надлама́цца

1. inknicken vi (s), inen Knick bekmmen*;

2. (аслабець) zusmmenbrechen* vi (s); erschüttert wrden (пра здароўе і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

змагчы́ся, змагуся, змошашся, зможацца; зак.

Выбіцца з сілы; аслабець. Вера доўга і адчайна вырывалася, драла пазногцямі твар, крычала, але сілы пакідалі яе, і яна хутка змаглася... Сачанка. Бегаў, ганяўся за конікам Кастусь, урэшце, змогся, стомлена паваліўся на світку і сам не заўважыў, як заснуў... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыглушы́цца, ‑глушыцца; зак.

1. Стаць менш чутным, гучным. Каля залітага вадой мастка пачалі нечым драўляным стукаць, і раптам вадзяны шум прыглушыўся і ўпаў на ніжэйшыя тоны. Чорны.

2. перан. Аслабець, зменшыцца (пра адчуванне, пачуццё). Недзе прыглушыўся боль, калі яго вочы глянулі на зоры. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знемагчы́, знемагу, зняможаш, зняможа; пр. знямог, знемагла, ‑ло; зак.

Страціць сілы, аслабець, дайсці да знямогі. Стаміўся ты, дружа, знямог І выбіўся з сіл. Ты шмат перамераў дарог Між пустак, магіл. Колас. Было ціха; здавалася, усё знемагло ад дзённай спёкі і, самлеўшы, чакала вечара і дажджу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аслаб, ‑ла; зак.

Разм.

1. Тое, што і аслабець.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць менш нацягнутым, тугім. Бабуля ляжыць галавой на покуце, нізка над вачыма абвязаная хусткай, якая аслабла і аб’ехала на вочы. Брыль.

•••

Аслаблі гайкі ў каго гл. гайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць чуцца, стаць нячутным.

Рыканне кароў сцішэла.

У лесе сцішэла (безас.).

2. Супакоіцца, перастаць перажываць, хвалявацца і пад.

Вярнуўся сын, і маці сцішэла.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле, аслабець.

Снег сцішэў.

Мора сцішэла (супакоілася).

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху ўціхнуць, перастаць балець.

Боль зубоў сцішэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развінці́цца, ‑вінчуся, ‑вінцішся, ‑вінціцца; зак.

1. Адпусціцца, адвінціцца (аб чым‑н. завінчаным або звінчаным). Часткі прыбора развінціліся.

2. перан. Разм. Стаць нявытрыманым, аслабець маральна і фізічна. Горбікаў сумеўся, адклаў відэлец, узяў нож. — Нервы развінціліся, браток. Хворы я зусім, — спрабаваў ён апраўдацца, напаўняючы шклянкі. Дудо. // Стаць непаслухмяным, свавольным; распусціцца. Дзеці развінціліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Загінуць, разбурыцца, пацярпець катастрофу ў выніку выбуху. На другі дзень у Выселках здарылася няшчасце: падарваўся на міне хлопчык. Шамякін.

2. перан. Зрабіцца горшым, аслабець. Здароўе падарвалася. // Захварэць ад цяжкай працы або ад падымання чаго‑н. цяжкага. — Па два [кашы] не цягай! — крыкнуў.. [Івану] Андрэй. — Падарвешся! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., спадзе́; спаў, спа́ла; зак.

1. Упасці ўніз, аддзяліўшыся ад чаго-н., не ўтрымаўшыся на чым-н.

Абруч спаў з кадушкі.

2. Пайсці на спад, панізіцца ва ўзроўні (пасля паводкі).

Пасля паводкі вада спала.

3. Стаць меншым у сіле праяўлення, аслабець; меншаючы, знікнуць.

К вечару тэмпература ў дзіцяці спала.

Пухліна на руцэ спала.

Спасці з цела (твару) (разм.) — схуднець.

|| незак. спада́ць, -а́е.

|| наз. спад, -у, М -дзе, м. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв. дыял. spjèšatiаслабець’, якое разам са славен. pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з *pьsъ (гл. пёс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)