1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.
Ён быў с., здольны да ўсякай работы.
Спрытныя рукі ўсё зробяць.
2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы.
С. арганізатар.
3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.
С. хлопец.
4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады; разм.).
Спрытная лапата.
|| наз.спры́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заба́ўнік, ‑а, м.
Чалавек, які ўмее весяліць, пацяшаць; арганізатар забаў. Ля тылы ладзіўся цэлы спектакль. Група забаўнікаў паказвала Гітлера і яго генералаў, як збіраліся яны браць Маскву і што з таго выйшла.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суперва́йзер
(англ. supervisor)
арганізатар работ, якія патрабуюць дзеянняў па пэўнай адзінай праграме.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЛЯШКЕ́ВІЧ Васіль Антонавіч (28.1.1893, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 18.7.1972),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. У час герм. акупацыі Беларусі арганізатар і камісар партыз. атрада ў Слуцкім пав., у час польскай інтэрвенцыі камісар партыз. атрада М.А.Кухарчыка (дзейнічаў у ваколіцах Ляхавіч і Клецка), арганізатарпартыз. атрада імя III Інтэрнацыянала ў Бабруйскім пав. Удзельнік барацьбы супраць войскаў Булак-Балаховіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́лы, -ая, -ае.
1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.
Сталыя мужчыны.
2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.
Арганізатар малады, але с.
3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.
С. празаік.
4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.
Сталае месца для жылля.
Атрымаць сталае месца работы.
5. Добра, грунтоўна абдуманы.
Сталае рашэнне.
С. вывад.
|| наз.ста́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агіта́тар, ‑а, м.
1. Той, хто вядзе агітацыю (у 1 знач.). Палітычны, камсамольскі, прафесійны агітатар.
2. Тое, пры дапамозе чаго вядзецца агітацыя. Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вынахо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які можа знайсці выйсце са складанага становішча; знаходлівы. Вынаходлівы арганізатар. Вынаходлівы на жарты. □ Старшына .. [Максім] быў вынаходлівы: усё мог здабыць, усё атрымаць і даставіць раней за другіх, абвесці вакол пальца любых інтэндантаў.Шамякін.// Здольны ствараць, вынаходзіць новае. Вынаходлівы розум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ША́ФЕР (Szafer) Уладзіслаў (23.7.1886, г. Сасновец, Польшча — 16.11.1970),
польскі батанік; заснавальнік навук. школы па палеабатаніцы. Чл. Польскай АН (1952, яе віцэ-прэзідэнт у 1957—61). Вучыўся ў Венскім і Львоўскім ун-тах. Праф. Кракаўскага ун-та і дырэктар Бат. сада (з 1917). Арганізатар і дырэктар Ін-та батанікі (1951—63) і Ін-та аховы прыроды (1951—60) Польскай АН. Навук. працы па сістэматыцы і экалогіі сасудзістых раслін, бат. геаграфіі, палеабатаніцы, ахове прыроды. Арганізатар і рэдактар прац: «Флора Польшчы» (т. 1—9, 1919—60), «Расліннае покрыва Польшчы» (т. 1—2, 1959), «Ахова прыроды і яе рэсурсаў» (т. 1—2, 1965). Аўтар «Успамінаў прыродазнаўцы» (1973). Дзярж. прэмія Польшчы 1949.