разнавіднасць самапрыстасавальных сістэм, алгарытм функцыянавання якой пад уплывам знешніх умоў аўтаматычна змяняецца ў адпаведнасці з зададзеным крытэрыем якасці. Асаблівасць С.с. — удасканаленне алгарытму адбываецца ў самой сістэме на аснове ранейшага вопыту работы без паступлення знешняй навучальнай інфармацыі. Гл. таксама Самаарганізавальная сістэма, Самапрыстасавальны робат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыёбу́й, ‑я, м.
Марскі буй з радыёперадатчыкам, які аўтаматычна перадае радыёсігналы для вызначэння граніц суднаходства, асобных мясцін, небяспечных для суднаходства і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДу астраноміі,
дапаможная візуальная аптычная труба. Замацаваны на тэлескопе так, што аптычныя восі яго і тэлескопа строга паралельныя. Выкарыстоўваецца пры фатаграфаванні нябесных свяціл — для перамяшчэння трубы тэлескопа ці інш.астр. прылады згодна з сутачным вярчэннем нябеснай сферы. Фотагідыаўтаматычна ўтрымліваюць відарыс нябеснага цела на фіксаваным месцы фотапласцінкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНАЙ СКО́РАСЦІ ПАКАЗА́ЛЬНІК,
прылада для вымярэння скорасці палёту лятальнага апарата адносна паветр. асяроддзя. Мае анероідную (гл.Анероід) і манаметрычную (гл.Манометр) каробкі, спалучаныя трубаправодам з прыёмнікам поўнага ціску і перадатачным механізмам — са стрэлкамі. У паказанні прылады аўтаматычна ўводзяцца папраўкі на змены параметраў паветр. асяроддзя ў залежнасці ад вышыні палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пясо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.
2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спец.).
3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў.
П. ў двары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СІ́МПЛЕКСНАЯ СУ́ВЯЗЬ (ад лац. simplex просты),
сістэма двухбаковай электрасувязі паміж двума абанентамі па адным фіз. ланцугу ці па адным канале сувязі, пры якой прыём і перадача паведамленняў праводзіцца пачаргова. Пры тэлеф. С.с. для двухбаковай перадачы паведамленняў карыстаюцца спец. прыладамі для змены напрамку перадачы (уручную — кнопкай, аўтаматычна — ад голасу). Гл.таксама Дуплексная сувязь.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПУСКАВЫ́ РУХАВІ́К,
карбюратарны рухавік унутранага згарання для запуску гал. рухавікоў з запальваннем ад сціскання (дызеляў) на трактарах і машынах спец. прызначэння. Раскручвае вал дызеля праз рэдуктар да вуглавой скорасці, неабходнай для запальвання паліва ў рабочых цыліндрах, пасля чаго аўтаматычна адключаецца. Магутнасць да 15 кВт, частата вярчэння вала да 4000 аб/мін. На Беларусі П.р. (аднацыліндравыя, двухтактавыя, з аднаступеньчатым рэдуктарам і электрастартэрам) выпускае Гомельскі з-д пускавых рухавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕТА́ЙП (ад тэле... + англ. type друкаваць на машынцы),
прыёма-перадавальны літара- і лічбадрукавальны электронна-мех. тэлеграфны стартстопны апарат з клавіятурай, як у пішучай машынкі. Выкарыстоўваецца як канцавое прыстасаванне ў сетках абаненцкага тэлеграфавання для перадачы паведамленняў па каналах сувязі (тэлетайпнай сетцы), а таксама ў якасці прыстасавання ўводу-вываду інфармацыі (тэрмінала) ва ўстройствах вылічальнай тэхнікі. У час Прыёму запіс (друкаванне) паведамленняў робіцца аўтаматычна на рулоннай паперы.