restrict

[rɪˈstrɪkt]

v.t. (to)

абмяжо́ўваць да чаго́

Our club membership is restricted to twelve — Ко́лькасьць сябро́ў на́шага клю́бу абмяжо́ўваецца да дванаццацёх

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

krępować

незак.

1. турбаваць, перашкаджаць; бянтэжыць;

2. звязваць;

krępować jeńców sznurami — звязваць палонных вяроўкамі;

3. кніжн. стрымліваць, абмяжоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

restrain [rɪˈstreɪn] v.

1. (from) стры́мліваць; стры́млівацца; утаймо́ўваць;

She could hardly restrain herself from laughing. Яна ледзь стрымлівала сябе, каб не засмяяцца.

2. абмяжо́ўваць; стры́мліваць;

The government is taking steps to restrain inflation. Урад прымае меры, каб стрымаць інфляцыю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ФІ́ХТЭ (Fichte) Іаган Готліб (19.5.1762, Раменаў, Германія — 29.1.1814),

нямецкі філосаф, прадстаўнік класічнай нямецкай філасофіі. Вучыўся ў Іенскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1794—99 праф. Іенскага ун-та, які пакінуў з-за абвінавачання ў атэізме. З 1800 у Берлінскім ун-це (у 1810—12 рэктар). Погляды Ф. склаліся пад уплывам ідэй Б.Спінозы, Ж.Ж.Русо, І.Канта. У працах «Пра паняцце навукавучэння ці так званай філасофіі», «Аснова агульнага навукавучэння» (абедзве 1794), «Першыя ўводзіны ў навукавучэнне» (1897) і інш. вызначаў філасофію як асноватворную навуку, якая вывучае працэсы пазнання, абгрунтоўвае веды ўвогуле. Сцвярджаў, што філасофія павінна ўяўляць сабой лагічна звязаную сістэму і грунтавацца на ўстойлівых і бясспрэчных базавых прынцыпах. Стварэнне такой філасофіі, на яго думку, патрабуе адыходу ад кантаўскага дуалізму і адмаўлення незалежных ад суб’екта «рэчаў у сабе». У цэнтры анталогіі Ф. — праблема «Я» (суб’екта і яго самасвядомасці). На думку Ф., у акце самасвядомасці індывід вызваляецца ад знешняга ўздзеяння і здабывае свабоду; уяўляў «Я» як складанаструктураваную з’яву, якая ўключае індывід. і абсалютнае «Я». Навукавучэнне Ф. складаецца з 3 асн. прынцыпаў: «Я кладзе пачатак самому сабе» (параджэнне індывідам уласнага духу і сваёй свабоды); «Я кладзе пачатак не-Я» (тлумачэнне рэальнасці як выніку дзейнасці «Я»); паколькі «Я» сваёй дзейнасцю кладзе пачатак «не-Я», само «Я» ўключае і «Я», і «не-Я», якія супрацьстаяць адно аднаму. У цэнтры этыкі Ф. — праблема магчымасці чалавека вызваліцца ад знешняй залежнасці. На яго думку, чалавек павінен авалодаць матэрыяльнай прыродай, светам цялесных рэчаў і пераадолець жорсткасць, прыгнёт у грамадстве, рэліг. і паліт. ганенні. Свабоду і мараль лічыў тоеснымі паняццямі. Паводле Ф., свабоду могуць абмяжоўваць толькі інш. «Я», і таму асабісты эгаізм павінен супадаць з мэтамі чалавецтва, служыць агульнай свабодзе і маральнасці. Гіст. эвалюцыю чалавецтва разглядаў як працэс пераходу ад стану першапачатковай бязвіннасці (бессвядомага панавання розуму) праз усеагульнае маральнае падзенне да свядомага царства розуму. Вучэнне Ф. паўплывала на далейшае развіццё нямецкай класічнай філасофіі (Ф.​Шэлінг, часткова Г.​Гегель і інш.).

Тв.:

Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. СПб., 1993;

Наукоучение 1801 г. М., 2000;

Факты сознания;

Назначение человека;

Наукоучение. Мн.;

М., 2000.

Літ.:

Ойзерман Т.И. Философия Фихте М., 1962;

Гайденко П.П. Философия Фихте и современность. М., 1979;

Яе ж. Парадоксы свободы в учении Фихте. М., 1990;

Философия Фихте в России. СПб., 2000.

Т.​І.​Адула.

І.Г.Фіхтэ.

т. 16, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ration

[ˈræʃən]

1.

n.

но́рма f., рацыён -у m., паёк-йка́, по́рцыя f.

2.

v.t.

1) выдава́ць паёк

2) абмяжо́ўваць но́рму

•

- ration an army

- rational fraction

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

beschränken

1. vt абмяжо́ўваць (auf A, in D – чым-н., у чым-н.)

2. ~, sich (auf A) абмяжо́ўвацца (чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ра́мка в разн. знач. ра́мка, -кі ж.;

ра́мка для фотогра́фии ра́мка для фатагра́фіі;

обвести́ рису́нок ра́мкой абве́сці малю́нак ра́мкай;

ограни́чивать себя́ каки́ми-л. ра́мками абмяжо́ўваць сябе́ які́мі-не́будзь ра́мкамі;

вы́йти из ра́мок перен. вы́йсці з ра́мак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

limit

[ˈlɪmɪt]

1.

n.

1) мяжа́, грані́ца f.

2) кане́ц -ца́ m., край -я, лімі́т -у m.

at the limit of patience — на кра́і цярпе́ньня

3) Math. грані́ца f.

2.

v.t.

абмяжо́ўваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ра́мка ж., в разн. знач. ра́мка;

р. для фатагра́фіі — ра́мка для фотогра́фии;

абве́сці малю́нак ~кай — обвести́ рису́нок ра́мкой;

абмяжо́ўваць сябе́ які́мі-не́будзь ~камі — ограни́чивать себя́ каки́ми-л. ра́мками;

◊ выхо́дзіць за ~кі — выходи́ть за ра́мки;

трыма́ць у ~ках — держа́ть в ра́мках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

limit​1 [ˈlɪmɪt] n. (to, on) мяжа́, рубе́ж; грані́ца;

set a limit (on) абмяжо́ўваць;

without limit неабмежава́на;

to the limit максіма́льна, да канца́;

be off limits быць недазво́леным;

Smoking was off limits everywhere. Курэнне было ўсюды забаронена

♦

that’s the limit infml гэ́та ўжо зана́дта; гэ́та ўжо невыно́сна

within limits у пэ́ўных ме́жах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)