галоўная плошча горада, асн. звяно ў сістэме арх. ансамбляў яго цэнтра. Пачаткам фарміравання Д.п. стаў будынак Зімняга палаца (1754—62, арх. В.В.Растрэлі). У канцы 18 ст.паўд. бок плошчы рэканструяваны паводле праекта Ю.М.Фельтэна. Была намечана дугападобная форма плошчы, канчаткова замацаваная буд-вам грандыёзнага будынка Гал. штаба (1819—29, арх. К.І.Росі) з двайной праезнай аркай, у завяршэнні якой манум. калясніца. Зімні палац, арка Гал. штаба, Аляксандраўская калона надалі плошчы ўрачысты манум. характар. У 1837—43 з усх. боку Д.п. пастаўлены будынак Штаба гвардз. корпуса (арх. А.П.Брулоў). З 3 плошча раскрыта ў бок былой Адміралцейскай пл. і ўключаецца ў адзіны комплекс плошчаў цэнтра горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ábwehrf -
1) абаро́на; адпо́р
2) спарт. абаро́на
3) контрразве́дка (у былой нямецкай арміі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
litewski
1. літоўскі;
2. велікалітоўскі (які адносіцца да Вялікага княства Літоўскага);
3. літвінскі (суадносны з гістарычнай Літвой, былой заходняй часткай ВКЛ)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
быва́лый
1.(былой, бывший прежде) разг. ко́лішні, міну́лы; (привычный — ещё) не но́вы, звыча́йны;
быва́лые го́ды ко́лішнія (міну́лыя) гады́;
э́то де́ло быва́лое гэ́та спра́ва звыча́йная;
2.(сведущий, опытный) разг. быва́лы чалаве́к;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзядзі́нец, ‑нца, м.
1. Агароджаны пляц, двор пры якой‑н. вялікай пабудове (гаспадарчай, жылой і пад.). Месцам для сходу быў выбраны дзядзінец былой старыцкай царквы.Хадкевіч.За горкай панская пасада, Як у вяночку, каля саду У глыбі прасторнага дзядзінца Стаяла збоку ад гасцінца.Колас.
2. Тое, што і дзяцінец 1. Галоўнай часткай [старажытнага горада] быў ўмацаваны цэнтр, так званы дзядзінец. Звычайна ён размяшчаўся на ўзвышаным месцы.Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
DR = Deutsche Reichsbahn – імперская [дзяржаўная] чыгунка (гіст. у Германіі да 1945 г. і ў былой ГДР)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
house2[haʊs]v.
1. даць жыллё, забяспе́чыць жыллём;
This block of flats can house 50 families. У гэтым доме могуць жыць 50 сем’яў.
2. прытулі́ць, даць прыту́лак;
The museum is housed in the former estate of the writer. Музей знаходзіцца ў былой сядзібе пісьменніка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАЎРЫЛЮ́К (Аляксандр Якімавіч) (23.4.1911, в. Забалоцце Бельскага ваяв., Польшча — 22.6.1941),
украінскі пісьменнік. Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Украіне і Зах. Беларусі. На працягу 1929—39 шмат разоў быў арыштаваны, двойчы быў вязнем канцлагера Бяроза-Картузская. Дэбютаваў вершам «Успаміны зняволенага» (1929), які стаў песняй падпольшчыкаў. Аўтар паэт. твораў «Паэма пра пятлю» (1932), «Плакаты» (1935), «Непрадбачаны эпілог» (1941), памфлета «Паны і панічы над «Кабзаром» (выд. 1936), паэмы «Песня з Бярозы» (1937, выд. 1941), «Львоў» (1941), дакумент. аповесці «Бяроза» (1941, выд. 1946) і інш., у якіх адлюстраваў жыццё працоўных былойЗах. Украіны і Зах. Беларусі, нязломнасць духу паліт. вязняў канцлагера. На бел. мову творы Гаўрылюка перакладалі Н.Мацяш, М.Рудкоўскі, Р.Семашкевіч.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Украінская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1952;
У кн.: Украінская савецкая паэзія. Т. 2. Мн., 1975;
Пісня з Берези (На ўкр., рус. і бел. мовах). Львів, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВАЯ ЭВАЛЮ́ЦЫЯ,
форма эвалюцыі групы арганізмаў, звязаная з рэзкім пераходам яе з адной адаптыўнай зоны ў другую; канцэпцыя, якая тлумачыць высокія тэмпы эвалюцыі пры фарміраванні буйных таксонаў. Тэрмін уведзены амер. біёлагам Дж.Сімпсанам (1944). У выніку К.э. пры пасрэдніцтве жорсткага натуральнага адбору зыходная група арганізмаў страчвае прыстасаванасць да былой адаптыўнай зоны, потым або пераадольвае няўстойлівы стан («неадаптыўная фаза», «інтэрвал няўстойлівасці») і развівае комплекс прыстасаванняў да новай адаптыўнай зоны, або вымірае. К.э. тлумачыць выбуховы характар эвалюцыі многіх буйных груп арганізмаў, якія нечакана дасягалі бурнага росквіту. Напр., утварэнне ў пачатку трацічнага перыяду вял. раўнін і з’яўленне травяністых пакрытанасенных раслін, асабліва злакаў, садзейнічала прагрэсіўнай змене будовы зубной сістэмы, чэрапа, канечнасцей у капытных млекакормячых, што прывяло да рэзкага павелічэння іх колькасці, разнастайнасці форм і паўсюднага рассялення. Канцэпцыя К.э. падпадае пад сумненне многіх вучоных, якія лічаць больш верагодным паступовае асваенне арганізмамі новага навакольнага асяроддзя.
Літ.:
Симпсон Дж.Г. Темпы и формы эволюции: Пер. с англ.М., 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паразіты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паразіта; які з’яўляецца паразітам (у 1 знач.). Паразітычныя чэрві.
2. Які жыве з чужой працы; які мае дачыненне да паразіта (у 2 знач.). Паразітычныя класы капіталістычнага грамадства.// Які мае адносіны да паразітызму, характарызуецца паразітызмам (у 2 знач.). Упершыню сустрэўшыся ў былой Заходняй Беларусі са старым паразітычным светам, убачыўшы на ўласныя вочы яго красамоўныя «ілюстрацыі да палітграматы» — галечу і абрабаванасць народных мас, .. [Панчанка] дае сабе клятву.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)