзе я нарадзіўся і вырас.Сачанка.
2.перан. Той, хто заўсёды на варце, за працай. — Будзем знаёмы: Волкаў Антон Пятровіч. Дык вы, малады чалавек, не паспелі на кватэру стаць, а ўжо адразу і за працу. Хаця, я вас разумею, вы, так сказаць, страж пяра...Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕМНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 10—18.6.1938 у Мінску. Прысутнічалі 422 дэлегаты з рашаючым і 124 з дарадчым голасам ад 31 526 чл. і канд. у чл. партыі (без вайсковых арг-цый). Парадак дня: справаздачы ЦККП(б)Б (АА.Волкаў), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (М.І.Малінін); выбары ЦККП(б)Б, Рэвіз. камісіі КП(б)Б. З’езд падвёў вынікі гасп. і культ. будаўніцтва ў БССР за год, што мінуў пасля шаснаццатага з’езда КП(б)Б. Прырост валавой прадукцыі прам-сці за гэты час склаў 15,8%, у калгасы аб’яднана 88% сял. гаспадарак (96,2% пасяўных плошчаў), іх абслугоўвалі 200 МТС. З’езд падкрэсліў неабходнасць большай актыўнасці акругкомаў і райкомаў партыі ў працы па выкананні пастановы студзеньскага (1938) пленума ЦКВКП(б) «Аб памылках партарганізацый пры выключэнні камуністаў з партыі, аб фармальна-бюракратычных адносінах да апеляцый выключаных з ВКП(б) і аб мерах па ліквідацыі гэтых недахопаў». На 15.5.1938 у КП(б)Б было разгледжана 5366 апеляцый, 3143 выключаныя адноўлены ў партыі. Волкаў, які выступаў са справаздачным дакладам, зачытваў запіскі НКУСБССР, КПК пры ЦКВКП(б) па БССР, аддзелаў ЦК, даносныя лісты, з якіх вынікала, што антысав. падполле «віло сабе гнёзды» ў парт. апараце, органах дзярж. улады, наркаматах і грамадскіх арг-цыях. У заключэнне ён сказаў, «што ворагі рассыпаліся па ўсёй Беларусі, па ўсіх яе ўчастках — у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, у савецкіх органах, у школах, ВНУ, камсамольскіх органах, у ваенных арганізацыях, аж да магазінаў», а таму 1938 павінен стаць годам «новага выкарчоўвання ворагаў». Апублікаваны 18.6.1938 у газ. «Советская Белоруссия» даклад Волкава меў ужо не той тэкст, які захоўваецца ў стэнаграме Нац. архіва Рэспублікі Беларусь. На з’ездзе прысутнічалі прадстаўнікі ЦКВКП(б), якія аб усім, што адбывалася, паведамлялі ў Маскву. 18 чэрв. ў прэзідыуме з’явіўся сакратар ЦКВКП(б) А.А.Андрэеў разам з нам.заг. Аддзела кіруючых парт. органаў ЦКВКП(б) П.К.Панамарэнкам. Андрэеў паведаміў, што Волкаў не спраўляецца са сваімі абавязкамі і таму адклікаецца на інш. работу, а ў склад ЦК КП(б) рэкамендуецца ўвесці Панамарэнку. З’езд выбраў ЦККП(б)Б з 66 чл. і 23 канд., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 9 чл.
Літ.:
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 3. 1933—1945. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падэ́шва, ‑ы, ж.
1. Ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні. З хаты выйшлі людзі.. Нібы на конскіх капытах, паблісквалі цвікі на падэшвах іх ботаў.Лынькоў.Афіцэры шаркалі падэшвамі і прыстуквалі абцасамі.Навуменка.// Ніжняя частка ступні. Нагрэты за дзень моцным яшчэ сонцам камень грэе ў падэшву твае босыя ногі.Чорны.Зямля напалілася і, як гарачы прысак, пячэ ў падэшвы ног.Мележ.
2. Ніжняя частка, аснова чаго‑н. Волкаў застагнаў: ён першы ўбачыў і зразумеў, што запрэжка пройдзе міма далёка ад нас, каля падэшвы сопкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІНЕ́ЙКА (Уладзімір Андрэевіч) (н. 19.8.1925, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), у 1951—56 вучыўся ў В.Волкава. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Змястоўнасцю вызначаюцца палотны «У школу» (1960), «На сваёй зямлі» (1967), «Трывожнае юнацтва» (1970), «Сейбіты» (1972), «Мая маці» (1974), «Ленінград. 1942» (1980), «На Палессі» (1981), «Мінск. 1946 год» (1984), «Зорка Венера», «Вяртанне» (абодва 1987), «Памяці брата. Блакада Ленінграда. 1942» (1994). Унутранай энергіяй пры вонкавай стрыманасці адметныя партрэты Ю.Сушко, В.Барысевіча (абодва 1973), Б.Крэпака (1974), А.Чарвякова (1980), Я.Купалы (1985), «В.Волкаў і яго вучні» (1992), серыя партрэтаў «Мастакі Беларусі» (1990—94). Аўтар лірычных пейзажаў «Вясна» (1960), «Фарбы восені» (1970), «Каля возера» (1983), і інш., серый «Васілевіцкая ДРЭС» (1960), «Радзіма Я.Коласа» (1965), «Мая Міншчына» (1970), «Маё Палессе» (1973), «Пейзажы Беларусі» (1997), нацюрмортаў.