латышская паэтэса. Нар. паэтэса Латвіі (1967). Засл. дз. культ. Латвіі (1957). Чл.-кар.АН Латвіі (1973). Вучылася ў Латвійскім ун-це (1927—28). Друкавалася з 1923. У зб-ках вершаў «Ранішні вецер» (1946), «Словы сябра» (1950), «Каханне» (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), «Я не магу маўчаць» (1959), «Вечнасць імгненняў» (1964, Дзярж. прэмія СССР 1967), «Шлях чалавека» (1969), «Шыпшына» (1972) і інш. сцвярджэнне гуманіст. ідэалаў, адзінства чалавека і прыроды, асэнсаванне сац. супярэчнасцей сучаснай эпохі. Яе лірыка адметная публіцыстычнай палымянасцю, тонкім лірызмам. Некалькі вершаў прысвяціла Беларусі. Пераклала на лат. мову асобныя творы С.Грахоўскага, М.Калачынскага, П.Панчанкі, М.Танка. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Э.Агняцвет, М.Аўрамчык, А.Кавалюк, Калачынскі, І.Калеснік, В.Лукша, Ю.Свірка, М.Танк, У.Шахавец.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Ветрык, вей! Мн., 1959;
Рус.пер. — Избранное: Стихотворения, лирические миниатюры. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЙМАН ((Neumann) Станіслаў Костка) (5.6.1875, Прага — 28.6.1947),
чэшскі паэт.Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Гандлёвай акадэміі. Удзельнік нац.-вызв. руху чэш. моладзі «Омладзіна», быў зняволены. Дэбютаваў сімвалісцкімі зб-камі «Я — апостал новага жыцця» (1896) і «Слава сатаны сярод нас» (1897). Ідэямі нац. і сац. вызвалення прасякнуты зб-кі «Сон пра натоўп, які страціў надзею, і іншыя вершы» (1903), «Чэшскія песні» (1910). Антыфаш. пафас характэрны для паэт. зб-каў «Сэрца і хмары» (1935), «Саната зямных даляглядаў» (1937), «Бяздонны год» (1945), «Зачумленыя гады» (1946). Аўтар зб-каў пейзажнай і філас. лірыкі («Кніга лясоў, узгоркаў і вод», 1914), інтымнай («Каханне», 1933), кніг публіцыстыкі і мемуараў. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклалі М.Аўрамчык, М.Гамолка, Х.Жычка, К.Кірэенка, М.Машара, С.Шушкевіч і інш.
Тв.:
Бел пер. — у кн.: Вокны ў сад. Мн., 1987;
Рус.пер. — Избранное. М., 1958;
Соната земных горизонтов: Избр. лирика. М., 1986.
Літ.:
Шерлаимова С.А. Станислав Костка Нейман. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
банды́цкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе.Броўка.// Які належыць бандыту (бандытам). З Нью-Йорка трэск сухі ў эфіры глухне, Як востры ўдар бандыцкага нажа...Аўрамчык.// Які складаецца з бандытаў. На пясчаным узгорку паказаўся бандыцкі ланцуг.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго‑н. Пад зямлёй праход нязручны, вузкі Выглядае просекай лясной.Аўрамчык.[Сцяпан:] — У.. [гаспадара явачнай кватэры], і праўда, куча дзяцей. Месца для шапірографа нязручнае.Арабей.
2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў. Нязручны момант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухасто́й, ‑ю, м., зб.
Засохлыя на корані дрэвы. Назаўтра .. [Катлубовіч] .. устаў нацямочку і да падвячорка спускаў сухастой у лесе.Чорны.Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі. Усюды — буралом ды сухастой.Аўрамчык.// Тое, што і сухастоіна. Натрапіўшы на выварат ці сухастой,.. [Антон] шкадаваў дрэва, як нябожчыка.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
Вярнуць сабе страчанае цяпло, нармальны стан. Папас пазірае на фурманку.., а пасля засоўвае рукі глыбока ў кішэні паліто і там перабірае пальцамі падкладку, камечыць яе, каб хутчэй адагрэліся пальцы.Галавач.Ледзь паспее вясной Чарназём абагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змярка́нне, ‑я, н.
1. Наступленне змроку, цемнаты. Дзень праводзяць дзеці ў лесе — З досвітку і да змяркання.Аўрамчык.Сонца зайшло, і пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой і камарамі.Брыль.
2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы. Дзень пагас за сялом, Паплавы ахінула змярканне.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неперамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга перамагчы. Як непераможны асілак, Кастрычнік ідзе па зямлі.Аўрамчык.Народ устане з новай сілай Непераможны, горды, грозны.Танк.// Такі, якому цяжка процістаяць; непераадольны. Гэты праект захапіў дзядзьку Марціна сваёю простасцю і ў той жа час непераможнаю сілаю свайго доваду.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстара́н, ‑а, м.
Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран.Аўрамчык.— Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень.Хадкевіч.
[Фр. restaurant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́та, ‑а, М сіце, н.
Прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго‑н. Валасяное сіта. Сартавальнае сіта. □ Пшаніцу пытлявала цэлы дзень, Мукі праз сіта насядала гурбы.Аўрамчык.Узялі невялікае драцяное сіта прасяваць пясок для цэменту.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)