Пачы́вішча ’спакой, адпачынак (ад чаго-, каго-н.)’ (Нас.), серб.-харв. почивалиште ’месца адпачынку’, ’месца спачыну’. Да адпачываць (гл.) < прасл. роШі, ітэратыў počivati (параўн. укр. спочивати ’спать’, рус. почивать, польск. odpoczywac, н.-луж. wótpocywaś, в.-луж. wotpoćować, чэш. odpočinouti, славац. odpočinui’, славен. počiti, серб.-харв. по́чи‑ нути, макед. почива, балг. почивам (си), ст.-слав. почити), якія звязаны чаргаваннем з pokojь > пакой (гл.). Аб суфіксе ‑ішч‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45–46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

relax [rɪˈlæks] v.

1. адпачыва́ць; расслабля́цца; рабі́ць перады́шку;

After a hard day’s work, relax in the swimming pool. Пасля цяжкага працоўнага дня адпачні ў басейне.

2. расслабля́ць, паслабля́ць, аслабля́ць;

relax tension аслабля́ць напру́жанасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

repose

I [rɪˈpoʊz]

1.

n.

1) адпачы́нак -ку m.; сон сну m.

Do not disturb her repose — Не перашкаджа́й ёй адпачыва́ць

2) супако́й -ю m.

2.

v.i.

1) кла́сьціся адпачы́ць

2) адпачыва́ць, спачыва́ць, спачы́ць (і ў значэ́ньні паме́рці)

3) быць на чыі́м-н. утрыма́ньні; спадзява́цца на каго́-н.

II [rɪˈpoʊz]

v.t.

1) кла́сьці

2) паклада́ць (надзе́ю)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

usspannen

1. vt

1) расця́гваць

2) разм. адбіва́ць (у каго-н.)

3) выпрага́ць

2. vi адпачыва́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rsten vi адпачыва́ць, зрабі́ць прыва́л;

rast' ich, so rost' ich пад ляжа́чы ка́мень вада́ не цячэ́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спачыва́ць, спачыць

1. (адпачываць) sich erhlen; (us)rhen vi, sich usruhen; usspannen vi, sich entspnnen;

2. перан., высок. (памерці) strben* vi (s), entschlfen* vi (s);

спачыва́ць на ла́ўрах auf sinen Lrbeeren usruhen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КІТА́ЙСКАЕ ПІСЬМО́,

слоўна-складовае пісьмо для запісу тэкстаў на кітайскай мове, у якім выкарыстоўваюцца асобыя знакі — іерогліфы. Агульная колькасць такіх знакаў каля 50 тыс., у сучаснай кіт. мове выкарыстоўваюць 4—7 тыс. іерогліфаў. Кожны іерогліф прадстаўляе аднаскладовае слова ці марфему і графічна з’яўляецца камбінацыяй рысак, упісаных у квадрат. Запіс тэксту злева направа або зверху ўніз. Вылучаюць 3 тыпы іерогліфаў: піктаграмы — схематычны відарыс прадметаў (山 «гара», 目 «вока»); ідэаграмы — матываваныя камбінацыі піктаграм (人 «чалавек» + 木 «дрэва» = 休 «адпачываць»); фанаграмы — матываваныя камбінацыі піктаграм з намёкам на гучанне іерогліфа (人 жэнь «чалавек» + 圭 гуй «нефрытавы скіпетр» = 佳 цзя «прыгожы»).

Найб. стараж. знакі К.п. — «іньскія пісьмёны» (варажбітныя надпісы на бронзе, камянях, касцях, панцырах чарапах; 2-е тыс. да н. э). У 1066—771 да н. э. яны атрымалі развіццё ў выглядзе «галавастыкавага пісьма». У 221 да н. э. пачаўся працэс стандартызацыі іерогліфаў, з’явіліся стылі «вялікіх» і «малых» пячатак, уведзена «дзелавое пісьмо» лішу (спрошчаны варыянт «малых пячатак»). У 1 ст. н. э. канчаткова сфарміраваўся сучасны стыль напісання іерогліфаў (кайшу — «узорнае пісьмо»). Побач з кайшу выкарыстоўваюць скарочаныя стылі цаошу — «травяное пісьмо» і сіншу — «хадавы скорапіс». З 1956 у КНР вядзецца работа па спрашчэнні іерогліфаў. Поўныя абрысы іерогліфаў (фаньтыцзы) выкарыстоўваюцца ў Сінгапуры, Японіі (з яп. складовым пісьмом), Паўд. Карэі (з кар. азбукай) і на Тайвані. Сярод найстараж кіт. літ. помнікаў «Шуцзін» («Кніга паданняў», 12—5 ст. да н. э.), «Іцзін» («Кніга перамен», 12—8 ст. да н. э.) і «Шыцзін» («Кніга песень», 11—6 ст. да н. э.).

А.​М.​Гардзей.

Да арт. Кітайскае пісьмо.

т. 8, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

altana

altan|a

ж. альтанка;

~a opleciona winem — аплеценая вінаградам альтанка;

wypoczywać w ~ie — адпачываць у альтанцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

urlopować

1. зак., незак. kogo адправіць у адпачынак каго; даць адпачынак каму;

2. незак. разм. адпачываць, праводзіць адпачынак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

днява́ць, днюю, днюеш, днюе; незак.

Праводзіць дзень, рабіць днёўку дзе‑н. Ішлі.. [партызаны] раз на заданне і заляглі ў гушчары дняваць. Карпюк. Толя вяртаўся да сваіх, у тую вёску, дзе сёння днявала разведка. Брыль. // Адпачываць, хавацца днём (пра дзікіх жывёл, птушак.). [Ласіха] днявала ў векавых лазняках з двума малымі. Пташнікаў.

•••

Дняваць і начаваць — праводзіць дзе‑н. увесь час, многа часу. Некалькі дзён Якаў нікуды не выязджаў з гаража, тут дняваў і начаваў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)