Тушава́цца1 ‘стамляцца, задыхацца’: я буду тушавацца, бо трэба спяшыць (глыб., Рэг. сл. Віц.), сюды ж, відаць, тушы́цца ‘харчавацца вельмі дрэнна’, тушы́ць ‘карміць зусім дрэнна’ (Юрч. СНЛ), тушава́ць ‘кватараваць, быць на харчаванні’ (сен., Рэг. сл. Віц.), тушыва́цца ‘хвалявацца’, тушыва́ць ‘хваляваць, непакоіць’ (Яўс.). Няясна. Зыходзячы са значэння ‘задыхацца’, можна суаднесці з тхаць ‘дыхаць’, тушы́ць ‘гасіць, заглушаць’ (гл.), параўн. рус.дыял.туши́ть ‘сціскаць, ускладняючы дыханне’ (СРНГ), што належаць да дзеясловаў, якія адрозніваюцца ў колькасных адносінах паводле каранёвага вакалізму: прасл.*tušiti, *tъxnǫti, гл. Цемчын, Baltistica, 22, 2, 34.
Тушава́цца2 ‘саромецца, бянтэжыцца’ (ТСБМ). Запазычана літаратурным шляхам з рус.тушева́ться ‘тс’, больш звычайнага ў форме стушева́ться ‘збянтэжыцца’. Паводле КЭСРЯ (456), утворана ад тушевать ‘накладваць цені’ ў выніку даволі складанага пераносу значэння ‘рабіць менш прыметным’ → ‘адчуваць няёмкасць’. Арол (4, 123) адсылае непасрэдна да туш гл. туш2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сарамлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы. Сарамлівы ад прыроды, Пятро заўсёды адчуваў сябе няёмка і быў нязграбны сярод незнаёмых.Шамякін.Алёша ніколі не танцаваў. Ён быў сарамлівы, ніколі не жартаваў з дзяўчатамі, моўчкі трымаўся ў баку ад іх.Дуброўскі.// Які выяўляе хваляванне, збянтэжанасць, нясмеласць. [Андрэй] усміхнуўся: усмешка ў яго была добрая, нібы сарамлівая.Мележ.Голас гарманіста вінаваты, сарамлівы.Бядуля.// Поўны хвалявання, збянтэжанасці, нясмеласці. Любоў гэта сапраўдная — чыстая і сарамлівая.У. Калеснік.
2. Непрыстойны. Калі Язэп апавядаў аб сваім блуканні, аб тым, як цяжка ажаніцца, а яшчэ цяжэй даказаць без метрыкі валасному старшыні, што радзіўся, Настуля трэслася ад злосці і лаяла ўсіх самымі сарамлівымі словамі...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перемина́ться с ноги́ на́ ногу пераступа́ць з нагі́ на нагу́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
stützen
1.vt
1) падпіра́ць
2) падтры́мліваць
2.~, sich (auf A)
1) абапіра́цца (на што-н.)
2) вайск. базі́равацца
3) грунтава́цца (на чым-н.);
woráuf ~ Sie sich dabéi? які́я ў Вас на гэ́та падста́вы?
3.vi дзіві́цца, здзіўля́цца; бянтэ́жыцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
чырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца, рабіцца чырвоным; афарбоўвацца ў чырвоны колер. Не раз і не два хвалі возера чырванелі ад чалавечай крыві.Даніленка.Брусніцы Даспяваюць, чырванеюць, Як зарніцы.Панчанка.
2. Пакрывацца румянцам, станавіцца чырвоным ад прыліву крыві. Мікіта Мікітавіч чырванеў ад гневу, калі гаворка цяпер заходзіла пра Сасноўскіх.Карпаў.Надзейцы стала горача, твар то чырванеў, то бляднеў, яна зірнула на Калядзіна, шукаючы абароны.Хадкевіч.//перан.Бянтэжыцца, саромецца. [Галя:] — Калі гавораць пра хлопцаў, я заўсёды чырванею.Гарбук.Кухня была агульная, і на гэтай кухні даволі языкатая «палавіна» Івана Леўкіна не раз прымушала чырванець маладзенькую жонку Альберта Аляксандрава.Дадзіёмаў.
3.(1і2ас.неўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што‑н. чырвонае). Сярод зялёнага моху ўсюды чырванеюць буйныя спелыя брусніцы.В. Вольскі.У галлі і лісці бялеюць і чырванеюць яблыкі.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Nervm -s і -en [-fən і -vən], -en [-fən і -vən] нерв;
die ~en behálten* не тра́ціць самавало́дання, не бянтэ́жыцца, захо́ўваць спако́й;
~en háben нервава́цца;
j-m auf die ~en fállen* [géhen*] дзе́йнічаць каму́-н. на не́рвы;
das geht mir auf die ~en гэ́та мяне́ раздражня́е
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
губля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Страчвацца, прападаць. Дробныя рэчы часта губляюцца.
2. Рабіцца непрыметным, нябачным, выпадаць з поля зроку. Аляксей Гарачун задуменна паглядзеў уздоўж састава. Канец яго губляўся недзе ў цемры.Васілёнак.Цяжка разгледзець унізе кварталы горада — усё губляецца ў дыме, які валіць з заводскіх комінаў.Новікаў.// Рабіцца нячутным (пра гукі). Жудасная цішыня, а ў гэтай цішыні плылі нейкія далёкія, глухія гукі і губляліся...Колас.// Перастаць прасочвацца, губляючыся ў далёкім мінулым. Пачатак вырошчвання збожжавых раслін губляецца ў глыбокай старажытнасці.
3. Станавіцца слабейшым, паступова страчвацца. А далей усё пачало рабіцца, як у сне, калі многія дэталі паўстаюць перад табою выразнымі да болю, а некаторыя губляюцца, і пасля цяжка прыпомніць іх.Паслядовіч.
4. Траціць самавалоданне, бянтэжыцца ад хвалявання. Абстраляны чалавек не так губляецца ў цяжкіх абставінах, у яго воля да перамогі не паралізуецца страхам.Новікаў.
5.Зал.да губляць.
•••
Губляцца ў здагадках — не ведаць, на якім з меркаванняў спыніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mieszać się
miesza|ć się
незак.
1. мяшацца;
2.разм. умешвацца;
~ć się do cudzych spraw — умешвацца ў чужыя справы;
3. блытацца;
mieszać się mi się w głowie — у мяне ўсё блытаецца ў галаве;
~ć się w zeznaniach — блытацца ў паказаннях;
4.бянтэжыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
саро́мецца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; незак.
1. Адчуваць сорам, няёмкасць за свае паводзіны, учынкі і пад. [Максім] лавіў сябе на тым, што зайздросціць Мікодыму, і саромеўся гэтага.Машара.Пра гісторыю з лыжамі Воўка саромеўся расказваць у класе.Кавалёў.Пасля.. [Саша] прызналася, што саромелася свайго беднага ўбрання: яна была з беднай сям’і, расла без маці.Шамякін.
2. Адчуваць няёмкасць, бянтэжыцца, канфузіцца. Анежка ж, апынуўшыся ўпершыню на такой адзіноце з.. [Алесем], саромелася і таксама маўчала.Броўка.З імі быў Пеця Зварыкін — ціхі, непрыкметны юнак з доўгімі рукамі, якіх ён вельмі саромеўся і таму заўсёды трымаў за спіной.Васілёнак.//зінф. Не адважвацца рабіць што‑н. з-за няёмкасці, сарамлівасці. [Санька] падцягваць саромеецца, бо вельмі ж у яго тонкі голас супраць баса дзядзькі Якуба.Якімовіч.Валя саромеецца хадзіць на гэтыя вечарынкі і сядзіць вось так доўгімі вечарамі.Шамякін.
3.(звычайназадмоўем). Не цырымоніцца з кім‑н.; дзейнічаць бессаромна, бесцырымонна. — Жылаваты чалавек ты, браце! — падумаў Лабановіч: — Нават за напісанне ліста не саромеешся браць сала.Колас.Не саромеўся [Андрэй] нахлусіць сябру пяць карабоў з коптурам, каб толькі выставіць сябе перад ім ад важным і смелым.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)