вайна Аўстрыі за вызваленне ад франц. панавання. Рыхтуючыся да вайны, Аўстрыя ўступіла ў саюз з Англіяй (т.зв. 5-я антыфранц. Кааліцыя). 10 крас. яе армія нанесла ў Баварыі ўдар па групоўцы франц. войскаў. Напалеон перакінуў у раён баявых дзеянняў буйныя сілы, і ў баях 19—23 крас.аўстр. армія панесла значныя страты (каля 45 тыс.чал.). Гонячы праціўніка, французы 13 мая занялі Вену, аўстрыйцы нанеслі 21—22 мая каля Асперна і Эслінга паражэнне французам. У рашаючай бітве 5—6 ліп. пры Ваграме перамаглі франц. войскі. Аўстрыя прызнала сваё паражэнне і 14 кастр. 1809 падпісала Шонбрунскі мір, які замацоўваў яе залежнасць ад Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́Т (сапр.Болтач) Валянцін Уладзіміравіч
(н. 7.10.1938, в. Вострава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1966), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1974). Працаваў журналістам, на парт. рабоце. З 1987 гал. рэдактар час. «Вожык». Друкуецца з 1960. У аповесці «Час прылёту журавоў» (1978) паказвае няпростыя пошукі ісціны, актыўную жыццёвую пазіцыю нашых сучаснікаў. Складаныя працэсы ў сучасных горадзе і вёсцы раскрывае ў аповесцях «Адчай» (1979), «Вяселле ў Беражках» (1980), «Шануй імя сваё» (1981), «Усмешка фартуны» (1982), і інш. Яго цікавяць праблемы духоўнай спадчыны, асабістай адказнасці чалавека перад сабой і сваім часам. Аўтар зб. гумарыст. апавяданняў «Вынаходнік» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКАЯ САРАНЧА́
(Locusta migratoria migratoria),
падвід насякомых атр. прамакрылых. Пашырана ў Паўд. Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы.
Даўж. цела дарослых насякомых 3,5—6 см. Шэра-жаўтавата-зялёныя або зялёныя, надкрыллі ў бурых плямах. У залежнасці ад колькасці і канцэнтрацыі асобін утвараюцца стадная і адзіночная фазы. Лічынкі адзіночнай фазы зялёныя, жоўтыя, чорныя, стаднай — аранжавыя з чорнымі плямамі. Асобіны стаднай фазы ўтвараюць кулігі (шчыльная вял. колькасць лічынак) і чароды (вял. колькасць дарослых). Робіць пералёты на сотні кіламетраў. Вельмі шкодзіць с.-г. і дзікарослым раслінам. Кожны экз. за сваё жыццё з’ядае 300 г расліннай масы.
Азіяцкая саранча. 1 — дарослая; 2 — адзіночная форма лічынкі; 3 — стадыя фаза лічынкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арыентава́ць
(фр. orienter, ад лац. oriens, -ntis = усход)
1) даваць магчымасць вызначыць сваё месцазнаходжанне або напрамак руху (напр. а. карабель у моры);
2) перан. памагаць каму-н. разабрацца ў якіх-н. пытаннях (напр. а. у праблемах навукі);
3) перан. ставіць перад кім-н., чым-н. пэўную мэту, указваць на кірунак далейшай дзейнасці (напр. а. на выкарыстанне мясцовых рэсурсаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
заікну́ццасов., в разн. знач. заикну́ться;
ву́чань не́шта прамармыта́ў, ~ну́ўся і змоўк — учени́к что́-то пробормота́л, заикну́лся и замолча́л;
пра сваё міну́лае ён і не ~ну́ўся — о своём про́шлом он и не заикну́лся;
◊ ва́рта то́лькі з. — сто́ит то́лько заикну́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́трымаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1.што. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.
Плаціна вытрымала напор паводкі.
В. асаду.
2.што. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.
В. прыёмныя экзамены.
3.перан., што. Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.
В. сваё слова да канца (не адступіць ад сказанага).
4.каго-што. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.
В. хворага дома.
5.што. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.
В. віно.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра тыражы кніг, спектаклі: ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.
Падручнік вытрымаў многа выданняў.
П’еса вытрымала некалькі пастановак.
|| незак.вытры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
Не вытрымлівае ніякай крытыкі (перан.: нікуды не варта).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
cofać
незак.
1. пасоўваць назад; адхопліваць; прыбіраць;
2. адмяняць; браць назад (абяцанне);
cofać swoje postanowienie — адмяняць сваё рашэнне;
cofać swoje słowa — адмаўляцца ад сваіх слоў; браць свае словы назад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паліня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Страціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвісці. Пасціраліся і абцёрліся вуглы ў гармоні, .. палінялі залочаныя мяхі.Лынькоў.Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары.Грахоўскі.//перан.Разм. Страціць выразнасць, яркасць. Палінялі зоркія вочы сялянкі, якая з маленства ўглядаецца ў бязмежжа палявых прастораў.Грахоўскі.
2. Скінуць ці змяніць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагало́ска, ‑і, ДМ ‑лосцы; Рмн. ‑сак; ж.
1. Чуткі, размовы, якія перадаюцца. Пагалоска пра злоўленае ваўчанё хутка абляцела ўвесь калгас.Якімовіч.І пайшла па гарадах і вёсках пагалоска пра подзвіг Тараса, які аддаў сваё жыццё, каб жыла Радзіма.Гурскі.
2. Моцныя гукі, якія выклікаюць адгалосак; рэха. У гаі пагалоска неслася, будзіла загуменне, адгукалася даль.Каваль.Роў .. [мядзведзя] пракаціўся кароткімі пагалоскамі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што, абкім-чым і здадан.cказам.
Трымаць у памяці, не забываць. — У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое, магчыма, цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё.Шамякін.
•••
Не помніць сябе — будучы ўсхваляваным, не разумець сутнасці сваіх учынкаў.
Помніць да новых венікаў — доўга помніць.
Помніць сябе — усведамляць сваё існаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)