Непамерна глыбокі. Так загуста насыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход.Панчанка.[Кулеш] кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсё адно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго.Шамякін.//Бязмежны, бяскрайні. Бяздонны блакіт.
•••
Бяздонная бочкагл. бочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schránkenlos
1.a
1) бязме́жны
2) нястры́мны; распу́сны, нараві́сты, капры́зны
2.adv без упы́ну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СЕ́НЕ́КА Луцый Аней (Lucius Annaeus Seneca; каля 4 да н.э., г. Кордава, Іспанія — 65 н.э.),
старажытнарымскі філосаф, пісьменнік і дзярж. дзеяч. У 49—54 выхоўваў Нерона, пасля ўзыходу якога на прастол у 54 аказваў уплыў на праўленне імперыяй. Абвінавачаны Неронам у змове супраць імператара і па яго загадзе скончыў жыццё самагубствам. Філасофія С. эклектычная: заснавана на сінтэзе стаіцызму і вучэнняў Эпікура, кінікаў і інш. У асн.філас. працах «Маральныя лісты да Луцылія», «Аб дабрадзействах», «Аб міласэрнасці» прапанаваў праграму маральнага самаўдасканалення асобы, дасягнення стану незалежнасці ад знешніх абставін. Лічыў, што для дасягнення асабістага шчасця неабходна валодаць маральнай мудрасцю і такімі якасцямі, як пагарда да смерці і ўстрыманне. Прызнаваў наяўнасць дабратворнай божай волі і лічыў пакуты чалавека пры жыцці выпрабаваннямі Бога. Адстойваў ідэю роўнасці ўсіх людзей, у т. л. і рабоў. Верыў у бязмежны прагрэс чалавечых ведаў. У аснове натурфілас. поглядаў С. вучэнні стоікаў пра цялеснасць усяго існага і сусв. пажар як пакаранне за зямное зло. Яго светапогляд адлюстраваны ў 9 трагедыях («Медэя», «Эдып», «Фіест», «Федра», «Геркулес Вар’яцкі», «Агамемнан», «Траянкі», «Фінікіянкі», «Геркулес Этэйскі») на міфалагічныя сюжэты, дзе праводзіў думкі аб згубнасці моцных пачуццяў, вар’яцкім свавольстве дэспатыі, смерці як сродку выратавання ад зямнога зла. Трагедыі С. паўплывалі на далейшае развіццё драматургіі (У.Шэкспір, франц. класіцызм). На Беларусі ідэі С. развівалі Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны, Сімяон Полацкі і інш. Сугучныя С. ідэі выказвалі Г.Каніскі, які прызнаваў магчымасць дасягнення шчаслівага жыцця на зямлі, М.К.Сарбеўскі, С.Лаўксмін, Т.Брылевіч, якія гал. задачу філасофіі бачылі ў фарміраванні высокамаральнай асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неабды́мны, ‑ая, ‑ае.
Вялізны памерамі; бязмежны, бяскрайні. Сусвет неабдымны Ловіць кожнае слова Крамля.Вітка.Усё заззяла, і прасторы сталі неабдымнымі.Чорны.Грузавік крануўся і мякка пакаціўся па дарозе сярод неабдымнага мора жыта.Лупсякоў.// Надзвычайны па сіле, ступені праяўлення. Жыццё ішло, поўнае сваёй глыбокай і неабдымнай чароўнасці і прыгажосці.Кавалёў.Паўночныя нашыя шыры, Тайгі неабдымны спакой Змяняў на падманшчыцу-ліру, На ўтульны і ціхі пакой?!Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Абзывацца дробным раскацістым гулам. А трактар ракатаў роўна, упэўнена...Гроднеў.Мне хацелася бегчы за .. [чайкамі] па гразі, бегчы ў заімглёны свет, туды, дзе ракоча і пеніцца мора, бае казку аб тым, што цудоўны, бязмежны свет не казка, а сапраўднасць.Брыль.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бязме́жжа, ‑а, н.
1.Бязмежны прастор. Так і бачыш бяздонную сінь зімовага неба, залітага халодным святлом месяца, адчуваеш вышыню і бязмежжа аснежаных прастораў.Грахоўскі.[Дзяўчынка] не крычала, адна ў сцюдзёным бязмежжы, на вачах у высокіх і абыякавых зорак, — яна ўжо толькі шаптала адзінае слова, якім чалавек пачынае жыццё, слова вялізнай сілы.Брыль.
2.перан. Надзвычайная глыбіня, сіла выяўлення чаго‑н. Сёння нашы прасторы — бязмежжа — Славу роднай сталіцы пяюць.Броўка.Паэзія Купалы заўсёды была шматграннай, арыентавалася на ўсё ідэйна-тэматычнае, духоўнае бязмежжа нацыянальнага быцця.Бечык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́льны, -ая, -ае.
1. Свабодны, незалежны.
Вольныя людзі.
Вольная праца.
2. Свабодны, нічым не абмежаваны.
Вольнае жыццё.
В. вецер.
Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па сваім меркаванні).
3. Нікім, нічым не заняты.
Вольнае месца ў вагоне.
Вольная пасада (вакантная). Вольная хвіліна.
4. Не абмежаваны якімі-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.
В. акіян.
В. ход.
5. Не абмежаваны якімі-н. правіламі, законам.
В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.
6. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.
Вольнае абыходжанне.
7. Свабодалюбны.
Вольная думка, натура.
8. Не заціснуты, не замацаваны ў чым-н.
В. канец вяроўкі.
○
Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.
Вольны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп.
Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў Сярэднія вякі.
Вольны пераклад — не літаральны пераклад.
Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.
Па вольным найме — аб службе неваенных у ваеннай установе.
|| наз.во́льнасць, -і, ж. (да 2, 5 і 7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)