агульная назва практыкаванняў і іх комплексаў, якія выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы воінаў па розных вайсковых спецыяльнасцях. Уключаюць элементы з розных відаў спорту (лёгкая атлетыка, плаванне, лыжныя гонкі і інш.). Да ваенна-прыкладных відаў спорту адносяць ваенна-спарт. мнагабор’і, пераадоленне палос перашкод, марш-кідкі, кросы з арыентаваннем на мясцовасці, лыжныя гонкі са стральбой, плаванне ў абмундзіраванні і са зброяй, фігурнае ваджэнне аўтамабіля і інш. Практыкаванні выконваюцца ў абмундзіраванні з рыштункам і зброяй на спец. палосах перашкод і снарадах індывідуальна або ў складзе каманды (вайск. падраздзялення). Па ваенна-прыкладных відах спорту існуюць адпаведныя нарматывы, спарт. класіфікацыя, праводзяцца спаборніцтвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗО́Ў Валерый Піліпавіч (н. 20.10.1949, г. Самбар Львоўскай вобл.),
украінскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. Культуры (1971). Алімп. чэмпіён (1972, Мюнхен) у бегу на 100 м і 200 м, сярэбраны прызёр Алімп. гульняў 1972 у эстафеце 4 × 100 м, бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1976 у бегу на 100 м і эстафеце 4 × 100 м. Неаднаразовы чэмпіён Еўропы і СССР у 1969—77. Рэкардсмен Еўропы і СССР у 1970—75. У 1986—91 нам., старшыня Дзяржкамспорту Украіны. З 1991 міністр па справах моладзі і фіз. культуры; прэзідэнт Нац.Алімп.к-та Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 28.7.1961, г. Гродна),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка, вагавая катэгорыя больш за 110 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Беларусі (1992). Скончыў Гродзенскі ун-т (1983). З 1997 трэнер абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і XXV (1992, г. Барселона, Іспанія) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1987, г. Острава, Чэхаславакія; 1989, Афіны; 1991, г. Донаўэшынген, Германія; 1994, г. Стамбул, Турцыя) і сярэбраны прызёр (1983, Масква) чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Еўропы (1989—90). Чэмпіён СССР (1983, 1989, 1991—92). 12-разовы рэкардсмен свету (1983—84, 1987, 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́Ў Віктар Мікалаевіч (н. 3.9.1948, г. Чыстапаль, Татарстан, Расія),
бел. спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, бар’ерны бег). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1972). Засл. трэнер Беларусі (1991). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 на трэнерскай рабоце. Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1976, г. Мюнхен, Германія), сярэбраны прызёр зімовага чэмпіянату Еўропы (1977, г. Сан-Себасцьян, Іспанія) у бегу на 60 м з бар’ерамі. Чэмпіён СССР у бегу на 60 м з бар’ерамі ў закрытым памяшканні (1972, 1974, 1975, 1976, 1980), у бегу на 110 м з бар’ерамі (1972, 1974, 1975, 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́РМІ (Nurmi) Паава (13.6.1897, г. Турку, Фінляндыя — 2.10.1973),
фінскі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Чэмпіён VII, VIII і IX Алімп. гульняў (1920, г. Антверпен, Бельгія — у бегу на 10000 м і ў кросе на 8000 м у асабістым і камандным заліку; 1924, Парыж — у бегу на 1500, 3000 і 5000 м у камандным заліку, у кросе на 10 000 м у асабістым і камандным заліку; 1928, Амстэрдам — у бегу на 10 000 м), сярэбраны прызёр (1920, на дыстанцыі 5000 м; 1928, на дыстанцыях 3000 м з перашкодамі і 5000 м). Устанавіў 22 сусв. рэкорды (1922—31) на розных дыстанцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЦ Уладзімір Пятровіч (7.2.1927, с. Алексіна Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.8.1975),
савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1954). Скончыў Ленінградскі ін-тфіз. культуры (1961). Трэнер. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія) у бегу на дыстанцыях 5 і 10 км. Чэмпіён Еўропы (1954) на дыстанцыі 5 км, СССР (1953—57, на дыстанцыі 5 км; 1953—56, на дыстанцыі 10 км; 1957, у кросе на 8 км). Рэкардсмен свету (7 рэкордаў) у бегу на 3 мілі (1954), на 5 км (1954—55, 1957, 1965), на 10 км (1956, 1960), СССР (13 рэкордаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАЎСКА́Я Таццяна Міхайлаўна (н. 21.5.1966, г. Шчокіна Тульскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1991). З 1999 ст. трэнер нац. каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. Чэмпіёнка XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у эстафеце 4 × 400 м, сярэбраны прызёр у бегу на дыстанцыі 400 м з бар’ерамі. Чэмпіёнка свету (1991) у бегу на 400 м з бар’ерамі і ў эстафеце 4 × 400 м, Еўропы (1990) у бегу на 400 м з бар’ерамі і сярэбраны прызёр у эстафеце 4 χ 400 м. Чэмпіёнка СССР (1988—90); шматразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Юрый Пятровіч (н. 5.12.1935, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна),
расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка), пісьменнік, публіцыст, паліт. дзеяч. Засл. майстар спорту СССР (1960). Нар.дэп.СССР (1989), Расіі (1993). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1959). Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у цяжкай вазе; сярэбраны прызёр XVIII Алімп. гульняў (1964, Токіо). Чэмпіён свету (1959, 1961, 1962, 1963), Еўропы (1959—64), СССР (1959—63). 29-разовы рэкардсмен свету (1959—69).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМ Рамуальд Іосіфавіч (н. 25.5.1933, в. Хвоева Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка, кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1964), майстар спорту СССРміжнар. класа (1965). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1956). З 1997 праф.кансультант Акадэміі фіз. выхавання і спорту. Чэмпіён XVIII (1964, Токіо) і сярэбраны прызёр XIX (1968, Мехіка) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1966, Будапешт) і сярэбраны прызёр (1969, Афіны) чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы. Уладальнік Кубкаў Еўропы (1965, Осла; 1967, Кіеў). Чэмпіён (1967, 1971), бронз. прызёр (1963) Спартакіяд народаў СССР, чэмпіён (1966—68, 1971), сярэбраны прызёр (1965, 1969) чэмпіянатаў СССР па лёгкай атлетыцы. Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР.