сярэднія муз.навуч. ўстановы ў сістэме музычнай адукацыі. Рыхтуюць музыкантаў-прафесіяналаў сярэдняй кваліфікацыі (інструменталістаў, спевакоў, хар. дырыжораў, тэарэтыкаў) для работы ў аркестрах, харах і выкладання ў муз. і агульнаадук. школах. Прымаюцца асобы пасля заканчэння музычнай і 8—10 класаў сярэдняй школ. Тэрмін навучання 4 гады.
У 19 ст. існавалі Мінскае вучылішча арганістаў і Мінскае музычнае вучылішча Н.Рубінштэйна пры Мінскім таварыстве сяброў музыкі. У 20 ст. адкрыты М.в. (да 1939 наз.муз. тэхнікумы) у Віцебску (1918), Мінскае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі, Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава, у Гомелі (1932), Брэсце (1939), якія адыгралі значную ролю ў фарміраванні нац.муз. кадраў, стварэнні творчых калектываў, развіцці бел.муз. культуры. У 1990-я г. зменены назвы (муз. каледж, каледж мастацтваў), формы і змест навучання некат. М.в.
У 1999/2000 навуч.г. працуюць: Баранавіцкае, Віцебскае, Гродзенскае, Лідскае, Магілёўскае, Мазырскае, Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага, Мінскае, Наваполацкае М.в., Брэсцкі муз. каледж і Гомельскі каледж мастацтваў, якія маюць аддзяленніфп., струнных, духавых і ўдарных, нар. інструментаў, сольных і нар.-хар. спеваў, хар. дырыжыравання, тэорыі і гісторыі музыкі, артыстаў эстрады і цырка (Мінскае) і інш. Сярэднюю спец.муз. адукацыю даюць таксама муз.аддзяленні Мінскага, Пінскага, Гродзенскага, Віцебскага вучылішчаў мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
бел. культурна-асветнае таварыства ў Мінску ў 1918—20. Створана ва ўмовах акупацыі Беларусі герм. захопнікамі з мэтай гуртавання бел. насельніцтва, развіцця яго нац. свядомасці, пашырэння асветы і бел. л-ры. Заснавальнікі Я.Варонка, Я.Бялевіч, К.Езавітаў, П.Крачэўскі, Я.Лёсік, К.Цвірка-Гадыцкі і інш. Выдавала бел. газеты і часопісы («Бацькаўшчына», «Беларускае слова», «Беларуская ілюстраваная часопісь» і інш.). Аддзяленніт-ва дзейнічалі ў Бабруйску, Гродне, Слуцку, Вільні, Рызе і інш.
вышэйшая парт.навуч. ўстанова, якая рыхтавала кіруючыя кадры парт. і сав. работнікаў. Існаваў з кастр. 1925 да вер. 1932. Засн. ў Мінску на базе Цэнтр. саўпартшколы (1920—25). Меў аддзяленні: парт., сав., прапагандысцкае, газетнае, нар. адукацыі (з 1930); сектары: асноўны (з падрыхтоўчым курсам), вячэрні, завочны (з 1927), курсавы. Тэрмін навучання 3 гады. Рэарганізаваны ў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. На базе газетнага аддзялення ун-та створаны Камуністычны інстытут журналістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1923 у Магілёве як пед. тэхнікум. У 1956 да тэхнікума далучана Мінскае дашкольнае пед. вучылішча і ён атрымаў назву Магілёўскае дашкольнае пед. вучылішча. У 1974 вучылішчу прысвоена імя К.Дз.Ушынскага. З 1989 вышэйшае пед. вучылішча (каледж) імя Ушынскага. З 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): дашкольнае выхаванне, выкладанне ў пач. класах, выкладанне выяўл. мастацтва і чарчэння. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на дашкольным аддзяленні і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КАЛЕ́ДЖ ГА́НДЛЮ.
Засн. ў 1957 у Мінску як тэхнікум сав. гандлю. З 1997 сучасная назва. Рыхтуе бухгалтараў гандл. прадпрыемстваў, юрыстаў, тэхнікаў-тэхнолагаў грамадскага харчавання, эканамістаў, таваразнаўцаў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання; камерцыйная дзейнасць; правазнаўства; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль, эканоміка і кіраванне прадпрыемствам. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Мае філіял (з 1996), у якім на дзённым аддзяленні вучацца інваліды па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне прадпрыемствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З АБАРО́НЫ РАДЗІ́МЫ І СВАБО́ДЫ»,
падпольная афіцэрская арг-цыя ў Расіі ў 1918; мела на мэце скінуць сав. ўладу і ўстанавіць у краіне ваен. дыктатуру. Засн. ў Маскве ў сак. 1918, кіраўнік — Б.В.Савінкаў. Меў аддзяленні ў Казані, Яраслаўлі і інш. гарадах. Саюз фінансаваўся Антантай. Арышты яго членаў органамі ВЧК у маі 1918 сарвалі выступленні ў Маскве і Казані. Аднак у ліп. 1918 саюз узняў антысав. мяцяжы ў Яраслаўлі, Рыбінску, Мураме, Ялацьме. Пасля іх разгрому спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гродне ў 1956 як вячэрні філіял Мінскага політэхнічнага тэхнікума. З 1964 Гродзенскі вячэрні палітэхнікум, з 1966 сучасная назва. Аддзяленні: буд., мех., электрамеханічнае. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): прамысл. і грамадз.буд-ва; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; стандартызацыя і сертыфікацыя якасці прадукцыі; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый. На камерцыйнай аснове — банкаўская справа; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ЦЕНСКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў Беларусі ў 1766—1914 у мяст.Быцень Слонімскага пав. (цяпер вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл.). У час паўстання 1794 разбурана, за перыяд 1796—1858 адноўлена і значна расшырана. Да 1890 вырабляла сукны, пасля — шарсцяныя коўдры. Сыравіна — воўна авечак. У 1860 дзейнічаў паравы рухавік, у 1879 працавала 17 ткацкіх станкоў, 6 часальных і 46 прадзільных машын, у 1913 — паравая машына (20 к.с.) і паравы кацёл, былі прадзільнае, ткацкае і апрэтурнае аддзяленні. Працавала да 90 рабочых (1878).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ БУДЫ́НКІ,
будынкі для размяшчэння тэхнал., трансп., энергет. і інш. абсталявання, ажыццяўлення тэхнал. працэсаў і выпуску гатовай прадукцыі. Падзяляюцца на асноўныя вытв. і падсобна-вытв. ці дапаможныя цэхі; энергет.аддзяленні, што служаць для размяшчэння абсталявання, якое вырабляе сціснутае паветра, пар, электраэнергію і інш. Для выканання тэхнал. цыклаў П.б. аснашчаны грузападымальным і падымальна-трансп. абсталяваннем, сродкамі прамысл. транспарту, сродкамі сувязі і інш.Гл. таксама Прамысловыя збудаванні.
Тыпы прамысловых будынкаў: 1 — аднапавярховыя; 2 — павільённага тыпу; 3 — шматпралётны з папярочным зборачным пралётам; 4 — шматпавярховы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ШУРА́-І-ІСЛА́М»
(араб. — савет ісламу),
рэлігійна-паліт. арганізацыя джадзідаў (гл.Джадзідызм) у Туркестанскім краі ў 1917—18. Створана ў сак. 1917 у г. Ташкент з прадстаўнікоў інтэлігенцыі, буржуазіі, землеўладальнікаў карэнных нацыянальнасцей і мусульм. духавенства, выступала за нац.-рэліг. аўтаномію Туркестана ў складзе Расіі, падтрымлівала Часовы ўрад. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 абвясціла Какандскую аўтаномію. У канцы 1917—1-й пал. 1918 «Ш.-і-І.» і яе мясц.аддзяленні распушчаны органамі сав. улады. У падполлі ўдзельнікі «Ш.-і-І.» выступалі як арганізатары басмацтва.