Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго.Броўка.На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заліхва́цкі, ‑ая, ‑ае.
Удалы, хвацкі. У хлапцоў былі задраныя на патыліцу шапкі ды такі заліхвацкі выгляд, што стары не адважыўся ім нічога сказаць.Карпюк.// Задорны, вясёлы, бадзёры. Наперад выйшаў хлопец, расцягнуў гармонік на ўсё плячо, і бадзёрыя, заліхвацкія гукі ўстрывожылі ціхую вуліцу.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які спрытна, учэпіста хапае, схоплівае што‑н. Хваткія рукі./уперан.ужыв.Зрэдку сустракаліся нізкарослыя дубкі, кучаравілася хваткая шыпшына, расшытая аранжавымі ягадамі.Караткевіч.//перан. Спрытны, кемлівы. Кожны з нас бадзёры, упарты, хваткі, Мы яшчэ не зведалі тугі.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cheerful
[ˈtʃɪrfəl]
adj.
1) вясёлы, бадзёры, задаво́лены, у до́брым настро́і
2) прые́мны, сьве́тлы (пако́й)
3) ахво́чы, шчо́дры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аптымі́зм
(фр. optimisme, ад лац. optimus = найлепшы)
бадзёры, жыццярадасны настрой, пры якім чалавек верыць у лепшае будучае, у поспех; схільнасць бачыць ва ўсім светлыя бакі (проціл.песімізм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сту́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Моцны бесперапынны стук. Стукат і грукат, Машыны навокал снуюць.Астрэйка.Праз гэты грукат, да якога тут даўно прывыклі і людзі, і коні, і птушкі, сёння прабіваецца бадзёры стукат малатка па жалезе, нагадваючы мінулую касавіцу.Брыль.Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lively
[ˈlaɪvli]
adj.
1) по́ўны жыцьця́, дзе́йны, бадзёры
2) я́сны, жывы́(пра ко́лер)
3) ажы́ўлены (пра гу́тарку)
4) сьве́жы (пра паве́тра)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)