эдыфіка́тары

(лац. aedificator = будаўнік)

асноўныя расліны, якія вызначаюць будову і відавы склад расліннага згрупавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

grammar [ˈgræmə] n.

1. грама́тыка;

the basic rules of grammar асно́ўныя пра́вілы грама́тыкі

2. падру́чнік па грама́тыцы;

a French/Russian grammar падру́чнік па францу́зскай/ру́скай грама́тыцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эстэ́тык, ‑а, м.

1. Тое, што і эстэт.

2. Тэарэтык мастацтва, спецыяліст па эстэтыцы (у 1 знач.). Сучасныя буржуазныя эстэтыкі і рэвізіяністы, ведучы наступленне на асноўныя прынцыпы марксісцка-ленінскай эстэтыкі, сцвярджаюць, што прынцып партыйнасці чужы творчасці. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіталі́зм

(ад лац. capitalis = галоўны)

грамадскі лад, пры якім асноўныя сродкі вытворчасці належаць класу капіталістаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыядыза́цыя

(ад перыяд)

падзел працэсаў развіцця на асноўныя перыяды, што якасна адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сапе́рніцтва, ‑а, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сапернічаць; імкненне перамагчы каго‑н. у чым‑н. К пачатку 70‑х гадоў выразна вызначыліся асноўныя цэнтры імперыялістычнага саперніцтва: гэта ЗША — Заходняя Еўропа (перш за ўсё — шасцёрка краін «Агульнага рынку») — Японія. Брэжнеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мале́кула ’найменшая частачка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці’ (ТСБМ). З рус. молекула ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. molécule ’тс’ — штучнага слова, утворанага ад лац. mõlēs ’маса, скала’ на ўзор франц. corpuscule ’часцінка (матэрыі)’ (Голуб-Ліер, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

teza

tez|a

ж. тэзіс;

podstawowe ~y — асноўныя тэзісы;

bronić ~y — абараняць тэзісы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

export1 [ˈekspɔ:t] n.

1. (of) э́кспарт, вы́ваз;

for export на э́кспарт

2. pl. exports тава́ры на э́кспарт;

the country’s major exports асно́ўныя тава́ры, што экспарту́е гэ́та краі́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Правы і абавязкі грамадзян СССР, гл. Асноўныя правы і абавязкі грамадзян СССР

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)