a surrender at discretionmil. безагаво́рачная капітуля́цыя;
a complete surrender of self to art самаахвя́рная адда́насць маста́цтву
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фанаты́зм
(фр. fanatisme, ад лац. fanaticus = раз’юшаны; непрытомны)
сляпая адданасць сваім вераванням або перакананням, злучаная з крайняй нецярпімасцю да чужых поглядаў і імкненняў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВО́ІНСКАЯ АПО́ВЕСЦЬ,
жанр стараж.-рус. літаратуры 11—17 ст. — свецкія гіст. творы (арыгінальныя і перакладныя) з апісаннямі ваен. паходаў і бітваў; адзін з відаў аповесці старажытнарускай. Услаўляла адвагу і гераізм, самаахвярную адданасць радзіме. Выдатны ўзор воінскай аповесці 12 ст. — «Слова пра паход Ігараў». У 13—14 ст. складаліся аповесці пра гераічную барацьбу ўсх. славян з мангола-татарамі («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча» і інш.). На Беларусі перакладаліся і творча апрацоўваліся воінскія аповесці візантыйскія («Александрыя»), заходнееўрапейскія («Гісторыя пра Атылу») і рускія («Мамаева пабоішча»), Паступова выпрацаваліся і сталі традыцыйнымі пэўныя сюжэтныя схемы і стылістычныя формулы. Паэтыка воінскіх аповесцей спалучае кніжную літ. традыцыю з рысамі нар. гераічнага эпасу. Паўплывала на рус. і бел. летапісанне, на развіццё гіст. белетрыстыкі ўсх. славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пастая́нства, ‑а, н.
1. Няспыннасць, нязменнасць. Зіна цвёрда верыць у пастаянства тутэйшых сцяжын і дарог, у пастаянства людскіх звычак.Палтаран.
2. Вернасць, адданасць чаму‑н.; цвёрдасць у чым‑н. Пастаянства ў густах. □ «Я не прыхільнік пастаянства, такі ўжо звычай, ведаеце, мой — сягоння — да адной, а заўтра — да другой».Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.на каго (што). Зрабіць данос, нагаварыць на каго-н. (разм.).
4. (часцей з адмоўем). Зраўняцца з кім-н. у чым-н., зрабіць так, як не зробіць ніхто (разм.).
Мая жонка пячэ такія пірагі, што і іншы кандытар не дакажа.
|| незак.дака́зваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патрыяты́зм, ‑у, м.
Любоў да радзімы, адданасць сваёй бацькаўшчыне, свайму народу. І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны.Чорны.Гісторыя [піянерыі] багатая прыкладам самаадданасці, патрыятызму, сапраўднага гераізму.«Звязда».
•••
Квасны патрыятызм — нізкапаклонства перад адсталымі формамі жыцця, быту сваёй краіны, усхваленне ўсяго свайго і ганьбаванне ўсяго чужога.
[Ад грэч. patris — радзіма, бацькаўшчына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)