ПАЛІТАЛО́ГІЯ,
навука аб палітыцы, паліт. жыцці грамадства, паліт. працэсах, сістэмах і з’явах, дзейнасці людзей, накіраванай на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады. Як навука склалася да сярэдзіны 20 ст. Аб’ект П. — паліт. жыццё грамадства ў яго розных праяўленнях, усталяванне і функцыянаванне паліт. улады. Прадмет П. — заканамернасці паліт. жыцця вял. сац. супольнасцей і малых груп людзей, узнікнення, развіцця і функцыянавання механізмаў улады, паліт. поглядаў і інтарэсаў, паліт. дзейнасці, развіцця паліт. працэсаў у цэлым. Асновай П. як тэорыі і практыкі з’яўляюцца адносіны паміж паліт. суб’ектамі адносна ўлады з мэтай рэалізацыі сваіх карэнных інтарэсаў. Асн. катэгорыі П. — палітыка, улада, дзяржава, культура палітычная, палітычная сістэма грамадства, палітычныя працэсы, ідэалогія, свядомасць, інтарэсы, ін-ты і інш. Для вывучэння паліт. структур, працэсаў і з’яў П. выкарыстоўвае 3 асн. групы метадаў: агульнанавуковыя, сац.-гуманітарныя і спец.-навуковыя (вызначэнне рэйтынгу партый палітычных і паліт. лідэраў з улікам пэўных паліт. дзеянняў у канкрэтнай паліт. сітуацыі, імітацыйнае паліт. мадэліраванне, праектаванне і прагназаванне з выкарыстаннем элементаў тэорыі гульняў, сацыялаг. маніторынг паліт. сітуацыі або мнагамерны статыст. аналіз дзяржаў, партый. Функцыі П.: пазнавальная — пазнанне паліт. рэчаіснасці, даследаванне прыроды і крыніц улады; інструментальная — вызначэнне эфектыўных спосабаў пераўтварэння паліт. і інш. сфер грамадства; палітычная сацыялізацыя — фарміраванне паліт. культуры людзей, пошук месца ў паліт. рэчаіснасці; дыягнастычная — вызначэнне адпаведнасці паліт. праграм, дзеянняў, паліт. суб’ектаў інтарэсам і патрэбам вялікіх сац. груп; рэгулятыўная — забеспячэнне ўздзеяння суб’ектаў палітыкі на паліт. працэсы пры дапамозе ін-таў улады, што дазваляе рэалізаваць правы людзей на ўдзел у паліт. жыцці; прагнастычная — распрацоўка магчымых сцэнарыяў і прадбачанне развіцця паліт. працэсаў і з’яў; аналітычная — аналіз вынікаў паліт. дзейнасці розных паліт. суб’ектаў; аксіялагічная — ацэнка паліт. працэсаў, з’яў, дзеянняў палітыкаў і інш.
І.В.Катляроў.
т. 12, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэлемеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
1. Навука аб кіраванні і кантролі на адлегласці перадачай (па канале сувязі) кадзіраваных электрычных або радыёсігналаў, якія нясуць кіруючую або кантрольную інфармацыю.
2. Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае, стварае і выкарыстоўвае сродкі кадзіравання, перадачы і прыёму інфармацыі па каналах электра- або радыёсувязі. Шырока прымяняецца аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гене́тыка
(гр. genetikos = звязаны з нараджэннем, паходжаннем)
навука аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў і метадах кіравання імі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрабіяло́ггя
(ад гідра- + біялогія)
навука, якая вывучае жыццё водных арганізмаў у іх узаемадзеянні паміж сабой і навакольным асяроддзем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гістало́гія
(ад гіста- + -логія)
навука пра будову, развіццё і функцыі тканак чалавека і жывёл; уключае гістафізіялогію і гістахімію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
археало́гія
(ад археа- + -логія)
навука, якая вывучае быт і культуру даўніх часоў па знойдзеных пры раскопках рэчавых помніках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ветэрына́рыя
[п.-лац. (medicina) veterinaria = (лячэнне) жывёл]
1) навука пра хваробы жывёл і іх лячэнне;
2) лячэнне жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геадына́міка
(ад геа- + дынаміка)
навука аб глыбінных сілах і працэсах, якія ўзнікаюць пры эвалюцыі планеты Зямля, раздзел геафізікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палеапатало́гія
(ад палеа- + паталогія)
навука аб хваробах жывёл і раслін, якія жылі на Зямлі ў мінулыя геалагічныя эпохі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыебіяло́гія
(ад радые- + біялогія)
навука аб уздзеянні ўсіх відаў іанізуючых выпрамяненняў на жывыя арганізмы і біясферу ў цэлым.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)