АЎТАТРЭ́НІНГ (ад аўта... + англ. training трэніроўка),
псіхатэрапеўтычны метад уздзеяння чалавека на свой фіз. і псіхічны стан пры дапамозе самаўнушэння (гл. таксама Аўтагенная трэніроўка).
т. 2, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́Т (араб. звычай),
звычаёвае права ў некаторых мусульманскіх народаў. Склаўся пры родаплемянных адносінах. Прызнае кроўную помсту, выкраданне нявест, мнагажонства, цялеснае пакаранне і інш.
т. 1, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАДРАТУ́РЫ ў астраноміі,
становішчы верхняй планеты, пры якіх рознасць даўгот планеты і Сонца складае 90°. Адрозніваюць усх. і зах. К. Гл. Канфігурацыі планет.
т. 8, с. 205
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бараба́ншчык, ‑а, м.
1. Салдат або піянер, які адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант аркестра, які іграе на барабане.
2. Працаўнік, які падае снапы ў барабан малатарні. Маша.. падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках. Шамякін.
•••
Адстаўной казы барабаншчык (іран.) — чалавек, які не заслугоўвае ніякай увагі, з якім ніхто не лічыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барана́, ‑ы; мн. бароны; ‑рон; ж.
Землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бараны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Заблішчалі ў праменях сонца дыскавыя вароны і пайшлі рэзаць гэтыя доўгія палоскі. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цюхна, ‑ы, м.
1. Разм. Ужываецца звычайна пры звароце з пашанай да каго‑н.
2. Ласкава-фамільярны зварот да каго‑н. Ленін горача запярэчыў Пятроўскаму: — Вы забываецеся, бацюхна, што мы ўжо Савецкая дзяржава. Мяжэвіч.
•••
Бацюхны (мае)! (у знач. выкл.) — выражае здзіўленне, спалох. [Салдат:] — Сынок! Мой сынок! Як жа так?.. Няўжо не пазнаеш? А вырас — бацюхны!.. Сапраўдны мужчына. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галасава́нне, ‑я, н.
Падача галасоў у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні якога‑н. пытання; выбары або вырашэнне якога‑н. пытання шляхам падачы галасоў. У велізарным.. памяшканні гарадскога тэатра, дэлегаты сядзелі ў радах на крэслах і чакалі галасавання рэзалюцый. Галавач.
•••
Адкрытае галасаванне — галасаванне шляхам падняцця рук.
Закрытае (тайнае) галасаванне — галасаванне падачай непадпісаных бюлетэняў або каляровых шароў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук. / у знач. наз. гало́сны, ‑ага, м.; гало́сная, ‑ай, ж. Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.
•••
Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон — сну, пень — пня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апла́тка, ‑ткі, ж.
1. Абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсуля. Прымаць хінін у аплатках. // Лякарства ў такой абалонцы, у капсулі.
2. Уст. Маленькі кружок клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] — А гэтыя, як на іх ... папяровыя аплаткі ёсць? Бажко.
3. Аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці.
[Ад лац. oblata (мн.) — прынашэнні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ачуня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Паправіцца пасля хваробы; ажыць. Лялькевіч пры добрым Сашыным і Поліным доглядзе хутка ачуняў, раны яго «гаіліся, як ад жывой вады», — жартаваў ён сам. Шамякін. / у перан. ужыв. Згарэла ад міны хата, пажухлі таполі, не ачунялі. Пташнікаў. // Апрытомнець. Толькі па пэўным часе ганарыстая і храбрая світа ваяводы Даўнаровіча крыху ачуняла ад жывёльнага страху. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)