Dürftigkeit f -

1) бе́днасць, няста́ча

2) недастатко́васць, мізэ́рнасць, убо́ства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sordid [ˈsɔ:dɪd] adj.

1. ні́зкі, по́длы; агі́дны;

sordid desires гане́бныя жада́нні;

What a sordid business! Якое паскудства!

2. убо́гі, мізэ́рны;

sordid poverty мізэ́рная бе́днасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гале́ча, ‑ы, ж.

Адсутнасць сродкаў для жыцця; крайняя беднасць. Голад, галеча, непасільная праца на кулацкім полі ад цямна да цямна — хіба не аб гэтым пісалі паэты-класікі? Бярозкін. Над краем колішняй бядота і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усяля́к, прысл.

Разм.

1. Па-рознаму, неаднолькава. Усяляк паміж жонкаю і мужам бывае. Бядуля.

2. Усімі спосабамі, усяк. Валя бачыла, што маці стараецца ўсяляк адгарадзіць яе ад бурлівых падзей. Сіняўскі. [Марыя] кахала.. [Аляксея]. Кахала і ўсяляк старалася ўтаіць ад каханага сваю беднасць. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́ства н. rmseligkeit f -, Ärmlichkeit f - (галеча); Dürftigkeit f -, (нястача, беднасць); Kärglichkeit f, Krgheit f - (скупасць, скнарнасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гало́та, ‑ы, ДМ ‑лоце, ж.

Разм.

1. зб. Беднякі, бедната. Сярод настаўніцкай галоты самым багатым быў Нічыпар Янкавец. Колас.

2. Беднасць, галеча. [Тамаш:] Пражыў век — дабра не бачыў .. Бо галота страшная, бядота несусветная. Часам і кавалка хлеба ў хаце не было. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гале́тнік ’бядняк’ (БРС, Касп., Нас.). Ад прыметніка *golъ ’голы; бедны’ ў слав. мовах утвараецца шмат назоўнікаў з рознымі суфіксамі, у тым ліку з суф. *‑eta (паралельная фармацыя, быццам з апафоніяй, да ‑ota). Адсюль шырока вядомае слав. *golota і менш пашыранае *goleta. Гэта апошняе мы знаходзім, напр., у бел. галіта́беднасць’ (у Нас. голита́) < *gol‑eta. Адсюль пры дапамозе суф. ‑нік утворана гале́тнік (або з суфіксам ‑ік ад прыметніка *gol‑et‑ьnъ). Суфікс *‑eta з элементам ‑j‑ (*‑et‑ja) дае пачатак новаму фарманту — *‑eč‑a (усх.-слав.). Параўн. бел. гале́чабеднасць’ (Касп.), укр. голе́ча ’галота, беднякі’ (у рус. мове голе́ча мае больш абстрактнае значэнне ’галалёдзіца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скро́мнасць ж. разм.

1. Beschidenheit f -;

2. (прастата) infachheit f -, nspruchslosigkeit f -;

3. (беднасць) Ärmlichkeit f -, Dürftigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

беднота́

1. собир. бедната́, -ты́ ж.;

2. (бедность) бе́днасць, -ці ж., мн. нет, бедната́, -ты́ ж., мн. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бедната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

1. зб. Бедныя людзі, беднякі. [Вераб’ёў:] — Калі бедната прагне .. [зямлі], то даць трэба. Дуброўскі. // Беднае сялянства, якое эксплуатавалі кулакі. [Лаўрыновіч:] — Бедната ў калгасе — гэта тое ядро, на якое партыя апіраецца ў калгасным будаўніцтве. Лобан.

2. Тое, што і беднасць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)