СВЕТЛАГО́РСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНЫ ТЭ́ХНІКУМ Засн. ў 1960 у г. Светлагорск Гомельскай вобл. як філіял Маладзечанскага палітэхнікума. З 1965 Светлагорскі вячэрні індустр. тэхнікум, З 1966 Светлагорскі індустр. тэхнікум, з 2001 Светлагорскі дзярж. індустр. тэхнікум. Рыхтуе бухгалтараў, тэхнікаў-будаўнікоў, тэхнікаў-электрыкаў, тэхнікаў суднамеханікаў-суднавадзіцеляў, тэхнікаў водных шляхоў, мадэльераў-канструктараў, тэхнікаў-тэхнолагаў хім. вытв-сці. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.): бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; прамысл. і грамадз. буд-ва; электраэнергетыка; суднаваджэнне і эксплуатацыя рачнога флоту; эксплуатацыя ўнутр. водных шляхоў; тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў; тэхналогія вытв-сці хім. валокнаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае.

т. 14, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПРАВАЗДА́ЧНАСЦЬ,

сістэма паказчыкаў, якая характарызуе вынікі работы прадпрыемства (установы, арг-цыі, фірмы) за пэўны перыяд. Дае магчымасць рабіць абагульняльныя вывады пра эканам. дзейнасць галіны, рэгіёна і ўсёй нар. гаспадаркі краіны, весці кантроль за гасп. і фін. дзейнасцю дзярж. прадпрыемстваў. Падаецца вышэйшым галіновым арг-цыям, а таксама органам статыстыкі, Мін-ву фінансаў і Нацбанку Рэспублікі Беларусь. Адрозніваюць С.: статыстычную (па асобных відах дзейнасці) і бухгалтарскую (па ўсёй дзейнасці), унутрыгадавую (пяцідзённую, дэкадную, месячную, квартальную, паўгадавую) і гадавую. Статыстычная С. падзяляецца на агульнадзяржаўную, унутрыведамасную, тыпавую і спецыялізаваную. Агульнадзяржаўная — абавязковая для прадпрыемстваў і арг-цый усіх мін-ваў і ведамстваў рэспублікі; унутрыведамасная (галіновая) ужываецца толькі ў межах пэўнай галіны; тыпавая — агульная для ўсіх галін эканомікі; спецыялізаваная ўжываецца ў галінах, якія маюць спецыфічныя асаблівасці. Гл. таксама Баланс, Бухгалтарскі ўлік, Інвентарызацыя.

Н.​М.​Бандарэнка.

т. 15, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

księgowy

1. бухгалтарскі;

kontroler (rewident) księgowy — аўдытар;

2. м. бухгалтар; аўдытар;

гл. buchalter

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

балансава́ць

(фр. balancer)

1) захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела (напр. б. на канаце);

2) ураўнаважваць суадносіны звязаных паміж сабой бакоў дзейнасці (напр. б. увоз з вывазам);

3) падводзіць бухгалтарскі баланс.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

улі́к, -ку м., в разн. знач. учёт;

у. тава́раў — учёт това́ров;

бухга́лтарскі ўлік — бухга́лтерский учёт;

у. пра́цы — учёт труда́;

зняць (зня́цца) з ~ку — снять (сня́ться) с учёта;

○ у. вэ́ксаляў — учёт векселе́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЭКАНО́МІКА (ад грэч. oikonomikē літар. — мастацтва вядзення хатняй гаспадаркі),

сукупнасці грамадскіх адносін у сферы вытворчасці, абмену і размеркавання прадукцыі; гаспадарка краіны або групы краін, галіны гаспадаркі, прам-сці і віды вытв-сці, іх стан, што характарызуецца аб’ёмам вытв-сці прадукцыі, яе якасцю і ўзроўнем выкарыстання рэсурсаў; навук. дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем пэўнай галіны гаспадаркі. Э. — частка грамадскай сістэмы і функцыянуе ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі патрэбнасцямі, стварае матэрыяльныя ўмовы развіцця цывілізацыі. Гэта своеасаблівы рэгулятар патоку «прырода—грамадства»; на яго «ўваход» паступаюць прыродныя і працоўныя рэсурсы, на «выхад» — прадукты, якія адпавядаюць грамадскім патрэбнасцям. Э. як сукупнасць галін забяспечвае грамадства неабходнымі дабротамі і паслугамі. Яна падзяляецца на асобныя галіны матэрыяльнай вытв-сці: прам-сць, сельская гаспадарка, буд-ва, транспарт; на галіны невытворчай сферы: асвета, навука, ахова здароўя, культура, спорт; на комплексы галін (машынабудаўнічы, паліўна-энергетычны), інфраструктуры.

Эканам. навукі — сістэма навук, якія займаюцца вывучэннем аб’ектыўных эканам. заканамернасцей развіцця грамадства, статыстычнай апрацоўкай і тэарэт. сістэматызацыяй з’яў гасп. жыцця, распрацоўкай практычных рэкамендацый у галіне вытв-сці, размеркавання, спажывання матэрыяльных даброт і абмену. Адрозніваюць агульныя, або агульнаэканамічныя дысцыпліны (палітэканомія, тэорыя кіравання грамадскай вытворчасцю, эканам. статыстыка, бухгалтарскі ўлік) і канкрэтныя (прыватныя), якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на міжгаліновыя (фінансы, крэдыт, цэнаўтварэнне, эканоміка працы), галіновыя (Э. прам-сці, сельскай гаспадаркі, транспарту), на дысцыпліны, што вывучаюць эканам. праблемы асобных галін прам-сці і вытв-сцей, адм.-тэр. адзінак, рэгіёнаў. Паводле практычнага выкарыстання вылучаюць эканам. навукі фундаментальныя, што займаюцца пазнаннем аб’ектыўных эканам. законаў, абгрунтаваннем шляхоў і эфектыўнага выкарыстання, раскрыццём умоў і фактараў функцыянавання гасп. механізму, і прыкладныя, мэта якіх — вырашэнне канкрэтных прыватных задач, пастаноўка і правядзенне гасп. эксперыментаў, распрацоўка канкрэтных эканам. мерапрыемстваў і г.д. Асновай прыкладных эканам. навук з’яўляюцца фундаментальныя.

Літ.:

Зубко Н.М., Зубко А.Н. Экономическая теория. Мн., 2002. Экономика Беларуси: Пути стабилизации и соц.-экон. обновления. Мн., 1995.

Г.​А.​Шмарлоўская.

т. 18, кн. 1, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛІК І ЭКАНАМІЧНЫ АНАЛІЗ

У выніку развіцця эканам. працэсаў узнікла патрэбнасць выкарыстання адпаведнай сістэмы бухгалтарскага ўліку і аналізу для фарміравання інфарм. базы іх функцыянавання як неабходнай умовы кіравання эканомікай і прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. У 1925—36 на Беларусі функцыянавала Аб’яднанне работнікаў уліку, якое распрацоўвала і ўкараняла ў практыку асн. прынцыпы бухгалтарскага ўліку. Даследаванні ў гэтай галіне значна пашырыліся ў пасляваенны час. Даследаваліся пытанні тэорыі бухгалтарскага ўліку (С.​Р.​Аўсяннікаў, Б.​І.​Гаўрылаў, М.​І.​Дэмбінскі), уліковай практыкі ў прамысловасці (І.​Л.​Грунфест, А.​К.​Марчанка, Б.​С.​Шчаглоў), у сельскай гаспадарцы (С.​Р.​Аўсяннікаў, А.​Г.​Калевіч, І.​Д.​Чашынскі, І.​Ф.​Шыпуноў), выдаткаў на вытворчасць і калькуляванне сабекошту прадукцыі (І.​А.​Басманаў, П.​А.​Жасцюк), аналізу гасп. дзейнасці прадпрыемстваў (С.​Р.​Аўсяннікаў, А.​П.​Варабейчыкаў, Д.​І.​Дзяркач, М.​У.​Дэмбінскі, М.​З.​Каўфман, В.​І.​Стражаў).

Пераўтварэнні ў эканоміцы краіны ў 1990-я г. абумовілі развіццё новых кірункаў бухгалтарскага ўліку, звязаных з патрабаваннямі рыначных падыходаў у кіраванні эканомікай. Бухгалтарскі ўлік рэфармаваўся шляхам гарманізаванага спалучэння і ўвязкі нац. сістэмы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці з міжнар. стандартамі. Цэнтрам даследаванняў стаў Бел. эканам. ун-т. Атрымалі далейшае развіццё пытанні тэорыі бухгалтарскага ўліку (П.​Я.​Папкоўская, М.​А.​Снітко), уліку выдаткаў і калькулявання (І.​М.​Белы, А.​П.​Міхалкевіч, П.​Я.​Папкоўская, І.​Я.​Цішкоў), галіновыя кірункі бухгалтарскага ўліку (Г.​І.​Грынман, М.​П.​Драбышэўскі, М.​І.​Ладуцька, П.​Р.​Панамарэнка, Л.​І.​Сцешыц, А.​П.​Шаўлюкоў). Вывучаецца вопыт уліковай практыкі замежных краін (А.​П.​Міхалкевіч, Дз.​А.​Панкоў). Шматбаковыя даследаванні праводзяцца па пытаннях эканам. і фін. аналізу (Л.​Л.​Ермаловіч, Л.​І.​Краўчанка, Г.​В.​Савіцкая, В.​І.​Стражаў).

Літ.:

Марченко А.К. Бухгалтерский учет в промышленности. Мн., 1972;

Стражев В.И. Оперативное управление предприятием: проблемы учета и анализа. Мн., 1973;

Снитко М.А. Теория бухгалтерского учета Мн., 1996;

Папковская Л.Я. Курс теории бухгалтерского учета. Мн., 1996;

Яе ж. Производственный учет в АПК: теория и методология. Мн., 1999;

Ладутько Н.И. Учет, контроль и анализ материальных ресурсов. Мн., 1997;

Пономаренко П.Г. Бухгалтерский учет в потребительской кооперации. Мн., 1998;

Бухгалтерский учет в торговле. Мн., 1999;

Михалкевич А.П., Белый И.Н. Калькуляция себестоимости продукции АПК. Мн., 1999;

Ермолович Л.Л. Анализ хозяйственной деятельности. Мн., 2001;

Шевлюков А.П. Бухгалтерский учет в системе макроэкономических балансов. Мн., 2001;

Михалкевич А.П. Бухгалтерский учет в зарубежных странах. Мн., 2003;

Папков Д.А. Бухгалтерский учет в зарубежных странах. Мн., 2003;

Савицкая Г.В. Анализ эффективности деятельности предприятия: методологические аспекты. Мн., 2003;

Дробышевский Н.П. Бухгалтерский учет в строительстве. Мн., 2004;

Кравченко Л.И. Анализ хозяйственной деятельности в торговле. Мн., 2004.

П.​Я.​Папкоўская.

т. 18, кн. 2, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dokument, ~u

м.

1. дакумент;

dokument handlowy — гандлёвы дакумент;

dokument księgowy — бухгалтарскі дакумент;

dokument płatniczy — плацежны дакумент;

dokument przewozowy — перавозачны (транспартны) дакумент;

dokument ubezpieczeniowy — страхавы дакумент;

sporządzić dokument — аформіць (скласці) дакумент;

2. спец. дакументальны фільм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

учёт

1. (регистрация кадров) улі́к, -ку м.;

снять (сня́ться) с учёта зняць (зня́цца) з улі́ку;

стать на учёт стаць на ўлік;

брать на учёт браць на ўлік;

2. в др. знач. улі́к, -ку м., падлі́к, -ку м.;

учёт това́ров улі́к (падлі́к) тава́раў;

бухга́лтерский учёт бухга́лтарскі ўлік (падлі́к);

учёт труда́ улі́к (падлі́к) пра́цы;

вести́ учёт весці́ ўлік (падлі́к);

не поддава́ться учёту не паддава́цца ўлі́ку (падлі́ку);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бала́нс ж.

1. (раўнавага) Gléichgewicht n -(e)s, -e, Balance [-´lã:-s(ə)] f -, -n;

2. фін., эк. Bilánz f -, -en, Réchnungsabschluss m -es, -schlüsse;

гандлёвы бала́нс Hándelsbilanz f;

падве́сці бала́нс die Bilánz zíehen* [ábschließen*];

бала́нс абаро́тных сро́дкаў Úmsatzbilanz f ;

бала́нс дахо́даў і расхо́даў Bilánz der Éinnahmen und Áusgaben;

бухга́лтарскі бала́нс Búchhaltungsbilanz f ;

плаце́жны бала́нс Záhlungsbilanz f;

першапачатко́вы бала́нс Eröffnungsbilanz f;

разліко́вы бала́нс Verréchnungsbilanz f;

папярэ́дні бала́нс róhe Bilánz;

фіна́нсавы бала́нс Finánzbilanz f;

скла́сці бала́нс éine Bilánz áufstellen;

падчы́сціць бала́нс разм. die Bilánz frisíeren [verschléiern]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)