звано́чак, ‑чка, м.

1. Памянш. да званок (у 1 знач.); невялікі званок.

2. Разм. толькі мн. (звано́чкі, ‑аў). Травяністая расліна сямейства званочкавых з блакітнымі або цёмна-сінімі кветкамі, падобнымі на званок. Пагойдвалася на тонкіх ножках густа-блакітныя бутоны званочкаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

1. Невялікі мітынг, тайны рэвалюцыйны сход у дарэвалюцыйнай Расіі. План масоўкі быў распрацаваны дакладна. Быў вызначаны дзень, час і месца. Пестрак.

2. Масавая экскурсія, прагулка.

3. Масавая сцэна (у спектаклі, фільме).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настра́мак, ‑мка, м.

Абл.

1. Пярэбірак сена, саломы і пад. Памацаў [Васіль Кузьміч], як падсохла трава, узяў.. граблі, напластаваў і палажыў пару настрамкаў у капу. Пальчэўскі.

2. Невялікі воз сена, саломы і пад. Прышлося па тры настрамкі сырой травы на кожнага касца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’е́са, ‑ы, ж.

1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне. Калісьці.. [Жэня і Таццяна] разам вучыліся ў сямігодцы, разам удзельнічалі ў драматычным гуртку, і ва ўсіх п’есах, якія яны ставілі, ім даводзілася іграць жаніха і нявесту. Шамякін.

2. Невялікі музычны твор. Інструментальная п’еса.

[Фр. pièce.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да плуг.

2. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі і пад. А тут раптам такая неспадзяваная ўдача: адганяць бульбу! Самая што ні на ёсць сталая работа — з плужком-абганянкай, з жывым канём, з пугай... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узо́рысты, ‑ая, ‑ае.

Аздоблены ўзорамі, з узорамі. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі. Шахавец. На хвілінку [Мікола] спыніўся, глянуў на каляіну, выціснутую на абочыне ўзорыстымі шынамі матацыкла. Б. Стральцоў. Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баро́чак Невялікі, дробны сасновы лес (Нас. АУ).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

плаво́к Невялікі плаў; дрыгвяністае балота (Жытк., Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Партамане́т, партмане́т ’невялікі кашалёк для грошай’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Бяльк.), партма́н, партма́нка ’тс’ (Сцяшк.). Відаць, праз польск. portmoneta ’тс’ з франц. portemonnaie. Параўн. яшчэ рус. народнае партмане́т. Канцавое т Фасмер (3, 335) тлумачыць уплывам слова моне́та.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патру́ль ’невялікі ўзброены атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай’ (ТСБМ), ’вартавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). З устарэлага польск. patrul або з рус. патру́ль ’тс’, якія праз ням. Patrul прыйшлі з франц. patrouill ’дазор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)