ДЖУРАКУ́ЛАЎ (Умаркул) (люты 1894, г. Самарканд, Узбекістан — 22.3.1973),
узбекскі майстар маст. керамікі; стваральнік школы сучаснай самаркандскай керамікі. Нар. мастак Узбекістана (1953). Фармоўцы вучыўся ў свайго бацькі Джуракула Кабулава, размалёўцы — у майстра У.Умарава з г.Гіждуван. Пачаў працаваць у 1902. Аўтар аздобленых падглазурнай размалёўкай збаноў са складаным рэльефным узорам, разнастайных пасудзін у форме птушак або драконаў, фігурак жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАГАМЕ́ТНАСЦЬ (ад гома... + гаметы),
характарыстыка арганізма (або групы арганізмаў), які мае ў храмасомным наборы пару або некалькі пар гамалагічных палавых храмасом і ўтварае аднолькавыя па наборы храмасом гаметы. Пол, прадстаўлены такімі асобінамі, наз.гомагаметным. У млекакормячых, рыб і некат. відаў раслін (каноплі, хмель, шчаўе) гомагаметнасць характэрна для жан. полу, у птушак, матылькоў і некат. відаў суніц — для мужчынскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАГЕ́Я (ад неа... + грэч. gē зямля),
біягеаграфічнае царства сушы, што займае Цэнтр. і Паўд. Амерыку і прылеглыя астравы. У Н. вылучаюць Карыбскую біягеаграфічную вобласць і Неатрапічную біягеаграфічную вобласць. Расліннасць разнастайная, ад вільготных трапічных лясоў (гілеі) да ксерафітаў у пустынях. Для фауны характэрна малая колькасць сумчатых і парнакапытных, вял. разнастайнасць птушак і плацэнтарных млекакормячых. Шмат эндэмічных сям. і родаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЎНІ,
участкі забалочаных поймаў у ніжнім цячэнні і дэльтах рэк, якія працяглы час заліваюцца паводкавымі водамі. Укрыты цяжкапраходнымі зараснікамі трыснягу, рагозу, асок, лазняку і інш. Выкарыстоўваюцца пераважна як сенажаці, пры асушэнні — пад пасевы рысу і інш.с.-г. культур. З’яўляюцца асноўным месцапражываннем вадаплаўных птушак. Пашыраны ў дэльтах рэк Дунай, Днестр, Дняпро, Дон, Кубань, Волга і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗІ (Cygnus),
род вадаплаўных птушаксям. качыных атр. гусепадобных. 7 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Афрыкі і Антарктыды На Беларусі 3 віды: Л.-шыпун (C. olor), Л.-клікун (C. cygnus) і Л. малы, або тундравы (C. bewickii). Жывуць на прэсных вадаёмах. Л.-шыпуна і Л. чорнага (C. atratus) гадуюць як дэкар.птушак. Л.-шыпун занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Л.-шыпун даўж. да 1,8 м, масай да 13 кг; дзюба чырв., з чорным нарастам. Л.-клікун даўж. да 1,6 м, масай да 12 кг; дзюба лімонна-жоўтая з чорным, без нарасту. Л. малы даўж. да 1,2 м, масай да 7 кг; дзюба чорная з жоўтымі плямамі па баках каля асновы. Апярэнне гэтых відаў белае. Добра плаваюць, ныраць не могуць з-за пнеўматызацыі шкілета. Кормяцца раслінамі і дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Гняздуюцца каля вады Нясуць 3—5 (зрэдку да 12) яец. На Беларусі паляванне на Л. забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́вадак (БРС, Інстр. III, Цых.), укр.ви́водок, рус.вы́водок. Ад вы́вад ’тс’; параўн. укр.ви́від ’вывадак, род’, рус.вывод ’тс’, вытворнага ад выво́дзіць ’прыводзіць, нараджаць (пра птушак, звяроў)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ашу́драны, ошу́драны ’многа, але дрэнна апрануты’ (лельч., Цыхун, вусн. паведамл.), укр.жытом.о̂шу́драні ’вылінялы’ (пра птушак) (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Відаць, звязана з шудравы ’не гладкі, шурпаты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапялі́ца (перапелі́ца) ’агульная назва птушак’ (Інстр. 2), перапялі́ца ’перапёлка’ (рэч., Нар. Гом.), пэрэпэліца ’тс’ (Дразд.; Бес.; Мат. Гом.). Да перапёлка (гл.). Формы з суф. ‑іца ўяўляюцца больш архаічнымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́хі — адгоннае слова (для птушак): тухі, верабейкі! (Сержп. Прык.). Відаць, да гукапераймальнага тух (гл.), бо суправаджалася ўзмахамі рук, плясканнем ці стукам. Параўн. рус.дыял.дать ту́ха ‘выгнаць’ (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мето́рхіс
(н.-лац. methorchis)
гельмінтсям.апістархідаў, паразітуе ў жоўцевым пузыры і пячоначных ходах млекакормячых, чалавека і птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)