няме́цка-амерыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няме́цка-амерыка́нскі няме́цка-амерыка́нская няме́цка-амерыка́нскае няме́цка-амерыка́нскія
Р. няме́цка-амерыка́нскага няме́цка-амерыка́нскай
няме́цка-амерыка́нскае
няме́цка-амерыка́нскага няме́цка-амерыка́нскіх
Д. няме́цка-амерыка́нскаму няме́цка-амерыка́нскай няме́цка-амерыка́нскаму няме́цка-амерыка́нскім
В. няме́цка-амерыка́нскі (неадуш.)
няме́цка-амерыка́нскага (адуш.)
няме́цка-амерыка́нскую няме́цка-амерыка́нскае няме́цка-амерыка́нскія (неадуш.)
няме́цка-амерыка́нскіх (адуш.)
Т. няме́цка-амерыка́нскім няме́цка-амерыка́нскай
няме́цка-амерыка́нскаю
няме́цка-амерыка́нскім няме́цка-амерыка́нскімі
М. няме́цка-амерыка́нскім няме́цка-амерыка́нскай няме́цка-амерыка́нскім няме́цка-амерыка́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саве́цка-амерыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саве́цка-амерыка́нскі саве́цка-амерыка́нская саве́цка-амерыка́нскае саве́цка-амерыка́нскія
Р. саве́цка-амерыка́нскага саве́цка-амерыка́нскай
саве́цка-амерыка́нскае
саве́цка-амерыка́нскага саве́цка-амерыка́нскіх
Д. саве́цка-амерыка́нскаму саве́цка-амерыка́нскай саве́цка-амерыка́нскаму саве́цка-амерыка́нскім
В. саве́цка-амерыка́нскі (неадуш.)
саве́цка-амерыка́нскага (адуш.)
саве́цка-амерыка́нскую саве́цка-амерыка́нскае саве́цка-амерыка́нскія (неадуш.)
саве́цка-амерыка́нскіх (адуш.)
Т. саве́цка-амерыка́нскім саве́цка-амерыка́нскай
саве́цка-амерыка́нскаю
саве́цка-амерыка́нскім саве́цка-амерыка́нскімі
М. саве́цка-амерыка́нскім саве́цка-амерыка́нскай саве́цка-амерыка́нскім саве́цка-амерыка́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

О́ЛБІ ((Albee) Эдуард Франклін) (н. 12.3.1928, Вашынгтон),

амерыканскі драматург. Чл. Нац. акадэміі мастацтваў і л-ры (з 1966). Скончыў Трыніты-каледж, вучыўся ў Калумбійскім ун-це. Дэбютаваў аднаактовай п’есай «Выпадак у заапарку» (1959). Асн. тэмы твораў О. — «амерыканская мара» і «амерыканская трагедыя», адчужанасць людзей, маральнае аблічча сучаснага амерыканца, яго ўзаемадачыненні з грамадствам. Аўтар п’ес «Смерць Бесі Сміт» (1960), «Амерыканская мара» (1961), «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» (1962), «Няўстойлівая раўнавага» (1966), «Усё скончана» (1971), «Марскі пейзаж» (1975), «Лэдзі з Дуб’юка» (1980), «Чалавек, які меў тры рукі» (1983), драм. дылогіі «Слухаючы» (1975) і «Падлічваючы спосабы» (1976) і інш. Паэтыка яго п’ес уключае эксперымент, разнастайныя алагізмы і абсурдысцкія прыёмы, уважлівае стаўленне да псіхалогіі персанажа. Інсцэніраваў творы К.​Мак-Калерс, Дж.​Ф.​Купера, У.​Набокава і інш. На бел. сцэне паводле яго п’ес пастаўлены спектаклі «Усё ў садзе» паводле Купера (1984, Дзярж. рус. драм. т-р), «Не баюся Вірджыніі Вулф» (1985, Тэатр-студыя кінаакцёра), «Лаліта» паводле Набокава (1990, Гродзенскі абл. драм. т-р; 1991, Брэсцкі т-р драмы і музыкі).

Тв.:

Рус. пер. — [Пьесы]. М., 1976.

Літ.:

Писатели США. М., 1990.

Е.​А.​Лявонава.

т. 11, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЬДЗЮ́ГІ (Zoarces),

род рыб сям. бяльдзюгавых атр. акунепадобных. 3 віды: бяльдзюга еўрапейская (Z. viviparus, пашырана ў бас. Паўн. Ледавітага ак. і Балтыйскага м.; бяльдзюга ўсходняя (Z. elongatus) — у Ахоцкім м. і паўн. ч. Японскага м.; бяльдзюга амерыканская (Z. americanus) — у паўн.-зах. ч. Атлантычнага ак. Жывуць у прыбярэжнай ч. на глыб. 20—30 м, заходзяць у апрэсненыя воды.

Даўж. да 1 м, маса да 6 кг. Цела падоўжанае, укрытае сліззю, буравата-жоўтае з плямамі. Бяльдзюга еўрапейская і ўсходняя — жывародныя, нараджаюць 10—400 малявак даўж. 3—4 см. Бяльдзюга амерыканская адкладвае ікру. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой і маляўкамі інш. рыб. Прамысловыя.

Бяльдзюга еўрапейская.

т. 3, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГА́ВА (Agave),

род шматгадовых раслін сям. агававых. Радзіма — Цэнтр. Амерыка. Больш за 300 відаў. У Еўропу завезена пасля адкрыцця Амерыкі. Некаторыя віды культывуюцца ў адкрытым грунце ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях як дэкар. вырошчваецца агава нітканосная (агава filifera), агава сціснутая (агава stricta), агава амерыканская (агава americana) і інш.

Сцябло ўкарочанае, з разеткай буйнога мясістага калючага лісця. Цвітуць раз у жыцці на 6—15-м годзе, утвараючы кветанос выш. да 12 м з шматкветнай (да 17 тыс.) мяцёлкай. Потым расліны адміраюць, ад карэнішча адрастаюць парасткі. Каштоўныя: з лісця робяць грубую тканіну, паперу, з соку — напоі, з каранёў — лекі.

Агава амерыканская.

т. 1, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фаўн

(лац. Faunus = імя бога палёў, гор і лясоў, апекуна пастухоў у старажытнарымскай міфалогіі)

амерыканская малпа з роду капуцынаў з двума чубкамі на цемені.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«БРЫТА́НСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ», «Брытаніка» (Encyclopaedia Britannica),

амерыканская выдавецкая фірма ў Чыкага. Засн. на пач. 1940-х г. Выдае Брытанскую энцыклапедыю, галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі, л-ру для дзяцей і юнацтва, маст. і інш. л-ру. Мае аддзяленні ў Лондане, Таронта, Жэневе, Токіо.

т. 3, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЎРАЦІ́ЛАВА ((Navratilova) Марціна) (н. 18.10.1956, Рэўніцы каля Прагі, Чэхія),

амерыканская спартсменка (тэніс). Чэмпіёнка свету (1979, 1982, 1983, 1984, 1985, 1986). Пераможца Уімблдонскага турніру (1978, 1979, 1982, 1983, 1984, 1985, 1986, 1987, 1990, 1995), чэмпіянатаў ЗША (1983, 1984, 1986, 1987), Францыі (1982, 1984), Аўстраліі (1981, 1983, 1985) у адзіночным, парным і змешаным разрадах.

т. 11, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЯ ФА́БРЫКА ДРАЎЛЯ́НЫХ ШАВЕ́ЦКІХ КАПЫЛО́Ў І ШПІ́ЛЕК.

Дзейнічала ў мяст. Плешчаніцы Барысаўскага пав. (цяпер гар. пасёлак у Лагойскім р-не Мінскай вобл.) з 1882. У 1910 наз. «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 працавала 106 чал. У 1900 выпушчана 10 тыс. пудоў драўляных гваздоў.

т. 12, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ ((Lee) Харпер) (н. 12.4.1926, г. Монравіл, штат Алабама, ЗША),

амерыканская пісьменніца. Прадстаўнік т.зв. паўднёвай школы сучаснага амер. рамана, якая даследавала феномен расізму ў яго сац., этычнай і псіхал. праявах. Скончыла Алабамскі ун-т (1949). Вядомасць прынёс раман «Забіць перасмешніка» (1960), у аснове якога расавы канфлікт і расісцкія забабоны, што прыводзяць да смерці чалавека. Аўтар навел, эсэ.

Тв.:

Рус. пер. — Убить пересмешника. Мн., 1986.

Т.​Я.​Камароўская.

т. 9, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)