ДЫФІРА́МБ (грэч. dithyrambos),

першапачаткова харавая культавая песня ў Стараж. Грэцыі ў гонар бога Дыяніса (Вакха), пазней — літ. форма, блізкая да оды ці гімна. У новай еўрап. л-ры мае пераймальны характар («Дыфірамб Пегасу» А.​Сумарокава). У стараж.-бел. л-ры блізкія да Д. панегірыкі. У пераносным сэнсе Д. — перабольшаная пахвала, захапленне ўслаўленнем.

т. 6, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛПА́ШНІКАЎ (Генадзь Аляксандравіч) (н. 5.8.1928, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),

бел. геолаг. Д геолага-мінералагічных н. (1993). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1952). З 1967 у Бел. геолага-разведачным НДІ. Навук. працы па інж. геалогіі, геаэкалогіі, вывучэнні тэхнагенных працэсаў, методыцы геаэкалагічнага буйнамаштабнага картаграфавання небяспечных геал. працэсаў.

т. 7, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́КРАШ (Лідзія Міхайлаўна) (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),

бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д. с.-г. н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.

Л.В.Кукраш.

т. 8, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУХО́ЎНАСЦЬ,

уласцівае асобе або сац. групе імкненне да пазнання Сусвету, месца і ролі ў ім чалавека, стаўленне да чалавечай асобы і яе творчасці як да вышэйшай мэты і каштоўнасці развіцця грамадства, падпарадкаванне матэрыяльных здабыткаў і інтарэсаў духоўным, маральна-эстэт. здабыткам і каштоўнасцям. Існуюць 3 формы Д.: Д. асобнага індывіда (асобы); Д. сац. групы (напр., інтэлігенцыі) ці грамадства ў цэлым; Д. Бога, абсалютнай ідэі (у Платона, Г.​Гегеля). Д. асобы ствараецца ў працэсе духоўнай працы; таму духоўныя адрозненні паміж людзьмі значна большыя, чым біялагічныя. Індывід. Д. становіцца сама сабой і няўхільна развіваецца пры актыўным уключэнні асобы ў духоўную сферу, культуру сац. групы і грамадства, якую яна можа засвоіць і тым самым узбагаціць сваю духоўную сутнасць у працэсе сацыялізацыі, адукацыі і выхавання. Носьбіт індывід. Д. — сац.-псіхалагічны свет пэўнай асобы, грамадскай Д. — сац. супольнасць (група, этнас, нацыя, народ). Д. грамадства трэба разглядаць як інтэграваную цэласнасць у непарыўным адзінстве з мноствам разнастайных індывід. Д. Напр., грамадская Д. бел. народа — сукупнасць духоўных прэдыкатаў, уласцівых гэтаму народу, адзінаму творцу сваёй гісторыі і культуры.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БРЭСТГАЗААПАРА́Т»,

бел.-рас. акц. т-ва. Створаны ў 1951 як электрамех. рамонтны з-д у г. Брэст. З 1960 з-д газавай апаратуры. У 1972—77 рэканструяваны. З 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: прэсавы, эмаліровачны, механагальванічны, зборачны і інш. Асн. прадукцыя (1995): быт. газавыя пліты (на 4, 2 і 1 канфорку), мікрахвалевыя печы, газавыя краны, эмаліраваны посуд.

т. 3, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЛЯ,

1) падатак з сялян ВКЛ у 15—18 ст. на карысць землеўладальніка, які забіраў чацвёртую частку (долю) ураджаю. У 16—18 ст. пашырана на Бел. Падзвінні. Выконвалі гэту павіннасць сяляне — дольнікі. У канцы 18 ст. Д. заменена чыншам або паншчынай.

2) Руская мера вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Д. = ​1/96 залатніка = 0,0444 г.

т. 6, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКАЛА́ЕНКАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 5.5.1941, в. Жукаўка Жукаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д с.-г. н. (1993). Скончыў Бел. ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1970). З 1993 у Бел. н.-д. канструктарска-тэхнал. ін-це мяса-малочнай прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па эканоміка-матэм. мадэліраванні с.-г. вытв-сці, механізацыі збору і перапрацоўкі гною з жывёлагадоўчых ферм, спосабах зніжэння таксічных выкідаў у атмасферу з аграпрамысл. комплексаў.

Тв.:

Тэарэтычныя асновы працэсу саматранспартавання гною (разам з С.​І.​Пляшчанкам) // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. №2;

Методологические предпосылки расчета экологического ущерба от выбросов неприятно пахнущих газов цеха технических фабрикатов (разам з С.​У.​Заўялавым, В.​А.​Басько) // НТИ и рынок. 1996. № 9.

т. 11, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЗІЕ́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 25.6.1936, в. Гербелевічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1990), праф. (2000). Скончыў Львоўскі політэхн. ін-т (1957). З 1981 у Н.-д. эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па планаванні і бізнес-планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытв-сцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану бел. прадпрыемстваў.

Тв.:

Планирование на промышленном предприятии в условиях АСУ. Мн., 1974;

Организация ритмичной работы промышленных Предприятий. Мн., 1979;

Оперативное управление промышленным производством. Мн., 1985;

Развитие арендного подряда на машиностроительных предприятиях. Мн., 1990 (разам з С.​М.​Танковіч);

Бизнес-план: Техникоэкон. планирование и обоснование финансовой стратегии предприятия: Методика и практич. рек. Мн., 2000.

т. 13, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙЦЕ́НКА (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 14.2.1938, в. Вязавое Арэнбургскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне геамеханікі. Д тэхн. н. (1986), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтахіміі і газавай прам-сці імя І.​М.​Губкіна (1964). У 1974—76 і з 1991 (нам. дырэктара) у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па тэхналогіі бурэння, мацавання і выпрабавання нафтавых і газавых свідравін у складаных горна-геалагічных умовах.

Тв.:

Управление горным давлением при бурении скважин. М., 1985;

Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990;

Физикохимия дисперсных систем. М., 1990 (разам з У.​Дз.​Шантарыным).

т. 3, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЙЗБЕРГ (Рома Яфімавіч) (н. 16.6.1933, г. Арцёмаўск Данецкай вобл., Украіна),

бел. геолаг. Д геолага-мінер. н. (1978), праф. (1990). Скончыў Новачаркаскі політэхн. ін-т (1956). З 1965 у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це, з 1990 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Працы па класіфікацыі тэктанічных структур, геадынаміцы, тэктанічнай эвалюцыі зямной кары, тэктанічных крытэрыях размяшчэння карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.

Тв.:

Тектоника Белоруссии. Мн., 1976 (у сааўт.);

Палеотектоника Белоруссии. Мн., 1983 (у сааўт.);

Палеогеодинамические реконструкции платформенных бассейнов: Метод. аспекты. Мн., 1991 (у сааўт.);

Геодинамические обстановки неогея территории Беларуси // Літасфера. 1994. № І.

т. 1, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)