абві́ць, абаўю́, абаўе́ш, абаўе́; абаўём, абаўяце́, абаўю́ць; абві́ў, -віла́, -ло́; -ві́; -ві́ты; зак.

1. што. Абматаць што-н. чым-н. або што-н. вакол чаго-н., апаясаць.

А. провад ізаляцыйнай стужкай.

А. косы вакол галавы.

2. каго-што. Аплесці галінамі (пра расліны).

Хмель абвіў слупы паркана.

3. Ахутаць, абвалачы, ахапіць з усіх бакоў (пра дым, туман і пад.).

4. перан. Авалодаць, ахапіць, паланіць (пра пачуцці, жаданні, перажыванні).

5. Абхапіць, абняць рукамі.

Хлопчык абвіў бацькаву шыю.

|| незак. абвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абві́ўка, -і, ДМі́ўцы, ж. (да 1 знач.) і абвіва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абві́цца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.

1. Абкруціцца вакол чаго‑н.; абвіць сабой што‑н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі. // Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.

2. Пакрыцца, абвіць сябе чым‑н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка. // Ахутацца, абвалачыся чым‑н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахапі́ць, -аплю́, -о́піш, -о́піць; -о́плены; зак.

1. каго-што. Схапіць у час руху.

П. пісьмо.

П. ганцоў.

П. чый-н. позірк (перан.).

2. каго-што. Схапіць, абхапіць (рукамі, вяроўкай і пад.) у якім-н. месцы або інакш.

П. талію поясам.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Сціснуць спазмай.

Радасць перахапіла дыханне.

Ад рэзкага пітва перахапіла (безас.) горла.

4. перан., што, чаго і без дап. Наспех з’есці чаго-н., перакусіць (разм.).

П. чаго-н. з яды.

5. перан., што, чаго і без дап. Пазычыць на кароткі час (разм.).

П. дзесяць рублёў.

6. перан. Перабраць меру ў чым-н. (разм., жарт.).

П. у вастраслоўі.

|| незак. перахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і перахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наха́ба ’напасць’ (Нас., Грыг., Др., Яруш., круп., ЭШ), ’напасць, непрыемнасць; нахабства’ (Гарэц.), ’гора, навалач’ (Макар.), ’няшчасце, навала; нахабнік’ (Бяльк.), ’навязаны клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’ (Янк. 2, Ян.), ’назола, прыставай, бессаромнік’ (парыц., Янк. Мат.), ’нахабнік’ (Клім., Пятк. 2), ’здань’ (касцюк., Арх. ГТ), наха́біца ’пошасць, хвароба’ (ТС), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), наха́бны ’навязлівы, прыдзірлівы’ (Нас.), ’наглы’ (Бяльк.), укр. наха́ба ’бяда, напасць; нахабства’, рус. наха́ба ’напасць, нечаканая непрыемнасць; клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’. Ад наха́біць ’нападаць, паклёпнічаць, безпадстаўна абвінавачваць у злачынстве’ (Нас.), да незафіксаванага а́біць, параўн. ст.-бел. ахабивъ, зафіксаваную форму з аканнем ад дзеяслова *охабити (Карскі, 1, 136), параўн. ст.-польск. ochabićабхапіць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага хав‑ (Бернекер, 381) і можа суадносіцца з габа́ць ’браць, хапаць’ (Фасмер, 4, 215; Махэк₂, 410). Некаторыя значэнні развіліся, магчыма, пад уплывам *xabiti ’псаваць’, гл. ха́баль, хабе́та; да семантыкі параўн. нахваці́цца ’з’явіцца знянацку’ (Ян.), нахапі́цца ’накінуцца’ (Растарг.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жме́ня, ‑і, ж.

1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што‑н. Віктар падбег да балота, зачэрпнуў у жменю вады, змяшаў і пяском і прынёс Мірону. Маўр. Волька з задавальненнем расцёрла ў жмені колас, панюхала, паспрабавала на зуб. Васілевіч.

2. Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі. Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. // Пучок сарваных, зжатых раслін, які можна абхапіць далонню і пальцамі. Сухія, ломкія, спелыя сцёблы жменя за жменяю клаліся на перавяслы. Мележ.

3. перан. Нязначная колькасць, нямнога каго‑, чаго‑н. Туліцца каля платоў Жменя худых цялят. Танк.

•••

Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы. У сонцы дзён, у зорнасці начэй Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., каго-што.

1. Прыстаць, прыліпнуць у многіх месцах да каго‑, чаго‑н., пакрыць усю паверхню. Шэрае неба, і пад ім — бясконцая дарога... вязкі бруд абляпіў колы. Мікуліч. Снег абляпіў у парках усе дрэвы. Хомчанка. // Шчыльна абхапіць з усіх бакоў (пра адзенне). Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.

2. Наклейваючы, пакрыць чым‑н. у многіх месцах. І тут мне стала зразумела: ластаўкі з усіх бакоў абляпілі бляшанку зямлёй. Ляўданскі.

3. перан. Размясціўшыся ў вялікай колькасці, густа пакрыць якую‑н. паверхню; шчыльна абступіць з усіх бакоў; акружыць. Яны [аднакласнікі] у момант абляпілі з усіх бакоў сані, учапіліся за аглоблі, цягнулі за капылы, за палазы. Сіпакоў. Драбкі цукру мурашкі абляпілі так, што за імі нічога не было відаць. Пальчэўскі. Дзеці абляпілі хату, тоўпіліся на прызбах, заглядалі ў вокны. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агарну́ць, агарну, агорнеш, агорне; зак., каго-што.

1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць. Іван, нічога не кажучы, агарнуў адзежынай худыя, вострыя плечы [Джуліі]. Быкаў. // Абняць, абхапіць каго‑, што‑н. Аберуч агарнуў [хлопчык], як з маткаю абняўся, І ў споласе сачыў за бамбавозам, І нават у пажары не расстаўся з бярозай. Вітка. // перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.). Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не пабачыла, як яе агарнула ноч. Чарот. Ціхі летні вечар агарнуў зямлю. Якімовіч.

2. перан. Завалодаць, захапіць, падпарадкаваць сабе; адолець, апанаваць. Дома Міця доўга не мог супакоіцца. Думкі пра Сюзану ўладна агарнулі душу. Навуменка. // Ахапіць каго‑н. (пра пачуцці, стан). [Іван і Джулія] не здолелі прайсці таемна, адкрылі сябе, ззаду застаўся сведка, і непакой з новаю сілай агарнуў хлопца — выдасць аўстрыяк ці не? Быкаў. [Язэп:] — «Што ты, Віктар, выдумляеш, хто пра мяне гаворыць?» А ў самога сэрца ў пяткі заскочыла, і млявасць агарнула ўсё цела. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаві́ць, спаўю, спаўеш, спаўе; спаўем, спаўяце; пр. спавіў, ‑ла, ‑ло; заг. спаві; зак., каго-што.

1. Загарнуць, укруціць дзіця ў пялёнкі. На руках заплакала дзіця. Жанчына палажыла яго на ложак, хутка і ўвішна спавіла. Дадзіёмаў. // Абматаць чым‑н., загарнуць у што‑н. Спавіла і паволі пачала спускаць труну ў яму тоўстая вяроўка. Васілевіч.

2. Абвіць, аплесці чым‑н.; абхапіць. Спяшаўся прайсці па знаёмай дарожцы, Дзе хаты спавіў неадступлівы хмель. Гаўрусёў. Зверху, з сакавітых і яркіх галін, ападае зрэдку зялёная ігліца, кладзецца на срабрыстае павуцінне, што спавіло сухое голле ля ствалоў. Савіцкі. // перан. Ахутаць, ахінуць, акрыць з усіх бакоў. Пад раніцу волкі туман спавіў густыя кусты, і ўсё патанула ў ім, прыціхла. Асіпенка. Сіняя смуга спавіла прасторы. Дуброўскі. Спавіла вёску вечара ціша: Замоўк і на вуліцы гоман. Чарот. // Ахапіць (пра пачуцці). Раптам страх спавіў дзявочы: Ці застацца, ці ўцякаць? Толькі вочы ў хлопца, вочы Так прывабліва гараць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

span

I [spæn]

1.

n.

1) пя́дзя f.

2) адле́гласьць памі́ж апо́рамі, праме́жак, пралёт -у m.

the bridge in three spans — мост у тры пралёты

3) адрэ́зак ча́су

Some animals have a short lifespan — Некато́рыя жывёлы жыву́ць ко́ратка

4) разма́х -у m.

wing span — разма́х кры́лаў

5) дыяпазо́н -у m.

2.

v.t.

1) ме́раць пя́дзяй

2) абхапі́ць руко́ю та́лію або́ запя́сьце рукі

3) to span a river with a bridge — пабудава́ць мост праз раку́

II [spæn]

n.

па́ра ко́ней, вало́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

абня́ць, абніму, абнімеш, абніме і (радзей) абдыму, абдымеш, абдыме; зак., каго-што.

1. Абхапіць рукамі каго‑, што‑н. Маці абняла свайго сына і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Калі паляўнічы пайшоў, Санька абняў Мурзу за шыю і прытуліўся да яго галавы шчакою. Ваданосаў. Любімыя змалку прасторы Рукамі абняў бы Максім. Аўрамчык. // Акінуць позіркам, поглядам. Не хапае ні сілы, Ні маіх задумёных вачэй Стэп абняць І палі залацістыя Спелай пшаніцы. Хведаровіч.

2. Акружыць, ахапіць з розных бакоў. Зялёная агароджа абняла двор. □ Раптам дарогі струну лес векавечны абняў. Танк. Столькі выпала маці кроснаў, Што калі разгарнуць на зямлі У адзін рад іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі. А. Астапенка. // перан. Ахінуць, абвалачы з усіх бакоў. Пажар абняў сяло. □ Усе палі, што за ўзгоркам, абняло агнём: гарэла спелае жыта. Гурскі.

3. перан. Ахапіць, авалодаць кім‑н. (пра пачуцці). Ні мук, ні хвалявання — лясны спакой душу маю абняў. Машара.

•••

(Як) вокам (зрокам, позіркам) абняць — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)