до́нар

(англ. donar, ад лац. donare = дарыць, ахвяраваць)

1) чалавек, у якога бяруць кроў для пералівання ці які-н. орган для перасадкі хвораму (рэцыпіенту 1);

2) фіз. дэфект крышталічнай рашоткі паўправадніка (напр. дамешкавы атам), здольны аддаваць электроны ў зону праводнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прыне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Несучы, даставіць.

2. перан., што. З’явіцца прычынай, даць у выніку.

П. карысць. П. заспакаенне.

Напружаная праца прынесла свае вынікі.

3. што. Зрабіць, ажыццявіць што-н., што ўказана назоўнікам.

П. клятву (паклясціся). П. падзяку (падзякаваць). П. ў ахвяру што-н. (ахвяраваць).

4. каго (што); безас. і ў спалучэнні са словамі «д’ябал», «чорт», «нячыстая». Пра нечаканы, непажаданы прыход, з’яўленне каго-н. (разм.).

Які чорт прынёс сюды гэту кампанію!

Каго там прынесла нячыстая ў такі час?

|| незак. прыно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прынясе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і прыно́с, -у, м. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

híngeben*

1. vt аддава́ць; перадава́ць у вало́данне; уступа́ць; ахвярава́ць

2. ~, sich аддава́цца, прысвяці́ць сябе́;

sich der Hóffnung ~ суцяша́ць сябе́ надзе́яй, спадзява́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

няво́ля, ‑і, ж.

1. Адсутнасць незалежнасць свабоды; падпарадкаванне. Путаў няволі не стала, — Скінуў працоўны народ. Сонца свабоды заззяла Краю лясоў і балот. А. Александровіч. Цяпер.. Пракоп з радасцю пайшоў бы ў няволю да Кіры, гатовы служыць і ахвяраваць сабою, не патрабуючы ўзамен нічога. Карпаў. // Палон, рабства. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.

2. Патрэба, неабходнасць. І так у клопаце, у рабоце, Ці то ў няволі, ці ў ахвоце Вясна мінецца, прыйдзе лета. Колас. Ахвота горш няволі. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mortgage

[ˈmɔrgɪdʒ]

1.

n.

1) закла́д -у m., іпатэ́ка f. (закла́д пад нерухо́масьць)

2) закладны́ ліст

2.

adj.

іпатэ́чны

3.

v.t.

1) заклада́ць (дом або́ зямлю́ пад іпатэ́ку)

2) ахвярава́ць; аддава́ць

Faust mortgaged his soul to the devil — Фаўст ахвярава́ў сваю́ душу́ д’я́блу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

poświęcać

незак.

1. kogo/co ахвяраваць кім/чым; прыносіць у ахвяру каго/што; прысвячаць каго/што;

2. (твор) прысвячаць;

3. царк. асвячаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

poświęcić

зак.

1. kogo/co ахвяраваць кім/чым; прынесці ў ахвяру каго/што; прысвяціць каго/што;

2. (твор) прысвяціць;

3. царк. асвяціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пралі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; зак., што.

Разліць. — Каб у бацюшкі ў засеках поўна было, — прыгаворваў Габрусь, калі бацюшка нагінаўся сербануць з чаркі, каб не праліць «жывой вадзіцы»... Чарот. — Не забудзь жа, хлопча, тры карабкі з паловай, — затыкаючы анучкай каністру, заклапочана гаварыла бабка Ганна. — Ды глядзі ж не пралі па дарозе. Аляхновіч. // перан. Выпраменьваць, пашыраць навокал (святло, гукі і пад.).

•••

Праліць кроў чыю — параніць, забіць каго‑н.

Праліць пот — папрацаваць.

Праліць (сваю) кроў за каго-што — ахвяраваць жыццё або быць параненым, змагаючыся за каго‑, што‑н.

Праліць святло на што — растлумачыць што‑н., зрабіць ясным, зразумелым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spénden vt

1) падава́ць (міласціну), ахвярава́ць

2):

j-m Lob ~ хвалі́ць каго́-н.;

j-m Trost ~ суцяша́ць каго́-н.;

j-m Dank ~ выка́зваць каму́-н. падзя́ку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ахвя́ра

(ст.-польск. ofiara < чэш. ofěra < с.-в.-ням. opfer, ад с.-лац. offerre = ахвяраваць)

1) жывая істота або прадмет, прынесеныя як дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій;

2) добраахвотная ўступка, адмаўленне, адрачэнне на карысць чаго-н.;

3) перан. той, хто пацярпеў або загінуў ад якога-н. няшчасця, стыхійнага бедства, сацыяльнага зла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)