БЕЛАРУ́СКАЯ ФІЛАРМО́НІЯ, Беларуская дзяржаўная філармонія. Створана ў 1937 у Мінску. Вядзе канцэртную, лекцыйную, муз.-асв. дзейнасць. У складзе філармоніі (1996): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.​Р.​Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.​І.​Жыновіча, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, ансамблі нар. музыкі «Свята», інструментальны «Кантабіле», вакальны «Камерата», філармонія для дзяцей і юнацтва (з 1992), аддзел камернай музыкі, тэатр пантамімы «Рух», вакальны гурт нар. песні «Купалінка», бел. паэтычны т-р аднаго акцёра «Зніч». У 1939 у самаст. арг-цыю вылучаны сектар эстрады «Белдзяржэстрада». Маст. кіраўнік Ю.​Гільдзюк (з 1983).

Літ.:

Загородний Г.Н. Белорусская государственная филармония. Мн., 1981.

Будынак Беларускай філармоніі.

т. 2, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Александрыйскі тэатр, гл. Ленінградскі акадэмічны тэатр драмы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МХАТ, гл. Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр СССР

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

akadmisch a акадэмі́чны;

~e Bldung вышэ́йшая адука́цыя;

ine ~e Würde erlgen атрыма́ць вучо́нае зва́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пуры́зм, ‑у, м.

1. Празмернае імкненне да ачышчэння мовы ад іншамоўных слоў, неалагізмаў, скажэнняў нормы і г. д. Ужыванне абцякальных слоў і выразаў, эўфемістычнасць, ілжывы акадэмічны пурызм і мяшчанская грэблівасць да «простых» і «моцных» слоў і выразаў — вось характэрныя прыкметы стылю і моўнай манеры буржуазнай публіцыстыкі. «Полымя».

2. перан. Празмернае, часта паказное, імкненне да маральнай чысціні.

[Ад лац. purus — чысты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

akademijny

akademijn|y

акадэмічны;

wydawnictwo ~e — а) выдавецтва акадэміі навук;

акадэмічнае выданне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

акадэ́мік

(лац. academicus = акадэмічны)

вучонае званне правадзейнага члена акадэміі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

«ВА́НЕМУЙНЕ», Эстонскі акадэмічны тэатр «Ванемуйне»,

старэйшы т-р Эстоніі, які аб’ядноўвае оперу, драму, аперэту і балет. Засн. ў 1870 у Тарту па ініцыятыве эст. паэтэсы і драматурга Л.​Койдула, п’есы якой паклалі аснову нац. драматургіі. Спектаклі ставіліся пры пеўчым т-ве «Ванемуйне» (ад імя бога песні ў эст. міфалогіі). З 1906 прафесійны. У 1966 прысвоена званне акадэмічнага.

т. 3, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

collegiate

[kəˈli:dʒIət]

1.

adj.

1) унівэрсытэ́цкі, акадэмі́чны

collegiate life — студэ́нцкае жыцьцё

2) маладня́цкі, як студэ́нт, юна́к

collegiate irresponsibility — маладня́цкая безадка́знасьць

2.

n.

сярэ́дняя шко́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

academic

[,ækəˈdemɪk]

1.

adj.

1) акадэмі́чны; навуко́вы

academic research — навуко́выя дасьле́дваньні

2) тэарэты́чны

an academic question — тэарэты́чнае пыта́ньне

2.

n.

студэ́нт або́ прафэ́сар унівэрсытэ́ту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)