тамі́цца, тамлю́ся, то́мішся, то́міцца; незак.
1. Зморвацца, прыставаць ад цяжкай, непасільнай працы.
2. Мучыцца, пакутаваць ад чаго-н.
Т. ў палоне.
Т. ў чаканні.
3. Вытрымлівацца пры пэўных умовах для набыцця неабходных якасцей (спец.).
|| зак. стамі́цца, стамлю́ся, сто́мішся, сто́міцца (да 1 знач.) і утамі́цца, утамлю́ся, уто́мішся, уто́міцца (да 1 знач.).
|| наз. тамле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыла́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́д, ж.
1. Тэхнічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца работа ці якое-н. дзеянне.
Прылады працы.
Сельскагаспадарчая п.
2. Тое, што і прыбор (у 2 знач.).
Аптэчная п.
3. часцей мн. Камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ.
Рыбалоўныя прылады.
Спартыўныя прылады.
|| прым. прыла́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пэ́ўны, -ая, -ае.
1. Дакладна вызначаны, прызначаны.
Сустрэцца ў пэўным месцы.
2. Ясны, несумненны.
Даць п. адказ.
3. Некаторы, той ці іншы.
У працы выяўлены пэўныя недахопы.
4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны.
П. чалавек.
Пэўная схованка.
5. Упэўнены, цвёрды.
Ісці пэўным крокам.
|| наз. пэ́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кошт
(польск. koszt < чэш. košt, ад с.-в.-ням. kost, koste)
выражаная ў грашах вартасць чаго-н. (напр. к. працы, к. тавараў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эксплуата́цыя
(фр. exploitation)
1) прысваенне прадуктаў чужой працы ўласнікамі сродкаў вытворчасці;
2) выкарыстанне прыродных багаццяў, зямлі, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, будынкаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зрыў (род. зры́ву) м., в разн. знач. срыв;
з. пла́на нарыхто́вак — срыв пла́на загото́вок;
зры́ваў у пра́цы не было́ — сры́вов в рабо́те не́ было
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інспе́кцыя ж., в разн. знач. инспе́кция;
увядзе́нне ~цыі пале́пшыла рабо́ту ўстано́ў — введе́ние инспе́кции улу́чшило рабо́ту учрежде́ний;
саніта́рная і. — санита́рная инспе́кция;
○ і. пра́цы — инспе́кция труда́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бі́скуп, ‑а, м.
Вышэйшае духоўнае званне ў католікаў. // Асоба, якая носіць гэта званне. Культуру хамства і далара, Князёў і біскупаў палацы, Ад Скандынаваў да Сахары, Зруйнуеш, дыктатура працы. Купала.
[Ад грэч. epískopos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаро́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць аднароднага. Аднароднасць — асноўная адзнака раствораў. □ У паэзіі Багдановіча — у аснове, унутры — адзінства пошукаў, роздуму, працы і — на паверхні — ніякага адзінства почырку, ніякай аднароднасці формы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплачваць — аплаціць.
2. Грошы (матэрыяльныя каштоўнасці), якія выплачваюцца за што‑н. Пагадзінная аплата. Дадатковая аплата. Аплата працы калгаснікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)