КАМЕ́НСКІ Валянцін Аляксандравіч (19.9.1907, г. Тула, Расія — 21.11.1975),
рускі архітэктар. Нар.архітэктарСССР (1970). Скончыў у Ленінградзе ін-т інжынераў прамысл.буд-ва (1931), выкладаў у ім (1931—39) і ў інж.-буд. ін-це (з 1941, праф. з 1959). У 1951—71 гал.архітэктар Ленінграда. Адзін з аўтараў праекта ген. плана развіцця горада на 1960—80, вялікай канцэртнай залы «Кастрычніцкая», эксперым. жылога раёна на Васільеўскім в-ве (абодва 1967). Кіраўнік праектаў планіроўкі і забудовы праспекта Стачак (1951—55), Камсамольскай пл. (1956), раёна Дачнае (з 1960) і інш. Ленінская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТА Пётр Антонавіч (1780 — пасля 1865),
бел.архітэктар. Па паходжанні швейцарац. Працаваў губ. архітэктарам у г. Разань (Расія; 1821—24). У 1830—35 архітэктар Полацкага кадэцкага корпуса, у 1834—42 полацкі епархіяльны архітэктар. Сярод работ: перабудова б. езуіцкага касцёла ў правасл. сабор св. Мікалая ў Полацку (1831—38), праект мураванай 5-купальнай царквы для г. Лепель (1835), перабудова паводле свайго праекта мураванага будынка б. езуіцкага вучылішча ў Віцебску для мужчынскага духоўнага вучылішча (1841). Праектаваў таксама драўляныя цэрквы (у в. Курылава Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія; 1840), грамадз.дзярж. пабудовы, прыватныя жылыя дамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗРАЖЭ́ЎСКІ Васіль Іванавіч (20.4.1776—3.1.1837),
бел.архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АН (1797). У 1805—12 Магілёўскі губ.архітэктар. Аўтар праектаў у Магілёве — астрога і дома для рэктара і прэфекта (тып гар. жылога дома; гл.Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі, 1808), мураваных цэркваў, у Мсціславе — Троіцкага сабора (каля 1810).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯТРО́ЎСКІ Віктар Іосіфавіч (1855 — пасля 1917),
бел.архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1879). З 1879 працаваў у Наўгародскай губ., у 1881—87 Віцебскі гар.архітэктар. Паводле праекта П. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны з-д у г. Чашнікі, рэканструяваны Віцебскі гар.т-р (1882) і Віцебскі Варварынскі касцёл (1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКІ Ф., бел.архітэктар 2-й пал. 18 — пач. 19 ст.; прадстаўнік класіцызму. У пач. 19 ст. віцебскі губернскі архітэктар. Аўтар праектаў адм. будынкаў у Віцебску, Козьмадзям’янаўскай царквы ў в. Гарадок Віцебскай вобл. (1808), выканаў праект і кіраваў перабудовай дома Кудзіновічаў пад Віцебскі палац губернатара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎ Яўген Канстанцінавіч (н. 17.5.1923, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1950). З 1950 працаваў у г. Алматы (з 1961 гал.архітэктар горада); з 1965 — у Мінску. Быў кіраўніком майстэрні генплана ін-та «Мінскпраект», гал. архітэктарам горада (1970—74), гал. архітэктарам ін-таў «Белдзіпрагандаль» (1974—80), «Мінскпраект» (1980—85). Асн. працы: у Алматы — гасцініца «Казахстан» (1954—61), тэлецэнтр (1956—59), кінатэатр «Алатау» (1958—60); у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—68, у сааўт.) і цэнтра горада (1969—73, у сааўт.), універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (1978—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІНА Эла Пятроўна (н. 7.11.1927, Кіеў),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1991). Скончыла Кіеўскі інж.буд.ін-т (1950). З 1953 працавала ў ін-це «Белдзяржпраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраект» (гал.архітэктар праектаў). Асн. работы ў Мінску: серыі цагляных і буйнаблочных жылых дамоў; шматпавярховыя жылыя дамы на пр. Машэрава (1962—67), Лагойскім тракце (ад вул. Валгаградскай да вул. Гамарніка), па вул. Казінца, Рэспубліканскай, М.Багдановіча; гандл.-грамадскія цэнтры «Вільнюс» (1975), «Зялёны Луг 5» (1978), «Зялёны Луг 7» (1983); планіроўка, праектаванне і забудова мікрараёнаў Зялёны Луг 1, 2, 3, 5, 7 (1962—80-я г.), шляхаправоды на праспектах Ф.Скарыны і Машэрава (усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НЬЕЎ Віктар Васілевіч (н. 26.12.1950, Брэст),
бел.архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1972). Працаваў у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (1972—86), з 1986 гал.архітэктар Пецярбургскага праектнага ін-та №3. Асн. работы ў Брэсце: будынак рэдакцыі і выдавецтва газ. «Заря» (1980), забудова мікрараёна Усход 3 (1986), аэравакзал (1986; Дзярж. прэмія Беларусі 1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ Віктар Ніканавіч (12.12.1926, г. Вінніца, Украіна — 12.5.1990),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1956). З 1956 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1986—89 гал.архітэктар). Асн. работы; праекты планіроўкі і забудовы вёсак Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага (усе 1968), Верцялішкі Гродзенскага (1969, Дзярж. прэмія СССР 1971), Зашыр’е Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага р-наў (1979, усе ў сааўт.) і інш.
Тв.:
Вертелишки. М., 1974 (разам з М.Г.Дзіваковым);
Современные направления в развитии белорусского села (разам з Н.М.Надзелька) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1980. № 3;
Архитектурно-планировочная организация сельских населенных мест Белоруссии. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРСАДА́НАЎ Георгій Арцёмавіч (10.9.1911, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція — 15.10.1989),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1937). З 1959 гал.архітэктар ін-та «Белдзяржпраект», у 1962—73 нач. Упраўлення па справах буд-ва і архітэктуры Мінскага аблвыканкома. Асн. работы: генпланы гарадоў Мінск (1946), Слуцк Мінскай вобл. (1937—40, 1947), Рэчыца Гомельскай вобл. (1937—39, 1951), Магілёў (1947—50, 1961), Салігорск Мінскай вобл. (1958, 1971, апошнія 4 у сааўт.), карэкціроўка генплана Мінска (1959). Аўтар праектаў жылых раёнаў аўтамабільнага, падшыпнікавага з-даў, камвольнага камбіната (1945—55), мікрараёна па вул. Валгаградскай (1956, усе ў сааўт.) у Мінску; курортнай зоны воз. Нарач (1966, 1974—75).