прафесіянальна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1917—20. Створаны ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. арг-цый і партый. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар.асветы. Меў на мэце згуртоўваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным весці навучанне на бел. мове не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады БНР. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаўрус процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЫН (Іван Макаравіч) (1.7.1903, в. Прокшанічы Магілёўскага р-на — 5.10.1997),
бел. філосаф, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.АН Беларусі (1950). Скончыў БДУ (1930). З 1932 на навук. і парт. рабоце, з 1944 нам. старшыні СМБССР. З 1947 дырэктар Ін-та філасофіі і права, гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі. У 1951—61 міністр асветыБССР. У 1961—75 на выкладчыцкай рабоце. Асн. працы па праблемах тэорыі пазнання, нац. палітыкі, развіцця нар.асветы на Беларусі.
Тв.:
Аб пралетарскім інтэрнацыяналізме ў нацыянальна-каланіяльным пытанні. Мн., 1935 (разам з С.Я.Вольфсанам);
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разам з С.А.Умрэйкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вышэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
1.Выш. ст.дапрым. высокі (у 1–3 знач.).
2. Галоўны, кіруючы. Вышэйшы суд. Вышэйшыя органы ўлады.
3. Самы высокі па ступені развіцця. Вышэйшы жывёльны свет. Вышэйшыя грыбы. Вышэйшая нервовая дзейнасць.
4. Наступны за сярэднім (у сістэме асветы). Вышэйшая адукацыя. Вышэйшая навучальная ўстанова.
•••
Вышэйшая ступень параўнаннягл. ступень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЮНЕ́СКО(Коми́ссия Организа́ции Объединённых На́ций по вопро́сам просвеще́ния, нау́ки и культу́ры) ЮНЕ́СКА нескл., ж. (Камі́сія Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цый па пыта́ннях асве́ты, наву́кі і культу́ры).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАТВІ́ННІК (Марат Барысавіч) (н. 22.12.1928, Мінск),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1970). Скончыў БДУ (1951). Працаваў ва ўстановах нар.асветы, у 1977—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе гістарыяграфію эпохі феадалізму, гісторыю культуры і асветы Беларусі, ролю спадчыны Ф.Скарыны ў дзейнасці бел. друкароў і выдаўцоў 16—17 ст., гісторыю бел. л-ры, славістыку. Аўтар кніг і артыкулаў пра жыццё і дзейнасць бел. вучоных (М.М.Нікольскага, У.М.Перцава, Г.М.Ліўшыца), адзін з аўтараў кн. «Беларускі асветнік Францыск Скарына і пачатак кнігадрукавання на Беларусі і ў Літве» (1979), «Іван Фёдараў і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне» (1984), аўтар кн. «Адкуль ёсць пайшоў буквар» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЭ́ЕЎСКІ (Іван Васілевіч) (3.4.1806, Масква — 23.6.1856),
расійскі філосаф, літ. крытык, публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафільства. Брат П.В.Кірэеўскага. З 1822 слухаў лекцыі ў Маскоўскім ун-це; адзін з заснавальнікаў гуртка «Таварыства любамудраў». У 1830 у Германіі слухаў лекцыі філосафаў Ф.Шлеермахера, Г.Гегеля, Ф.В.Шэлінга і інш. У 1832 пачаў выданне час. «Европеец» (забаронены пасля выхаду двух нумароў). У 1830—50-я г. развіваў тэарэт. аснову славянафільства. Асн. творы: «Пра характар асветы Еўропы і пра яго адносіны да асветы ў Расіі» (1852), «Пра неабходнасць і магчымасць новых пачаткаў для філасофіі» (1856). Яго ўяўленні пра арыгінальнасць і глыбіню рус.правасл. культуры склаліся як своеасаблівая рэакцыя на ўласнае першапачатковае «заходніцтва». Супрацьпастаўленне Расіі і Еўропы ён ажыццяўляў і на макраўзроўні (2 тыпы асветы, або «адукаванасці»: еўрапейскі секулярызаваны і абстрактны, рускі, які атрыманы ад Візантыі і грунтуецца, на думку К., на асновах брацтва і пакоры), і на мікраўзроўні (аднабакова адукаванаму зах. чалавеку — носьбіту духу адмаўлення, г.зн. эгаізму і індывідуалізму супрацьпастаўляў чалавека рус. культуры — носьбіта цэласнай свядомасці, саборнага, «абшчыннага духу»). Адзін з першых зрабіў спробу замацаваць рус. філасофію на падмурку праваслаўя як аснове нац. духу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНЕ́СКАнескл., ж. (Камі́сія Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цый па пыта́ннях асве́ты, наву́кі і культу́ры) ЮНЕ́СКО (Коми́ссия Организа́ции Объединённых На́ций по вопро́сам просвеще́ния, нау́ки и культу́ры)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКАЯ РА́ДА, Беларускі вучыцельскі саюз Гродзеншчыны,
прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў. Дзейнічала ў Гродне ў ліп. 1919 — крас. 1920 ва ўмовах польск. акупацыі. Узначальвалі І.Антонаў, са жн. 1919 — Л.Дзекуць-Малей. Выступала за беларусізацыю нар.асветы, арганізацыю бел. школьніцтва ў Гродзенскай губ., паліт. і сац. абарону бел. настаўніцтва; супраць абмежавання польск. ўладамі бел.асветы і паланізацыі бел. школ. Накіроўвала на вучобу на бел. настаўніцкія курсы ў Вільню настаўнікаў Гродзеншчыны. Яе намаганнямі ў 1919 1-я бел.пач. школа ў Гродне пераўтворана ў прагімназію. Падтрымлівала сувязь з Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску, Цэнтр.бел. радай Віленшчыны і Гродзеншчыны, мясц.Грамадой беларускай моладзі ў Гродне, з інш.бел. настаўніцкімі саюзамі. Паўнамоцтвы перадала Беларускай школьнай радзе ў Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗВЫЧА́ЙНАЯ КАМІ́СІЯ ПА ЛІКВІДА́ЦЫІ НЕПІСЬМЕ́ННАСЦІў Беларусі,
спецыяльная камісія пры Нар. Камісарыяце асветыБССР у 1920 г.
Створана паводле падпісанага У.І.Леніным дэкрэта ад 26.12.1919 аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва ва ўзросце ад 8 да 50 гадоў. Аналагічныя камісіі створаны таксама пры губ. і пав. аддзелах нар.асветы. У Беларусі ў 1921/22 навуч.г. ў школах для непісьменных займалася 12,2 тыс.чал., у школах павышанага тыпу — 2,7 тыс. дарослых. У 1923 у Мінску арганізавана грамадска-паліт.т-ва «Далоў непісьменнасць». У 1929 у БССР працавала каля 4 тыс. пунктаў і гурткоў па ліквідацыі непісьменнасці, у якіх навучалася каля 75 тыс.чал. У 1932 уведзена абавязковае навучанне малапісьменных ва ўзросце ад 15 да 45 гадоў без адрыву ад вытв-сці Непісьменнасць сярод дарослага насельніцтва ў асн. ліквідавана да 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТУ́Н (Антон Мартынавіч) (13.11.1896, в. Амлынцы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 1938),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Акадэмік АНБССР (1931). Вучыўся ў Нясвіжскім гар. вучылішчы. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У 1920—27 на парт. і сав. рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку. З 1927 старшыня Цэнтр. праўлення прафсаюза працаўнікоў асветыБССР і рэдактар час. «Прафесійны рух Беларусі». У 1929—33 нарком асветыБССР, 7.3.1933 зняты з пасады. З 1933 на парт. рабоце ў Зах. Сібіры. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—33. Чл.ЦВКБССР у 1927—33, Прэзідыума ЦВК у 1931—33. Неабгрунтавана асуджаны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў БССР. Мн., 1930;
За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931;
Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.; Л.;