ПАСЮКЕ́ВІЧ (Уладзімір Маркавіч) (н. 1.3.1931, г. Капыль Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1960). З 1963 выкладае ў Бел.АМ. Творам уласцівы выразная дакладнасць пластычнай мовы, гарманічная каларыстычная будова, глыбокая перспектыва. Сярод твораў тэматычныя карціны «На рубяжы Радзімы» (1965), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1968), «Беларусь, 1944 год» (1969), «Родныя пагоркі» (1973), «Народны мсцівец», «Партызанская быль» (1979), «Вечар на Прыпяці» (1980), трыпціх «Вечна жывы» (1981), «Старыцкія партызаны» (1985), «Памяць» (1989); партрэты М.Савіцкага (1976), маці (1977), «Свіцязянская балада (А.Міцкевіч)» (1975—78), «У краіне светлай... М.Багдановіч» (1983), «Я.Купала і Ц.Гартны ў Капылі» (1982), Я.Скрыгана (1986), «Бабка Насця» (1988), малюнкі. З 1990 піша пейзажы: серыі «Поры года», «На прасторах Капыльшчыны» і інш.
Літ.:
Буйвал В.Я. Уладзімір Пасюкевіч: [Альбом]. Мн., 1987.
Г.А.Фатыхава.
У.Пасюкевіч. У краіне светлай... М.Багдановіч. 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дасю́ль, прысл.
Разм.
1. Да гэтага часу. Мінулася грозная бура, а мора дасюль яшчэ б’ецца.Багдановіч.
2. Да гэтага месца, да гэтай мяжы. Выкасі траву дасюль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Нар.-паэт.Памянш.-ласк.да заранка 1. Ты не згаснеш, ясная зараначка, Ты яшчэ асвеціш родны край.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кува́нне, ‑я, н.
Абл. і паэт.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. куваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пад гоманы бору, куванне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зноў, ізно́ў (Багдановіч), дыял.зной (Жд. 1). Рус.сно́ва, сы́знова, пск., смал.изно́в, смал.изно́ву, бранск.изновь, укр.знов, ізно́в, знову, ізно́ву, польск.znów, znowu, чэш.znova, znovu, славац.znova, znovu, паэт. znov, серб.-луж.znowa, славен.iznȏva, iznòv, серб.-харв.и̏знова, балг.изно̀во. Ст.-слав.изнова. Ст.-рус.изнова (XIV ст.). Прасл.jьz‑nova ўяўляе сабой спалучэнне прыназоўніка з р. скл. прыметніка nov‑ (гл. новы), апошні галосны (канчатак р. скл.) рэдукуецца ці страчваецца ў сувязі з дээтымалагізацыяй (Шуба, Прыслоўе, 111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ірдзя́ныірдзя́ны, ‑ая, ‑ае.
Чырвоны, пунсовы. Толькі зор агонь ірдзяны Над прасторам зіхаціць.А. Александровіч.Ірдзяны круг сонца, апусціўшыся насупраць амаль не да зямлі, заліваў .. [гліністыя схілы берага] чырвоным святлом.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ектыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з аб’ектывізмам (у 2 знач.). Аб’ектывісцкі погляд на гісторыю, а Максім Багдановіч дасканала разумеў згубны для мастацтва халодна-абыякавый, аб’ектывісцкі падыход да жыццёвых з’яў.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паско́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад паскорыць.
2.узнач.прым. Больш хуткі. У свой час Максім Багдановіч звярнуў увагу па паскоранае развіццё новай беларускай літаратуры.Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пісьме́ннік, ‑а, м.
Той, хто піша літаратурныя творы; той, для каго літаратурная дзейнасць з’яўляецца прафесіяй. Максім Адамавіч Багдановіч належыць да ліку выдатнейшых беларускіх пісьменнікаў — класікаў пачатку 20 стагоддзя.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіпава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху сіпаты, сіплы. — Хораша ў нас на Волзе! — вымаўляе падарожны грудным, трохі сіпаватым голасам.Багдановіч.Яшчэ некалькі хвілін і гэтая сіпаватая песня паравоза абарвалася, прыціхла.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)