За́ўтрік ’снеданне’ (Бяльк.). З рус. завтрак ’тс’, якое разглядаецца як другаснае значэнне слова, што першасна азначала ’тое, што будзе пасля раніцы (утра)’. Шанскі, 2, З, 22. Завтрак са ст.-рус. заутрокъ, завтрокъ ад заутра (гл. заўтра). Фасмер, 2, 73; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 357; Лекс. Палесся, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́ціць, зітаць ’прасіць’ (арг., Фасмер, Этюды). Рус. арг. зетить ’гаварыць, прасіць’, укр. арг. зітати, зэтать ’прасіць’, польск. арг. zitać ’гаварыць’. З грэч. ζητῶ ’прашу’. Бандалетаў, Этимология, 1980, 71; Фасмер, Этюды. З, 63. Параўн. яшчэ рус. зе́тить ’падглядваць, глядзець’, якое Шанскі (2, З, 89) звязвае з зеница, зиять.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балда́ ’дурны’ (Касп.). Рус. балда́, укр. балда́ ’тс’. Звычайна лічаць метафарычным ужываннем слова балда́ ’сякера, дубіна, палка’ (а гэта з цюрк. моў, гл. Фасмер, 1, 114). Не выключаецца, аднак, што балда́ ва ўсіх значэннях з’яўляецца спрадвечна славянскім (усх.-слав.) словам (аргументацыю гл. Шанскі, 1, Б, 22–23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барбары́с ’расліна Berberis L.’ (Кіс.). Рус. барбари́с (ст. берберис), укр. байбари́с (дысіміляцыя рр > йр), барбари́с. Запазычанне з новалац. berberis (а гэта, магчыма, з араб. barbāris < ambar bāris < amīr bāris ’Berberis vulgaris’; Локач, 20). Фасмер, 1, 125; Праабражэнскі, 1, 16–17; Шанскі, 1, Б, 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бастава́ць. Рус. бастова́ть, укр. бастува́ти, польск. bastować. Утварэнне ад ба́ста! ’хопіць!’ (< італ. basta!). Яшчэ ў Даля бастоват́ь значыць ’канчаць, перастаць іграць’. Сучаснае значэнне з’явілася пазней. Гл. Шанскі, 1, Б, 54. Няясныя адносіны (запазычанне з рус. ці паралельныя ўтварэнні) між рус. і іншымі мовамі, дзе ёсць гэта слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батарэ́я. Рус. батаре́я, укр. батаре́я (ст.-укр. батарія, баттерія, XVIII ст., непасрэдна з зах.-еўрап. форм, можа, праз польск. bateria). Запазычанне з ням. Batterie або франц. batterie (да battre ’біць’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 55. Укр. батаре́я яўна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бато́г ’бізун’ (Тарн.), бату͡ог (Бесар.). Укр. баті́г ’тс’, рус. бато́г, польск. batog, чэш. batoh. Лічыцца вытворным ад бат (гл.). Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56–57; Слаўскі, 1, 28. Але ёсць думкі аб запазычанні гэтага слова з усходніх моў, што не пераконвае (Фасмер, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башлы́к ’башлык; тое, што надзяваюць на галаву паверх шапкі’ (БРС, Сцяшк. МГ, Сакал., Інстр. I, Сцяц. Нар., Шат.). Рус. башлы́к, укр. башли́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (параўн. цюрк. bašlyk, да baš ’галава’), Фасмер, 1, 139. Некаторыя новыя дэталі дадае Шанскі, 1, Б, 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́ржа1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.

Бі́ржа2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біягра́фія. Рус. биогра́фия, укр. біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац. biographia праз польск. biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц. biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)