*Навяжоны, навежоны ’дзіўны, дзівакаваты’ (ТС), параўн. укр. навішенийвар’ят’. Відаць, ад дзеяслова навяжаць ’наведваць’ (Нас.), параўн. палес. навыжʼаты ’развітвацца з нябожчыкам’ (драгіч., Клім.), якое, як відаць з ілюстрацыі (Бабы пошлы noKojHUKa навыжʼаты), хутчэй мае значэнне ’наведваць’, параўн. ст.-бел. ест хоробою обложною навежоны, што суадносіцца з дзеясловам навежати ’наведваць’, адзначаным у пісьмовых помніках з XV ст., які Булыка (Лекс. запазыч., 197) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiedzać. Польск. дыял. nawiedzony ’ненармальны чалавек, які знаходзіцца пад уплывам злых духаў, знахар’ тлумачыць семантыку беларускага слова (= *чалавек, якога наведалі злыя духі, у выніку чаго ён страціў здольнасць нармальна сябе паводзіць’), аднак не дае фармальных падстаў лічыць яго непасрэдным запазычаннем, паколькі ўсходнеславянскі рэфлекс ж < *dj характэрны і для тураўскай гаворкі, параўн. на́жа (< *nadja), нужа (< *nudja) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kompletny

kompletn|y

камплектны; поўны;

~e wydanie dzieł — поўны збор твораў;

~y brak — поўная адсутнасць;

to ~y wariat! — гэта сапраўдны вар’ят!;

~e zero — абсалютны нуль; поўная нікчэмнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Паха́бны ’непрыстойны, бессаромны’ (ТСБМ). З і рус. поха́бный ’тс’, пск., цвяр. ’дрэнны, мізэрны’ (параўн. рус. ха́бить, рус.-ц.-слав. хабити, укр. оха́бити ’жаваць’, ц.-слав. похабъвар’ят, дзікі’, польск. chaba ’кляча’, chaby ’косці, што вытыркаюцца з-пад скуры’, чэш. ochabiti ’знясіліць’, ochabnouti ’зрабіцца вялым’, паўд.-чэш. vochabnout ’змізарнець’, мар. ochápalý ’хворы’, ’напалоханы’, чэш. і славац. chabý ’вялы, млявы’, ’малы’, ’баязлівы’, славен. hábiti, серб.-харв. ха̏бити ’пашкоджваць, зношваць’, балг. хабя, изхабя ’псую’, ц.-слав. охабьнъ ’кепскі’. Прасл. xabъ, роднаснае да ст.-грэч. κωφός ’млявы, бездапаможны, нямоцны (пра стралу кепскага стралка)’, ’бязгучны, тупы на слых’ > ’глухі’, ’упалы духам’ > ’неразважлівы’, да літ. kàpti ’рабіцца млявым’ < і.-е. *kōphos (Махэк₂, 194–195), у якім k > x, а ‑b‑ з семантычна блізкага slabъ ’слабы’. Пры гэтым ён указвае на нерэгулярнае і.-е. *ph. Младэнаў (664) і Петарсан (KZ, 47, 286) таксама звязваюць іх з і.-е. адпаведнікамі, якія абазначаюць цялесную слабасць: лац. hebes, арм. xul ’глухі’, але рэканструююць і.-е. *khābh‑/*qhōbl‑ ’знямоглы, абыякавы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хваста́ць, хвашчу, хвошчаш, хвошча; незак.

1. каго-што і па чым. Біць чым‑н. гнуткім; сцёбаць. [Адаму] здавалася, што конь ледзь рухаецца, і ён раз-поразу хвастаў яго пугай. Чарнышэвіч. Са жмутамі аеру [хлопцы і дзяўчаты] заняліся адно за адным, хвасталі па нагах, шчасліва смяяліся. Карпаў. // Разм. Біць, наносячы звонкія ўдары па твары, целе. Палкоўнік крычаў, як вар’ят, сарваў з шыі капітана крыж, а ў клубнага афіцэра — пагоны. І пачаў хвастаць таго, з клуба, па твары. Місько. // Наносіць удары каму‑н. у час руху. І вось той ельнік... Густыя лапкі хвошчуць па твары, па спіне, колюць рукі. Паўлаў. Голле хвастала па кабіне, пакідаючы на шкле зялёныя плямкі. Радкевіч.

2. каго-што і па чым. Сячы, біць (пра вецер, дождж, снег і пад.). [Лабановіч] павярнуў назад, насустрач ветру, які забіваў дыханне, хвастаў снегам па твары, як венікам. Колас. Дробныя калючыя сняжынкі, гнаныя з поля ветрам, хвасталі, балюча секлі твар [Агаты]. Сабаленка. // і без дап. Ліцца з сілаю. Хвастаў праліўны дождж, і халодныя струменьчыкі прасочваліся на спіну. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРАЗДО́ВІЧ (Язэп Нарцызавіч) (13.10.1888, б. засценак Пунькі, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 15.8.1954),

бел. мастак, скульптар, этнограф, фалькларыст, археолаг, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў нац. гіст. жывапісу. Скончыў Віленскую школу рысавання (1908). Выкладаў маляванне ў бел. школах. Заснавальнік маст. студыі пры Віленскай бел. гімназіі (1927). Прадстаўнік рамант. кірунку ў бел. мастацтве. У пейзажах (графічная серыя «Старажытная будоўля на Беларусі», 1910 — пач. 20-х г.), «Вёска Стадолішча», 1919), тэматычных кампазіцыях «Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя» (1923), «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Песня Баяна» (1940-я г.), партрэтах Ф.​Багушэвіча, Я.​Пачопкі, полацкіх і смаленскіх князёў асн. ўвагу аддае адлюстраванню праз паэтызаваныя, сімвалічныя вобразы стараж. бел. гісторыі. Шэраг работ прысвечаны Ф.​Скарыне («Францыск Скарына. Развітанне з родным Полацкам, або У свет па навуку», «Са свету з навукай», «Друкарня Францішка Скарыны ў Вільні ў 1525 годзе» (1927—1-я пал. 40-х г.). У 2-й пал. 1920-х г. стварыў графічныя серыі, прысвечаныя стараж. замкавай архітэктуры Беларусі і Літвы («Мір», «Крэва», «Ліда» і інш.). Этнаграфічнае і гіст.-краязнаўчае значэнне маюць замалёўкі сял. тыпажоў, узораў нар. дойлідства, прылад працы і прадметаў побыту, адзення. Асобную групу складаюць творы з сімволіка-алегарычнымі вобразамі («Мужык з панам цягаецца», 1935, «Пагоня», 1927, «Дух цемры», 1932, і інш.). Касмічная тэма прадстаўлена серыямі «Жыццё на Марсе» (1931), «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на Месяцы» (абедзве 1932), творамі «Пейзаж» (1930-я, г.), «Трывень» (1932—33), «Космас» (1940), «Артаполіс» (1934—35) і інш., у якіх спалучаецца гуманіст. зямны пачатак з наіўным бачаннем ірэальнага. Прымаў удзел у афармленні час. «Саха» (1912—15), «Рунь» (1920) і інш., кніг «Беларускі каляндар на 1910 год», «Курганная кветка» К.​Буйло (1914), «Школьны спеўнік» А.​Грыневіча (1920), «Лемантар» (1919), уласнай кнігі «Вар’ят без вар’яцтва, або Вялікая шышка» (1923, псеўд. Я.​Нарцызаў), брашуры «Нябесныя бегі» (1931). Маляваў насценныя дываны. У аснову іх кампазіцыі паклаў раслінныя, зааморфныя, арх.-сюжэтныя матывы. Стварыў партрэты-барэльефы А.​Грыневіча, Я.​Пачопкі, М.​Машары, маці (пач. 1930-х г.), бюст Ф.​Скарыны, «Плач Гарыславы» (1920-я г.). Працаваў у галіне плаката. Запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў нар. лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны. Праводзіў археал. даследаванні, вёў археал. дзённікі «Дзісенская дагістарычная старына». У Мінску помнік Д., яго імем названы Германовіцкі музей мастацтва і этнаграфіі (Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.).

Тв.:

Дзённік // Маладосць. 1991. № 5—12.

Літ.:

Ліс А.С. Вечны вандроўнік. Мн., 1984;

Язэп Драздовіч: [Фотаальбом] // Аўтар тэксту Т.​В.​Габрусь. Мн., 1993;

Язэп Дроздович: «Меня еще поищут...» // Нёман. 1997. № 1.

М.​Л.​Цыбульскі.

Я.Н.Драздовіч.
Я.Драздовіч. Пейзаж. 1930-я г.
Я.Драздовіч. Космас. 1940.
Я.Драздовіч. Вёска Стадолішча. 1919. Пяро, туш.

т. 6, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bo

1. бо; таму што;

2. разм. то;

domek mały, bo mały, ale własny — дамок хоць і малы, але свой;

3. ці; хіба;

bo ja wiem — ці я ведаю; хто яго ведае;

ależ bo to wariat! — ну (але ж) і вар’ят!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

поме́шанныйI

1. прил. (сумасшедший) звар’яце́лы;

2. прил., перен. (испытывающий пристрастие к кому-, чему-л.) / быть поме́шанным (на ком, чём) страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) захапі́цца (кім, чым); страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) палюбі́ць (каго, што); не по́мніць сябе́ ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго); стра́ціць ро́зум ад захапле́ння (кім, чым), ад лю́басці (да каго, да чаго);

он поме́шан на му́зыке ён страшэ́нна (шалёна, да вар’я́цтва) захапі́ўся му́зыкай (палюбі́ў му́зыку), ён не по́мніць сябе́ (стра́ціў ро́зум) ад захапле́ння му́зыкай;

3. сущ. вар’я́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

toll a

1) шалёны (тс. перан.);

~ wrden ашале́ць

2) вар’я́цкі;

er gebärdet sich wie ~ ён паво́дзіць сябе́ як вар’я́т

3) шалёны; дзіва́цкі, дзі́кі;

ein ~er infall шалёная [дзіва́цкая] ду́мка;

~es Zeug лухта́, глу́пства, недарэ́чнасць;

das ist doch zu ~! гэ́та ўжо́ зана́дта!;

das ist ine ~e Wrtschaft тут страшэ́нны беспара́дак; гэ́та жу́дасныя спра́вы

4) мо́цны, шалёны, надзвыча́йны;

~e Frude вялі́кая [надзвыча́йная] ра́дасць;

er ist ~ auf… (A) ён тра́ціць ро́зум па…;

er ist ~ und voll ён п’я́ны да непрыто́мнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

czysty

czyst|y

1. чысты;

~a belizna — чыстая бялізна;

2. чысты; празрысты;

~y jak łza — празрысты (чысты), як сляза;

3. чысты; без дамешкаў;

czysty tlen — чысты кісларод;

4. чысты; маральны; шчыры;

z ~ym sumieniem — з чыстым сумленнем;

5. несумненны; відавочны; сапраўдны;

czysty wariat — сапраўдны вар’ят;

~y przypadek — чыстая выпадковасць;

~ej krwi — высакароднага паходжання; чыстакроўны;

~a herbata — гарбата (чай) без цукру;

~y ojciec — выліты (выкапаны) бацька;

~a sztuka — чыстае мастацтва; мастацтва дзеля мастацтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rush

I [rʌʃ]

1.

v.i.

1) сьпяша́цца; імча́цца, не́сьціся

2) дзе́яць пасьпе́шліва; хапа́цца

He rushes into things without knowing anything about them — Ён хапа́ецца за спра́вы, нічо́га пра іх ня ве́даючы

3) кі́дацца

The crazed man rushed at the doctor — Вар’я́т кі́нуўся на ле́кара

4) прыліва́ць; хлы́нуць

Blood rushed to his face — Кроў уда́рыла яму́ ў твар

2.

v.t.

1) ры́нуцца, гна́ць, бра́ць шту́рмам

They rushed the enemy — Яны́ ры́нуліся на во́рага

2) тэрміно́ва выко́нваць

Rush this order, please! — Калі ла́ска, тэрміно́ва вы́канайце гэ́тую замо́ву!

3) рабі́ць пасьпе́шліва

The sick child was rushed to the hospital — Хво́рае дзіця́ пасьпе́шліва заве́зьлі ў шпіта́ль

4) падганя́ць

Don’t rush me — Не падганя́й мяне́

3.

n.

1) імклі́вы рух, напо́р -у m.

the rush of the flood — імклі́вы напо́р паво́дкі

2) сьпе́шка f., сьпех -у m.

The rush of city life — Сьпех гарадзко́га жыцьця́

The Christmas rush — Перадкаля́дная мітусьня́

the gold rush — залата́я ліхама́нка

4.

adj.

сьпе́шны, тэрміно́вы

A rush order — Сьпе́шная замо́ва

- with a rush

II [rʌʃ]

n.

1) чаро́т -у m.

2) драбяза́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)