СЕ́РБІН Васіль Феадосьевіч (н. 24.2.1918, г. Харкаў, Украіна),
бел. і рас. дырыжор, хормайстар. Засл. арт. Беларусі (1954). Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Нар.арт. Расіі (1970). Вучыўся ў Харкаўскай кансерваторыі (1937—41). З 1945 маст. кіраўнік і гал. дырыжор ансамбляў песні і танца Уральскай ваен. акругі, Паўд. групы войск, Бел.ваен. акругі, Групы сав. войск у ГДР. З 1973 маст. кіраўнік, з 1983 дырыжор бюро спец. мерапрыемстваў Бел. філармоніі. Аўтар песень «Да спаткання, сталіца», «Марш мінскіх сувораўцаў», «У Беларусі мы служым» і інш. на вершы бел. паэтаў А.Астрэйкі, А.Бачылы, П.Броўкі, М.Танка, П.Харкова, М.Ясеня, апрацовак бел. і рус.нар. песень для мужч. хору. Дзярж. прэміі мастацтваў ГДР 1968, 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫКАЎ Іван Арцёмавіч (2.7.1919, в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.11.1997),
бел. балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). З 1945 саліст Ансамбля бел.нар. песні і танца Бел. філармоніі, балетмайстар Ансамбля песні і танца Бел.ваен. акругі. З 1961 маст. кіраўнік і балетмайстар Віцебскага нар. ансамбля песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва. Ствараў пастаноўкі ў Дзярж. ансамблі танца Беларусі і Дзярж.акад.нар. хоры Беларусі. Творчаму почырку С. ўласціва шырокае выкарыстанне разнастайных харэагр. малюнкаў, захаванне фалькл.танц. вобразаў у пастаноўках на сучасныя тэмы, выкарыстанне нац. нехарэагр. элементаў (бел. гульні, вясельныя абрады). Сярод пастановак танцы: «Бульба», «Лявоніха», «Полечка-Віцябляначка», «Стрыкач», «Малацілачка», «Мы з Віцебска», «Лебядзіначка», «Дубочак», «Лучыначкі», «У сваты», «Маталіха», «Груздаўская полька», «Дударыкі» і інш.
2.у знач.наз.на́шы, -ых. Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы (разм.).
Наведаць нашых.
◊
Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых (разм.) — вось мы якія, вось з кім маеце справу.
І нашым і вашым (разм.) — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
dúrchfahren*Ivi(s) праязджа́ць;
wir fúhren durch Berlín durchмы прае́халі праз Берлі́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
verschwägerta які́ знахо́дзіцца ў свая́цтве;
ich bin mit ihm ~мы з ім сваякі́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абнемагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; пр. абнямогся, ‑маглася, ‑маглося; зак.
Разм. Тое, што і абнемагчы. Мы зайшлі ў сенцы і папрасілі ў гаспадара, каб ён прадаў нам хлеба і малака, бо мы зусім абнемагліся.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.
Зрасходаваць, затраціць. Купіць нічога не купілі — баяліся грошы патраціць.Якімовіч.Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы!Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
новаасу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Асушаны нядаўна. Мы аглядалі пасевы на новаасушаных землях.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Напразэ́нці ’наперадзе’: Мы напразэнцʼи удвох стайали, нас першых пазвалʼи (Сцяшк. Сл.). Відаць, запазычанне з польскай, аднак дакладвай крыніцы не выяўлена; параўн. prezentować się, адно са значэнняў якога ’выстаўляцца, вылучацца, дэманстраваць сябе’, што да prezencja, prezenta ’прадстаўленне, пастава’ (з лац.praesentia).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gonna[ˈgənə, ˈgɒnə]v.infml, non-standard (скар. ад going to) :What are we gonna do? Што мы будзем рабіць?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)