тып рэльефу, уласцівы гарам з адноснымі вышынямі 500—2000 м, а абсалютныя вышыні звычайна ніжэй за 3000 м (напр., Карпаты, Урал, Апалачы). Характэрны мяккія абрысы грабянёў, акруглыя вяршыні, адносна пакатыя схілы, участкі паверхняў выраўноўвання. У фарміраванні рэльефу вядучую ролю адыгрываюць эразійныя працэсы. Шырока распаўсюджаны рыхлыя адклады, схілы здзірванелыя, часта парослыя лесам. Горы звычайна не дасягаюць снегавой лініі і пазбаўлены ледавіковых форм рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ДА, Геда (Heda) Вілем Клас (каля 1594, г. Харлем, Нідэрланды — каля 1680), галандскі жывапісец. Працаваў у Харлеме. Зазнаў уплыў П.Класа. Яго сціплым нацюрмортам, т.зв. сняданкам, у якіх, як правіла, перададзены невял. набор прадметаў хатняга начыння і трапезы, уласцівы тонкае майстэрства ў перадачы фактуры рэчаў, стрыманы серабрыста-карычневы каларыт: «Сняданак з ажынавым пірагом» (1631), «Сняданак з крабам» (1648), «Вяндліна і сярэбраны посуд» (1649).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кло́унскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клоуна, уласцівы яму. Клоунскія здольнасці. Клоунскі касцюм.//перан. Камічны. Клоунскія выхадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэліге́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі побыт. Інтэлігенцкае паходжанне.//Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі самааналіз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інфанты́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Уласцівы дзіцячаму ўзросту; недаразвіты. Інфантыльны выгляд. Інфантыльны стан.
2.перан. Бестурботны, легкадумны. Інфантыльны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каланіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каланізатара, уласцівы яму. Каланізатарскія метады.// Тое, што і каланізацыйны. Каланізатарская палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)