МА́ЖУЛЬ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 24.12.1939, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1991). Скончыў Мінскімед.ін-т (1962). З 1965 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1989 заг. лабараторыі). Навук. працы па біяфатоніцы, малекулярнай, мембраннай і клетачнай біяфізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Межклеточные контакты. Мн., 1977 (разам з С.В.Коневым);
Структурно-функциональное состояние мембран лимфоцитов периферической крови у больных системной красной волчанкой и ревматоидным артритом (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Ігар Аляксандравіч) (н. 13.11.1941, Мінск),
бел. фізік. Д-р фіз-матэм. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1966). З 1970 у БДУ. З 1996 на дыпламатычнай рабоце. Навук. працы па статыстычнай оптыцы і радыёфізіцы, квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы. Распрацаваў лазерную стат. хранаскапію. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Методы и электронные системы анализа оптических процессов. Мн., 1981;
Многофункционалъные лидарные системы. Мн., 1986 (разам з У.І.Івановым, А.П.Чайкоўскім);
Синтез образцовых многозначных мер времени. Мн., 1994 (разам з Дз.А.Яфрэменкам, Э.І.Табачнікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗКІНА (Таццяна Сяргееўна) (н. 4.6.1940, г. Шчолкава Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эксперыментальнай анкалогіі. Д-рбіял.н. (1978), праф. (1983). Скончыла Мінскімед.ін-т (1963), працуе ў ім. Навук. працы па выбіральнай хіміярадыеахове нармальных (незлаякасных) тканак пры тэрапіі хворых на рак. Распрацавала нетаксічны радыепратэктар (антыаксідантны комплекс вітамінаў A, E, C), спосаб стабілізацыі расліннага алею. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Энергетический обмен и питание при злокачественных новообразованиях. Мн., 1989; Питание в профилактике и лечении рака. Мн., 1998 (разам з К.К.Далідовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Янка) (Іван Данілавіч; 25.5.1917, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 3.7.1969),
бел.паэт. Скончыў Мінскіпед.ін-т (1940). У Вял.Айч. вайну сувязны партыз. брыгады імя Кірава Мінскай вобл. Настаўнічаў у Дзяржынску, Мар’інай Горцы, Асіповіцкім р-не, працаваў у выд-ве «Народная асвета». Друкаваўся з 1936. Аўтар зб-каў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967). Паэзія Н. грунтуецца на жыццёвай канкрэтнасці, знітавана з чалавекам працы, прасякнута любоўю да роднай зямлі і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГЕ́НЧАНКА (Марыя Іванаўна) (н. 28.6.1925, г. Казань, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1979). Засл. ўрач Беларусі (1971). Дачка І.С.Лягенчанкі. Скончыла Мінскімед.ін-т (1948), у 1951—93 працавала ў ім (у 1972—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту.
Тв.:
Реография в диагностике нарушений деятельности системы кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста (разам з М.К.Асколкавай) // Педиатрия. 1979. № 9;
Состояние сердечно-сосудистой системы при пневмонии у детей раннего возраста // Здравоохранение Белоруссии. 1980. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́ЦКІ (Леанід Захаравіч) (н., 9.9.1937, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н., праф. (1988). Скончыў Мінскімед.ін-т (1961). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы па інфарм. тэхналогіях для аператыўнай дыягностыкі на аснове персанальных камп’ютэраў, метадах бескампрэсійнай ацэнкі артэрыяльнага ціску, неінвазійным гемадынамічным маніторынгу, медыкаментознай тэрапіі хворых с кардыягенным шокам і гіпертанічным крызам. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт);
Инфаркт миокарда: Диагностика и лечение. Мн., 1999 (разам з У.У.Мірончыкам, І.Л.Паланецкім).
Засн. ў 1973 у Мінску. З 1988 наз.Мінскі холадакамбінат па захаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі рыбных тавараў, з 1990 арэнднае прадпрыемства, з 1995 адкрытае акц.т-ва «Рыбакомплекс». Працуюць асн. цэхі: вяндлярны, кулінарны, прэсерва-марынадны, сыравінны і дапаможныя, халадзільныя камеры. Выпускае (1999) больш за 100 найменняў рыбапрадукцыі, у т. л. з марской капусты 7, прэсерваў больш за 30, рыбы халоднага і гарачага вэнджання больш за 50, салёнай рыбы больш за 10 найменняў. Сыравіна завозіцца ў асн. з краін Балтыі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІЯ КАФЛЯ́НА-ГАНЧА́РНЫЯ ЗАВО́ДЫ.
Дзейнічалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Мінску. Мелі газавыя і паравыя рухавікі, лакамабіль, паравыя катлы. На з-дзе купца Авербаха (дзейнічаў у 1897—1914) у 1898 працавала 47 чал., выпушчана тэракотавых вырабаў на 2,8 тыс.руб., ганчарных на 25 тыс.руб., кафлі на 22,5 тыс.руб. На з-дзе купца Поляка (дзейнічаў з 1883 як з-д кафлянай пліткі) у 1895 працавала 67 чал., выпушчана кафлі, тэракотавых аздабленняў і вогнетрывалай цэглы на 25,1 тыс.руб.Гл. таксама Мінскі фарфоравы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬНІЧЭ́НКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 20.10.1939, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Мінскімед.ін-т (1966), з 1972 працуе ў ім (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па захворваннях слізістых абалонак поласці рота, эпідэміялогіі і прафілактыцы карыесу, дзіцячай стаматалогіі.
Тв.:
Заболевания пародонта и слизистой оболочки полости рта у детей. М., 1983 (разам з Т.Ф.Вінаградавай, В.П.Максімавай);
Вирус простого герпеса и его роль в патологии человека. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАРТ (Вячаслаў Андрэевіч) (н. 28.3. 1924, в. Шулякі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі 1982. Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1991 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актынамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мочаспускання.
Тв.:
Нейрогенные расстройства мочеиспускания: (Нейрогенный мочевой пузырь). Мн., 1970 (разам з М.Я.Саўчанкам);
История развития урологии в Белоруссии, 1950—1998 гг.Мн., 1999.