КЛІ́ШЧАНКА (Анатоль Пятровіч) (н. 1.9.1946, г. Калінінград, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навук. працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў спектральна-палярызацыйныя метады вызначэння тыпаў і механізмаў нелінейных працэсаў у малекулярных сістэмах.
Тв.:
Физический практикум. Мн., 1986 (у сааўт.);
Обобщенный метод описания формирования поляризованного излучения в лазерах на растворах красителей (разам з Л.І.Буравым, А.П.Лістападам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАРО́Ў (Аляксандр Аляксандравіч) (1.7.1921, г. Варонеж, Расія — 18.6.1992),
бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Ленінградскую ваен.-мед. акадэмію (1943). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (у 1961—86 рэктар). Навук. працы па вывучэнні клінікі, эпідэміялогіі кішачных інфекцый (дызентэрыі, харч. таксікаінфекцыі, язвавага каліту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШКІН (Міхаіл Ільіч) (3.12.1898, в. Брынчаці Пераслаўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 26.9.1940),
савецкі канструктар танкаў. Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1934). З 1937 гал. канструктар танкавага КБ на Харкаўскім з-дзе імя Камінтэрна. Кіраваў работамі па стварэнні сярэдняга танка Т-34, які прыняты на ўзбраенне Чырв. Арміі (1939) і прызнаны лепшым танкам 2-й сусв. вайны 1939—45. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Літ.:
Ротмистров П.А. Время и танки. М., 1972. С. 49—52.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЙНЕЎ (Уладзімір Усеваладавіч) (н. 1.4.1944, г. Краснаярск, Расія),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, класы Г. і С.Нейгаўзаў), з 1987 выкладае ў ёй. З 1966 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары значнае месца належыць творам сучасных рас. кампазітараў, фп. музыцы Ф.Шапэна, С.Пракоф’ева. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах піяністаў імя Віяны да Моты (Лісабон, 1964) і імя П.Чайкоўскага (Масква, 1970), 2-я прэмія Міжнар. конкурсу піяністаў (г. Лідс, Вялікабрытанія, 1963). Дзярж. прэмія СССР 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СІН (Леанід Барысавіч) (15.7.1870, г. Курган, Расія — 24.11.1926),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1900). У 1903—07 чл.ЦКРСДРП. З 1908 у эміграцыі. У 1918 чл. прэзідыума ВСНГ, нарком гандлю і прам-сці, у 1919 нарком шляхоў зносін. З 1918 на дыпламат. рабоце, удзельнічаў у перагаворах з Германіяй у Брэст-Літоўску і Берліне. У 1921—23 гандл. прадстаўнік у Вялікабрытаніі, адначасова нарком знешняга гандлю (1921—24), з 1924 паўпрэд у Францыі, з 1925 у Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Феадосій Мікалаевіч) (26.9.1878, г. Галіч Кастрамской вобл., Расія — 1.10.1948),
савецкі астраном-геадэзіст. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Межавы (каморніцкі) ін-т у Маскве (1900), у якім працаваў з 1907. З 1928 дырэктар, у 1930—37 нам. дырэктара Цэнтр.НДІ геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі. Распрацаваў навук.-тэарэт. асновы пабудовы астранома-геад. і нівелірнай сетак, пастаноўкі тапаграфічных здымак і гравіметрычных работ у СССР. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні па вызначэнні памераў зямнога эліпсоіда (гл.Красоўскага эліпсоід). Дзярж. прэміі СССР 1943, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ (Іван Фёдаравіч) (н. 10.3.1922, в. Лезвіна Аленінскага р-на Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і аўтаматыкі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1969). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыў Маскоўскі ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1948). З 1957 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Распрацаваў бескантактавыя сістэмы кіравання с.-г. электрапрыводам, тэарэт. асновы энергазберажэння ў с.-г. электрапрыводных устаноўках.
Тв.:
Электрооборудование и автоматизация сельскохозяйственных агрегатов и установок. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́ВА (Лідзія Фёдараўна) (н. 31.3.1951, в. Нашчокіна Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1997). Скончыла БДУ (1974) і працуе ў ім. Навук. працы па праблемах філасофіі і гісторыі навукі, метадалогіі навук. пазнання, філас. антрапалогіі.
Тв.:
Картина мира и ее функции в научном познании. Мн., 1984;
Научная картина мира в культуре техногенной цивилизации. М., 1994 (разам з В.С.Сцёпіным);
Ценностные ориентиры современной науки и перспективы цивилизационного развития. Мн., 1996 (разам з Я.С.Яскевіч, АВ.Баркоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬБА́ЧЫНА,
гарадзішча 10—13 ст. каля в. Кульбачына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. У выніку даследаванняў выяўлены развалы печаў-каменак, жал. прылады працы і зброя, ганчарная кераміка, упрыгожанні і інш.Рас. археолаг В.В.Сядоў, які ў 1968 даследаваў помнік, лічыў яго стараж.г.Астрэя. Аднак раскопкі на беразе воз. Астрые (Пскоўская вобл., Расія), праведзеныя экспедыцыяй Эрмітажа, навукова даказалі месцазнаходжанне там летапіснай Астрэі. На Пн ад вёскі і Пд ад гарадзішча К. захаваліся 2 курганныя могільнікі (5 і 4 насыпаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАК (Віктар Віктаравіч) (н. 6.3.1944, в Манастырышчава Чарнігаўскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Каўнаскі мед.ін-т (1966). З 1975 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1989 заг. кафедры). Гал. дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг Беларусі. Навук. працы па патафізіялогіі штучнага кровазвароту і па пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі запаленча-гнойных захворванняў у дзяцей.
Тв.:
Справочник по педиатрии. Мн., 1979 (у сааўт.);
Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997 (у сааўт.).