Пратасо́к ’верхняя частка грабель з зубамі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад *працясаць < *цясаць (гл. цесля) з узнаўленнем этымалагічнага параўн. пін., стол. по́тэсь, драг. по́тась ’прасніца’; аб апошніх гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 4. Відаць, маюцца на ўвазе драўляныя граблі, у якіх вычэсваецца гэта частка грабель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працэ́с ’паслядоўная змена з’яў, ход развіцця’, ’актыўнае развіццё хваробы’ (ТСБМ). З рус. проце́сс ’тс’, якое праз ням. Prozess з лац. prōcēssus ’рух наперад’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 386). Ст.-бел. процесъ, процессъ ’працэс, учынак’ праз польск. proces < лац. prōcēssus (Булыка, Запазыч., 269).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́цы ’забалочаная мясціна’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з польск. pręcie ’галлё’, г. зн. ’месца, дзе расце хмызняк’ па распаўсюджанай мадэлі назваў балот па прызнаку расліннасці; гл. аб гэтым Талстой, Геогр., 164 і наст. У гэтым выпадку слова было адаптавала паводле мн. л. м. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэж ’спачатку’ (Нас.). Укр. преж ’раней, перад’, рус. дыял. преж ’раней, калісь’. Не зусім ясна. Відаць, кантамінаваная форма перад (гл.) і ц.-слав. прежде (вышэйшая ступень ад прѣдт* ’раней’, параўн. стараж.-рус. предняя слава (Слова аб палку Ігравым), ’былая слава’ (Грыгаран, Этнолингвистика текста, 2, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разлуча́ць ’падзяляць на часткі’ (лід., Сл. ПЗБ), разлуча́цца ’падзяляцца на часткі’, ’адслойвацца (пра малако)’ (астрав., лаг., Сл. ПЗБ). Да лучы́ць1 (гл.), параўн. ст.-слав. разлѫчити ’аддзяліць’ і пад. (< *orz‑lǫčiti, аб семантычным развіцці *lǫčiti ад ’разлучаць’ да ’злучаць’ гл. ЭССЯ, 16, 132–133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́джа ‘засада на ваўкоў (з прынадай)’ (Касп., Янк. 3.), ‘памост з дошак пры лоўлі рыбы на язах’ (маг., мін., гом., Браім, Рыбалоўства). Гл. сежа; ‑д‑ пад уплывам дзеяслова сядзець; гл. аб тым Карскі, 1, 383. Сюды ж се́джа ‘многа грыбоў адзін каля аднаго’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скапсане́ць, скапсані́ты ‘стаць драхлым, змарнавацца, састарыцца’ (драг., З нар. сл.), скапцаніе́ті ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скапцані́ты ‘збяднець (аб яўрэях)’, польск. kopconieć, kopsonieć ‘марнавацца, станавіцца ўбогім, бяднець’. Да капцан (гл.). Не выключана і запазычанне польскага дзеяслова. Да праблематыкі паходжання слоў гл. Слаўскі, 2, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сырамало́т ’малацьба збожжа без папярэдняй сушкі’ (ТСБМ, Касп., Некр., Серб. Вічын), ’зерне, збожжа з абмалоту без прасушкі’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), сырамало́там ’малацьба снапоў спешна шляхам аббівання іх аб калоду, дошку, у выніку снапы застаюцца не да канца вымалачанымі’ (Нік. Очерки). Ад сыры і малаціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыу́льна ‘сытна’ (Сцяшк. Сл.), трыу́льно ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ад трывальны ‘пажыўны’ (гл. трываць) з мясцовай субстытуцыяй а > у пад націскам: трыву́ло ‘трывала’ (Сцяцко, БММ, 2, 204), параўн.: трывульную яду ўсе любяць (Даніловіч, Лінгв. краязн., 125); мясцовая форма, відаць, сведчыць аб білабіяльным характары в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірдзе́ль ’чырванашчокі, чырванатвары’ (Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк.), ’пыхаючы здароўем’ (Нас., Касп.), ’чырвань’ (Др.-Падб.), ирдзе́нь ’чырванашчокі, чырванатвары, часцей аб мужчыне’ (Нас.). Утворана суфіксам ‑ель ад ірдзець (гл.) (Карскі, 1, 262) ці ад ірдзяны, як таусцель, крывель, гарбель і да т. п. (Сцяцко, Афікс. наз., 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)