ста́ўка¹, -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.
1. У азартных гульнях: сума грошай, якую ігрок ставіць на карту.
Невялікая с.
2. Устаноўлены размер заработнай платы; аклад.
3. Норма вылічвання падатку, аплаты чаго-н. (спец.).
Тарыфная с.
Павышэнне ставак.
4. Максімальна дапушчальны працоўным заканадаўствам і рэгламентам арганізацыі аб’ём працы, адпаведны пэўнай штатнай пасадзе (звычайна ўстаноўленая колькасць гадзін выкладчыцкай нагрузкі ў ВНУ).
Працаваць на палову стаўкі.
5. перан., на каго-што. Разлік, арыентацыя на каго-, што-н., імкненне грунтаваць свае дзеянні на чым-н.
С. на свае сілы.
С. на мясцовыя ўлады.
○
Вочная стаўка — адначасовы перакрыжаваны допыт асоб для праверкі паказанняў, якія прыцягваюцца па адной справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СТРАЛЕ́Ц Міхаіл Васілевіч (н. 15.2.1959, г. Любань Мінскай вобл.),
бел. гісторык, палітолаг. Д-р гіст. н. (2003), праф. (2002). Скончыў БДУ (1981). З 1981 настаўнічаў. З 1987 у Брэсцкім тэхн. ін-це. Даследуе пытанні гісторыі і палітыкі Германіі ў 2-й пал. 20 ст., бел.-ням. сувязі. Сааўтар навуч. дапаможнікаў па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі для сярэдняй школы і ВНУ: «Малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі: перыядызацыя, духоўная і матэрыяльная культура, манеты» (1991), «Некаторыя пытанні вывучэння эканамічнай гісторыі Беларусі ў ВНУ» (1995), «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997) і інш.
Тв.:
ФРГ и проблемы ограничения и сокращения вооружений в Европе (1949—1990 гг.). Брест, 1997;
Імперская ідэя ў нямецкай гісторыі і яе крах. Брэст, 1997;
Бонн и постсоциалистическое пространство в Европе: концепции и реалии 1990-х гг. Брест, 1999 (разам з В.І.Старыкавым);
Асноўныя этапы гісторыі беларуска-нямецкіх сувязяў. Брэст, 2000 (разам з М.А.Коршакам);
Германский бундесвер в 1990-е гг.: новые акценты, новые задачи. Брест, 2000 (разам з П.У.Малашуком);
Базавая тэрміналогія па гісторыі Беларусі. Брэст, 2001 (разам з Коршакам).
М.А.Коршак.
т. 18, кн. 1, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКА́Н (ад лац. decanus дзесятнік, першапачаткова — начальнік 10 салдат),
1) кіраўнік факультэта ў ВНУ.
2) У каталіцкай і англіканскай цэрквах — старэйшы свяшчэннік, які наглядае за групай прыходаў.
т. 6, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАЎ Барыс Дзмітрыевіч (21.4.1882, г. Міргарад, Украіна — 9.9.1953),
расійскі гісторык. Акад. АН СССР (1935). Д-р гіст. н. (1934). Ганаровы чл. АН БССР (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). З 1910 выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Пярмі, Сімферопаля, Масквы. Дырэктар Ін-та гісторыі (з 1937), Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры (1944—46), Ін-та славяназнаўства (1947—51) АН СССР. Акад.-сакратар Аддзялення гісторыі і філасофіі АН СССР (1946—53). Аўтар падручнікаў для ВНУ, прац па гісторыі Ноўгарада, Кіеўскай Русі (стваральнік яе сав. канцэпцыі—феад. дзяржава, агульная радзіма рускіх, украінцаў, беларусаў і інш.), рас. сялянства, паўд. і зах. славян, крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі Расіі.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—4. М., 1957—60.
т. 5, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛІТО́ПАЛЬ,
горад на Украіне ў Запарожскай вобл., на р. Малочная. Засн. ў 1784. 173 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Прам-сць машынабудаванне, харчасмакавая, лёгкая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. 2 ВНУ. Краязнаўчы музей.
т. 10, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ГУЕВАЦ,
горад у Югаславіі, у цэнтр. ч. Рэспублікі Сербія, на р. Лепеніца. У 1815—82 сталіца Сербіі. Упершыню згадваецца ў 1565. Каля 90 тыс. ж. (1997). Аўтамабіле- і станкабудаванне, радыёэлектронная прам-сць. ВНУ. Музей.
т. 8, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВА́Т-ДАЦЭ́Т (ням. Privatdozent ад лац. privatim прыватным чынам + docens які навучае),
вучонае званне і пасада пазаштатнага выкладчыка ва ун-тах і некат. інш. ВНУ у Рас. імперыі і ў шэрагу краін Зах. Еўропы. Адпавядае званню дацэнт.
т. 13, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЧНІ́ЦКІ Аляксей Лявонцьевіч (16.2.1907, г. Чарнігаў, Украіна — 14.6.1989),
савецкі гісторык. Акад. АН СССР (1972), правадз. чл. АПН СССР (1968), д-р гіст. н., праф. (1956). Скончыў Кіеўскі ун-т (1930). З 1946 у Ін-це гісторыі АН СССР (у 1974—79 дырэктар), адначасова выкладаў у ВНУ Масквы, гал. рэдактар час. «Новая и новейшая история» (1962—74). Зрабіў значны ўплыў на арганізацыю і развіццё навук. даследаванняў па ўсеагульнай гісторыі ў СССР, у т. л. на Беларусі. Працы па гістарыяграфіі, гісторыі міжнар. адносін, знешняй палітыкі Расіі і СССР, у т. л. «Каланіяльная палітыка капіталістычных дзяржаў на Далёкім Усходзе, 1860—1895» (1956). Адзін з аўтараў «Гісторыі дыпламатыі» (т. 1, 1941; Дзярж. прэмія СССР 1942), інш. калект. прац, у т. л. падручнікаў для ВНУ.
Літ.:
А.Л.Нарочницкий. М., 1988.
П.Ц.Петрыкаў.
т. 11, с. 151
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЗА́МЕНЫ (ад лац. examen выпрабаванне), іспыты,
форма выніковай праверкі ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце. Бываюць вусныя і пісьмовыя; выпускныя, пераводныя (пачынаючы з 4-га класа) і прыёмныя (пры паступленні ў вышэйшыя, сярэднія спец. і інш. навуч. ўстановы); экстэрнам (за пэўны курс у навуч. установе без навучання ў ёй). У адрозненне ад залікаў веды на Э. ацэньваюцца адзнакай. Парадак правядзення Э. вызначаецца Мін-вам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле яго пастановы (25.4.2001) выпускныя Э. праводзяцца ў школах агульнаадукацыйных у 9-х кл. за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл. за курс сярэдняй школы, спец. агульнаадукацыйных (школах-інтэрнатах) — у 9(10)-х кл. за курс базавай школы і ў 11(12)-х кл. за курс сярэдняй школы. Тым, хто вытрымаў іх, выдаюць адпаведна пасведчанне аб заканчэнні няпоўнай сярэдняй школы і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У школах, прафес.-тэхн. навуч. установах у якасці адзнакі выпускнога Э. залічваюцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па адпаведным прадмеце. Па выніках тэсціравання і алімпіяд, што праводзяцца ВНУ, абітурыентаў залічваюць у адпаведныя ВНУ без экзаменаў. У сістэме вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі існуюць курсавыя семестравыя і дзярж. выпускныя Э., да якіх дапускаюць пасля здачы ўсіх залікаў і семестравых Э. У ВНУ, вышэйшых каледжах замест дзярж. Э. па спец. дысцыплінах праводзіцца абарона дыпломных работ, праектаў.
Т.У.Люковіч.
т. 18, кн. 1, с. 67
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. specialis асаблівы),
комплекс ведаў, уменняў, набытых спец. падрыхтоўкай, вопытам работы і неабходных для працы ў межах пэўнай прафесіі (інжынер-будаўнік, інжынер-эканаміст, тэхнік-механік, урач-тэрапеўт, урач-акуліст, слесар-інструментальшчык, слесар-наладчык і інш.). Калі функцыі пэўнай С. пашыраюцца на ўсю прац. дзейнасць работніка, яна адпавядае паняццю «прафесія» (шафёр, газазваршчык, бібліятэкар і інш.). У 2001 у 44 дзярж. і 14 недзярж. ВНУ Беларусі рыхтавалі спецыялістаў па больш як 240 С. па наступных профілях: пед., тэхн., гуманітарным, эканам., прыродазнаўчанавуковым, с.-г., мед. і ваенным; у сярэдніх спец. навуч. установах — каля 170, у асн. па тых жа профілях, што і ў ВНУ. У сістэме прафес.-тэхн. адукацыі замест С. прынята назва «рабочая прафесія». У 2001 такіх прафесій было больш як 380. Гл. таксама раздзел Асвета ў арт. Беларусь.
І.В.Катляроў.
т. 15, с. 111
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)