Прыняўшы што‑н. за абразу, пакрыўдзіцца. Маша адмовіццаад запрашэння і больш таго — абавязкова пакрыўдзіцца, абразіцца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпера́тарства, ‑а, н.
1. Сан, тытул імператара, імператрыцы. Адмовіццаад імператарства.
2. Знаходжанне на троне ў сане імператара, імператрыцы.
3. Праўленне імператара, імператрыцы; манархія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абдыкава́ць
(лац. abdicaie)
адрачыся ад прастолу, адмовіццаад улады, пасады або сану.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЕСЦЯЖА́ЦЕЛІ,
рэлігійна-палітычная плынь у Расіі канца 15 — пач. 16 ст., прыхільнікі якой выступалі з патрабаваннем адмаўлення царквы ад «сцяжання» (набыццё зямельных і маёмасных каштоўнасцей), якое пярэчыць евангелічным ідэалам і шкодзіць аўтарытэту царквы. Гэта патрабаванне абгрунтавана ў працах Ніла Сорскага, Васіяна Патрыкеева, старца Арцемія і інш. У «Манастырскім статуце» Сорскі сцвярджаў, што набыццё ўласнасці несумяшчальна з манаскім зарокам, які абавязвае адмовіццаад усяго свецкага, патрабуе весці строгі, аскетычны лад жыцця, карыстацца вынікамі ўласнай працы. Яго вучань Патрыкееў выступаў за канфіскацыю манастырскіх зямель і стварэнне манастырскага фонду для надзелу дробных і сярэдніх феадалаў. Несцяжацельства адпавядала інтарэсам буйнога баярства і ўдзельных князёў, якія імкнуліся захаваць свае ўладанні і задаволіць патрэбу велікакняжацкай улады ў зямлі для дваранства за кошт секулярызацыі царк. зямель. Супраць Н. выступалі іасіфляне на чале з Іосіфам Валоцкім, якія пераканалі Івана III адмовіццаад падтрымкі несцяжацеляў як праціўнікаў палітыкі ўзмацнення велікакняжацкай улады. Н. зганьбаваны на царк. саборах 1503, 1531.