Artikel – пункт, параграф, артыкул (газеты, дагавора і г.д.)
2.
Artillerie – артылерыя
3.
Erzeugnis – рэч, выраб
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАКкарабельны,
на суднах грамадзянскага флоту насавая надбудова, прызначаная для засцярогі верхняй палубы ад залівання сустрэчнай хваляй, павышэння непатапляльнасці (закрыты бак) і размяшчэння службовых памяшканняў. На палубе бака размяшчаюцца таксама якарныя і швартовыя прыстасаванні. Утоплены ў корпус судна бак (звычайна на палову вышыні) наз. паўбакам. На ваен. караблях бак — насавая частка верхняй (асн.) палубы ад фарштэўня да пярэдняй мачты (фок-мачты) або насавой надбудовы (хадавога мосціка), на якой размяшчаюцца насавая артылерыя, ракетныя ўстаноўкі, а таксама якарныя, буксірныя, швартовыя прыстасаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛО́ГАВАЯ ТЭ́ХНІКА,
машыны, прылады, прыстасаванні, якія ў стараж. часы выкарыстоўвалі для прыкрыцця атакуючых, штурму і разбурэння ўмацаванняў. Уключала пераносныя і рухомыя (на катках) шчыты, вінеі, рухомыя аблогавыя вежы ў некалькі ярусаў з адкіднымі мосцікамі, штурмавыя драбіны, кідальныя машыны, тараны і інш. На Беларусі аблогавая тэхніка выкарыстоўвалася да 14—15 ст., калі на змену ёй стала прыходзіць аблогавая артылерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎБІЦА
(ням. Haubitze),
артылерыйская гармата для стральбы пад вуглом узвышэння да 70° па наземных цэлях. Першыя гаўбіцы з’явіліся ў Еўропе ў 15 ст., у Расіі (гаўфніцы) у сярэдзіне 16 ст. (гл.Артылерыя). Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105—203 мм, адносна кароткі ствол (15—40 калібраў), скарастрэльнасць да 10 стрэлаў за мінуту, далёкасць стральбы да 24 км (рэактыўнымі снарадамі — да 30 км). Бываюць самаходныя або буксіруюцца, некат. могуць страляць ядз. снарадамі. Гаўбіцы калібру 122-, 152- і 203-мм шырока выкарыстоўваліся ў гады Вял. Айч. вайны.
берагава́я артыле́рыявайск Küstenartillerie f -, -ri¦en;
берагава́я паласа́ Küstenstrich m -(e)s (калямора);
берагавыя ска́лы Küstenklippen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вайна́ж., прям., перен. война́;
Вялі́кая Айчы́нная в. — Вели́кая Оте́чественная война́;
сусве́тная в. — мирова́я война́;
○ грамадзя́нская в. — гражда́нская война́;
рэ́йкавая в. — ре́льсовая война́;
◊ артыле́рыя — бог вайны́ — артилле́рия — бог войны́;
развяза́ць вайну́ — развяза́ть войну́;
хало́дная в. — холо́дная война́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палявы́в разн. знач. полево́й;
~вы́я рабо́ты — полевы́е рабо́ты;
~ва́я артыле́рыя — полева́я артилле́рия;
~ва́я пра́ктыка — полева́я пра́ктика;
~ва́я даро́га — полева́я доро́га;
○ ~ва́я по́шта — полева́я по́чта;
п. шпіта́ль — полево́й го́спиталь;
~ва́я су́мка — воен. полева́я су́мка;
п. шпат — мин. полево́й шпат
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕРАГАВА́Я АБАРО́НА,
сілы і сродкі флоту, берагавыя ўмацаванні, прызначаныя для абароны ваенна-марскіх партоў, узбярэжжа, астравоў, праліваў ад нападу праціўніка з мора, сушы, паветра. Пачала фарміравацца ў 14 ст. з выкарыстаннем артылерыі, якая да сярэдзіны 20 ст. складала аснову берагавой абароны. Выкарыстоўваліся таксама марская пяхота, стралковыя і інж.-сапёрныя часці, зенітная артылерыя, караблі і катэры прыбярэжнага дзеяння, фартыфікацыйныя збудаванні і мінныя загароды. У 2-й пал. 20 ст. ў сувязі са стварэннем берагавых ракетна-артыл. войскаў берагавая абарона ажыццяўляюць сіламі сухапутных войскаў, войскаў ППА, ВПА і ВМФ. У некат. краінах берагавая абарона ўскладзена на ваенна-марскія сілы, у ЗША, напр., — на ваенна-марскія акругі і сухапутныя войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́нный
1.прил. ко́нны;
ко́нный двор ко́нны двор;
ко́нная а́рмия ко́нная а́рмія;
ко́нная артилле́рия ко́нная артыле́рыя;
ко́нная тя́га ко́нная ця́га;
ко́нный приво́д ко́нны прыво́д (мане́ж);
ко́нный заво́д ко́нны заво́д;
ко́нный спорт ко́нны спорт;
2.сущ. ко́нны, -ннага м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«ГРАД»,
самаходная рэактыўная сістэма залпавага агню. У склад «Град» ўваходзяць; баявая машына БМ-21, трансп. машына, асколачна-фугасныя рэактыўныя снарады М-210ф.
Прызначаны для знішчэння і падаўлення жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка ў месцах іх канцэнтравання, артыл. і мінамётных батарэй, разбурэння ўмацаванняў, апорных пунктаў і інш. на адлегласці да 20,4 км. Баявая БМ-21 зроблена на базе аўтамабіля «Урал»; мае абсталяванне для забеспячэння адзіночнага і залпавага агню, бяспечнай работы разліку пры яго знаходжанні ў кабіне баявой машыны ці ў сховішчы на аддаленні да 60 м ад яе. Снарады перавозяцца і захоўваюцца на трансп. машыне на спец. стэлажах. У Беларусі «Град» прыняты на ўзбраенне рэактыўных артыл. дывізіёнаў сухап.Узбр. Сіл. Гл. таксама Рэактыўная артылерыя.